біялагічна актыўнае рэчыва з групы катэхаламінаў, нейрагармон. Утвараецца ў клетках мазгавога слоя наднырачнікаў і ў нерв. сістэме чалавека і пазваночных жывёл, з’яўляецца перадатчыкам (медыятарам) нерв. ўзбуджэння. Біяхім. папярэднік адрэналіну.
Атрымліваюць сінт.шляхам. Стымулюе скарачэнні сэрца, расслабляе мускулатуру бронхаў, уплывае на абмен рэчываў. Сакрэцыя Н. ўзмацняецца пры стрэсе, фіз. нагрузках і інш. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры зніжэнні артэрыяльнага ціску. калапсе, страце крыві, шоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОТАЗАО́ЗЫ,
група хвароб жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі прасцейшымі. Шырока распаўсюджаны. Узбуджальнікі паразітуюць у розных тканках і органах, напр., у плазме (трыпанасомы) ці клетках крыві (піраплазмы, бабезіі), у эпітэліі кішэчніка (балантыдыі), печані, нырак (какцыдыі), палавых органаў (трыхаманады) і інш. Перадаюцца праз корм, піццё, таксама кляшчамі, насякомымі-крывасмокамі, кантактным шляхам. П. праходзяць востра, хранічна або ў форме паразітаноснасці. На Беларусі адзначаюцца анаплазмоз, балантыдыёз, какцыдыёз, піраплазмідозы, трыхаманоз і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЗУ́МПЦЫЯ НЕВІНАВА́ТАСЦІў крымінальным праве,
палажэнне, паводле якога абвінавачаны лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана ўстаноўленым законам парадкам. П.н. — адна з найважнейшых дэмакр. прыкмет крымін. працэсу, забяспечвае ахову правоў асобы, выключае неабгрунтаванае абвінавачанне і асуджэнне. Можа быць абвергнута толькі шляхам даказвання ўстаноўленымі працэсуальным законам сродкамі і выключна пры наяўнасці дастатковых суд. доказаў, якія адносяцца да справы і дапускаюцца заканадаўствам. Абавязак даказвання ўскладаецца на органы абвінавачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРО́МА (ад грэч. sklērōma ушчыльненне),
хранічнае інфекцыйнае захворванне з утварэннем у сценках верхніх дыхальных шляхоў (пераважна носа) гранулём. Узбуджальнік — клебсіела (палачка Валковіча-Фрыша). Інфекцыя перадаецца кропельным або кантактна-бытавым шляхам.
Прыкметы: сухасць у носе і глотцы, закладванне сліззю і коркамі, непраходнасць дыхальных шляхоў, бывае пашкоджанне слёзных шляхоў, слыхавых праходаў, зроку. Другасныя змены пры С. — хранічны бранхіт, пнеўмасклероз і інш. Лячэнне: тэрапеўт., хірург., прамянёвае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДХА́РКВАЛЬНЫЯ СРО́ДКІ,
прыродныя або штучна сінтэзаваныя лекавыя сродкі, якія разрэджваюць макроту, паляпшаючы яе выдаленне, павышаюць актыўнасць слізістай бронхаў, паляпшаюць газаабмен, аслабляюць запаленчыя працэсы. Ужываюць пры вострых рэспіраторных захворваннях, хранічных бранхітах, запаленні лёгкіх, бронхаэктатычнай хваробе і інш.Найб. моцныя з іх: адвары і настоі каранёў алтэю, дзівасілу, падбелу, трыпутніку, травы тэрмопсісу, браміды натрыю і калію. Да адхарквальных сродкаў, якія разрэджваюць макроту, адносяцца ферментныя (трыпсіл, рыбануклеаза) і атрыманыя шляхамхім. сінтэзу (ацэтылцыстэіл, бромгексін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ДЭПАРТА́МЕНТ (De partment of State),
галоўнае знешнепалітычнае ведамства ЗША (з ліп. 1789), якое выконвае функцыі Міністэрства замежных спраў. Ўзначальваецца дзярж. сакратаром. Юрыдычна з’яўляецца дарадчым органам (Канстытуцыя ЗША ускладвае ажыццяўленне знешняй палітыкі на прэзідэнта). Фактычна дэпартамент плануе і, пасля адабрэння прэзідэнтам і кангрэсам, ажыццяўляе знешнепалітычны курс, нясе адказнасць за яго выкананне. Каардынуе таксама дзеянні іншых выканаўчых дэпартаментаў, якія датычаць знешняй палітыкі, садзейнічае грамадскаму яе разуменню шляхам інфармацыйных паслуг і публікацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАНАДА́ЎЧАЯ ЎЛА́ДА,
сістэма дзярж. органаў, якія маюць права выдаваць законы. Ў адпаведнасці з тэорыяй раздзялення ўлад адна з трох улад, якія ўраўнаважваюць у дзяржаве адна адну. У дэмакр. дзяржавах З.ў. можа ажыццяўляцца спец. заканадаўчымі органамі (парламент, мясц. заканадаўчыя асамблеі), а таксама і непасрэдна выбарчым корпусам (палітычна дзеяздольнымі грамадзянамі) шляхамрэферэндуму; ў некаторых выпадках і органамі выканаўчай улады — у парадку дэлегаванага заканадаўства. У Рэспубліцы Беларусь З.ў. належыць Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААРДЫНА́ТНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
універсальная машына кантролю памераў у машынабудаванні шляхам вымярэння перамяшчэнняў наканечніка вымяральнай галоўкі адносна дэталі ў дэкартавай або цыліндрычнай сістэме каардынат. Большасць машын аўтаматычна (пад кіраваннем ЭВМ) выконвае ўвесь працэс вымярэння: узгадненне баз (сістэм каардынат) машыны і дэталі, кіраванне рухам выканаўчых органаў. счытванне, апрацоўку і запіс вынікаў вымярэння. Бываюць высокай дакладнасці (прэцызійныя, з хібнасцю вымярэнняў 3—6 мкм) і менш дакладныя (прадукцыйныя, з хібнасцю да 50 мкм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́СТР (франц. cadastre),
1) рэестр, які мае звесткі пра ацэнку і сярэднюю даходнасць аб’ектаў (землі, дамы, промыслы), што выкарыстоўваюцца для налічэння адпаведных прамых рэальных падаткаў (пазямельнага, дамавога, прамысловага).
2) Спіс асоб, якія падлягаюць абкладанню падушным падаткам.
3) Сістэматызаваны збор звестак, які складаецца перыядычна або шляхам бесперапынных назіранняў над адпаведным аб’ектам (напр., Водны кадастр, Зямельны кадастр, Кадастр радовішчаў і праяўленняў карысных выкапняў, Лясны кадастр, К. жывёльнага і расліннага свету і інш.).