урочышча ў Беларусі, каля в. Бялёў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., помнік прыроды. Купалападобнае ўзвышша выш. да 184 м, пл. 30 км², стромка абрываецца да забалочаных паніжэнняў шыр. 100—600 м. Вылучаецца надзвычай вял. для нізіннага Гомельскага Палесся перападам вышыняў — да 45 м. На паверхні Бялёва субканцэнтрычныя пясчаныя грады выш. 5—10 м. Паходжанне канчаткова не высветлена: мяркуюць, што гэта кальцавы кам ці тэктанічная структура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАЛІ́Ў (лац. Aquarius),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Самая яркая зорка 2,9 бачнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. на зямным небе планетарная туманнасць (вуглавыя памеры 15′ × 12′, сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а.а.). На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета і ўвосень. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КСМАН Ісак Фёдаравіч (25.7.1922, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 19.12.1943, Герой Сав. Саюза (1944). Вучыўся ў Днепрапятроўскім трансп. ін-це (1938—40). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 удзельнік баёў пад Сталінградам, на Доне, Дняпры, Северскім Данцы. 26.11.1943 батарэя пад камандаваннем ст. лейт. Ваксмана пры фарсіраванні Дняпра каля Запарожжа пад агнём ворага падавіла 15 агнявых пунктаў, адбіла 10 контратак. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАКАЛА́МСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. Вядомы з 1135. 18,0 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Металаапрацоўка, лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Васкрасенскі сабор (1462—94), царква Раства Багародзіцы на Вазьмішчы (1535), за 25 км ад горада Іосіфа-Валакаламскі манастыр (1479). Каля Валакаламска (в. Дубасекава) мемарыял на месцы подзвігу герояў-панфілаўцаў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «ФУ́ТРА».
Створана ў 1993 у Віцебску на базе футравага камбіната (у 1918—75 — гарбарны з-д). У Вял.Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1949. Дзейнічае сырэйна-фарбавальная і кушнерска-пашывачная вытв-сць. Спецыялізуецца на вырабе шкурак серабрыста-чорнага ліса, норкі, пясца, труса, авечак. Асн. прадукцыя (1996): натуральныя футры і футравыя вырабы (паліто і паўпаліто для дарослых, жаночыя і дзіцячыя паліто, каўняры, галаўныя ўборы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛМАЦІ́НСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг (больш за 1000 астравоў) у Адрыятычным м., тэр. Харватыі. Пл. каля 2500 км². Самыя вял. а-вы: Крк, Брач, Црэс, Хвар, Корчула. Утварыліся пры затапленні морам часткі берагавой паласы. Узгорысты і нізкагорны рэльеф, выш. да 778 м (на в-ве Брач). Складзены пераважна з вапнякоў, развіты карст. Клімат і расліннасць міжземнаморскія. Вінаграднікі, сады, плантацыі цытрусавых, аліўкаў. Нац. паркі: Корнат, Млет. Марскія курорты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛІ́ЦКІ (Антон Пятровіч) (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Бабруйскі тэхнікум мех. апрацоўкі дрэва (1940), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1954). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Камандзір танка Д. вызначыўся ў ліп.—жн. 1944 у Львоўска-Сандамірскай аперацыі. Да 1972 у Сав Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЮ́К (Леанід Сямёнавіч) (3.5.1919, в. Студзёнка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.9.1986),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939), Тбіліскае артыл. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну са жніўня 1941 на Паўн.-Зах., 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір самаходнага артыл. палка маёр Д. вызначыўся 18.4.1945 пры ўзяцці г. Бернаў у час Берлінскай аперацыі. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМАЛУ́НГМА, Эверэст, Сагарматха,
самая высокая вяршыня на Зямлі, у Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8848 м. Складзена з гнейсаў, крышт. вапнякоў і сланцаў. Мае форму піраміды са стромкімі схіламі. Ледавікі. Упершыню дасягнута 29.5.1953 шэрпам Н.Тэнцынгам і новазеландцам Э.Хілары, сярод жанчын — японкай Ю.Табей (1976). Часткова ўваходзіць у склад нац. парку Сагарматха (Непал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Пётр Іванавіч) (16.8.1923, в. Казекі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 11.2.1982),
поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у калгасе. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір мінамётнага разліку сяржант К. вызначыўся: у чэрв. 1944 пры вызваленні Магілёва, у жн. 1944 пры авалоданні крэпасцю Асовец (Польшча), у сак. 1945 у баях за Гданьск і выхад да Балт. мора. Пасля вайны жыў у Оршы, працаваў на льнокамбінаце.