вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПКО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.1.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1975), засл. трэнер Беларусі (1993). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1975). Чэмпіён свету 1975 (байдарка-двойка, 500 м), 1981 (байдарка-двойка, 10 000 м) і 1983 (байдарка-чацвёрка, 10 000 м), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў 1974, 1977, 1979, 1982. Неаднаразовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЕНІКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі позняга мезаліту (6—4 тыс.г. да н. э.) на тэр.Паўн. Прычарнамор’я ў міжрэччы Дняпра і Паўд. Буга. Назва ад стаянкі каля в. Грабенікі Адэскай вобл. Насельніцтва займалася паляваннем на каня, быка, кулана. Для грабенікоўскай культуры характэрны нуклеусы для пласцін, скрабкі на адшчэпах, геам. мікраліты (трапецыі). Акрамя стаянак вядома патройнае дзіцячае пахаванне ў скурчаным становішчы ў прамавугольнай яме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Яўген Раманавіч) (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія),
расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскі ін-тфіз.культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫНАХО́ДСТВА,
істотна новае, эфектыўнае вырашэнне тэхн. задач у матэрыяльнай вытв-сці, культуры, ахове здароўя, абароне краіны; творчае вырашэнне практычнай задачы тэхн. сродкамі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь вынаходніцтва прызнаецца новым, калі яно не з’яўляецца часткай вядомага ўзроўню тэхнікі і прамыслова не выкарыстоўваецца. Аўтарам вынаходства прызнаецца асоба, творчай працай якой яно створана. Права на вынаходства ахоўваецца дзяржавай (гл.Вынаходніцкае права) і сведчыцца патэнтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ Э́ЙСМАНТЫ,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр Эйсмантаўскага с/с і калгаса. За 28 км на Пн ад г.п.Вял. Бераставіца, 40 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст. Бераставіца. 829 ж., 278 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — касцёл Яна Непамука (1850) і цэнтр. сядзіба калгаса імя А.М.Варанецкага (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАВЫ́Я,
гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і курганны могільнік полацкіх крывічоў каля в. Гаравыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. На гарадзішчы выяўлены рэшткі доўгіх жытлаў слупавой канструкцыі, каменнае агнішча; сярод знаходак ляпны гліняны посуд, жал. прылады працы, косці жывёл. На могільніку было 38 круглых і падоўжаных у плане насыпаў; пахавальны абрад — трупаспаленне; пахавальны інвентар (шкляныя пацеркі, бронз. ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі) выяўлены толькі ў 3 курганах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля вадасховішча Гарадзішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на У ад горада і 28 км ад чыг. ст. Шклоў, 56 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Горкі. 867 ж., 366 двароў (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, вучэбна-вытв. камбінат, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ДЗЬКІ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна — Ліда. Цэнтр сельсавета. За 17 км на ПнЗ ад г. Валожын, 82 км ад Мінска. 654 ж., 278 двароў (1996). Нафтабаза «Лукойл—Валожын», хлебапрыёмны пункт Маладзечанскага млынкамбіната. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́ЛЬСКАЯ ЛІ́ГА (Gaelic League),
ірландская культ.-асв.арг-цыя канца 19 — пач. 20 ст.Засн. ў 1893 пісьменнікам Д.Хайдам, гісторыкам Дж.Мак-Нейлам і інш. прадстаўнікамі ірл.нац. інтэлігенцыі ва ўмовах брыт. панавання. Мела на мэце адраджэнне ірл. (гэльскай) мовы і замену англ.культуры ў Ірландыі нац. кельцка-ірландскай. Садзейнічала развіццю нац. л-ры, музыкі, т-ра, адкрыццю Нац.ірл. ун-та ў Дубліне (1908).