адзін зузмацняльнікаў пастаяннага току (напружання), дзеянне якога заснавана на зменах эл. току ў ланцугу, адпаведных зменам асветленасці святлоадчувальнага элемента (напр., фотаэлемента, фотарэзістара) гэтага ланцуга.
Ток у ланцугу святлоадчувальнага элемента залежыць ад яркасці крыніцы святла і ад плошчы асветленай паверхні. Уадпаведнасціз гэтым Ф.ў. падзяляюць на 2 групы: да 1-й адносяць фотаэлектранапальныя, фотаэлектралюмінесцэнтныя і фотаэлектрагазаразрадныя, якія выкарыстоўваюцца ў якасці элемента) аўтаматыкі для рэгістрацыі і рэгулявання розных працэсаў; да 2-й — фотаэлектрааптычныя ўзмацняльнікі і фотагальванаметрычныя кампенсацыйныя ўзмацняльнікі як элементы дакладных вымяральных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «ЗАВО́Д КАМЕРТО́Н» Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1979. Уваходзіць у склад бел. навукова-вытв. аб’яднання «Інтэграл». Спецыялізуецца на вытв-сці крэмніевых пласцін — канстр. аснове для вырабу інтэгральных схем і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Тэхналогія вытв-сці навукаёмістая. Сістэма якасці сертыфікавана ў адпаведнасцізміжнар. стандартамі. Асн. прадукцыя (2000): пласціны з монакрышт. крэмнію, лічбавыя вымяральнікі артэрыяльнага ціску, электронныя наручныя гадзіннікі, электронныя лічыльнікі крокаў (метраў): электронныя гадзіннікі-тэрмометры, электронныя гульні. З мэтай маркетынгу на ім арганізавана бел.-амерыканскае прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНАЦЦАЦІСКЛАДО́ВІК,
у польскім. бел. і рус. сілабічным вершаскладанні памер у 13 складоў з цэзурай пасля 7-га склада.
Развіўся з сярэдневяковага лац. «ваганцкага верша» (6-стопны харэй з дактылічнай цэзурай), перапрацаванага ў адпаведнасціз асаблівасцямі польскай мовы (націск на перадапошнім складзе).
Т. лічыўся «высокім» памерам. Ім напісаны панегірыкі А.Рымшы, многія ананімныя вершы 16—17 ст. Сімяон Полацкі пашырыў сферу ўжывання Т., ён пісаў элегіі, дэкламацыі, алегорыі. Убел. л-ры 19 ст. сустракаецца рэдка, ім напісаны некаторыя рамансы ў «Сялянцы» В.Дуніна-Марцінкевіча, верш Я.Лучыны «Стары ляснік» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНАЕ НАВУЧА́ННЕ,
адзін з прадметаў агульнаадук. школы, накіраваны на падрыхтоўку школьнікаў да прац. дзейнасці. Асн. задача П.н. — набыццё вучнямі ведаў аб прадметах, сродках і працэсах працы, агульнатэхн. і спец. уменняў і навыкаў, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.
Аргументы на карысць уключэння прац. дзейнасці ў навуч.-выхаваўчы працэс уадпаведнасціз узроставымі, фіз. і інтэлектуальнымі магчымасцямі дзяцей выказаны ў сацыяльна-пед. тэорыях 17—18 ст. (Я.А.Каменскі, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо). І.Г.Песталоці разглядаў працу вучняў як важнейшы элемент развіццёвага навучання і пед. арганізаванага выхаваўчага асяроддзя. У сярэдзіне 19 ст. разгарнуўся шырокі рух настаўнікаў і выхавальнікаў за ўкараненне навуч. працы ў школах краін Зах. Еўропы і ЗША. Як навуч. прадмет пад назвай «Ручная праца» ўключана ў планы пач. школ і настаўніцкіх семінарый Фінляндыі (1866). У 2-й пал. 19 ст. таксама ўведзена ў агульнаадук. школах Францыі (1882), Вялікабрытаніі (1890), Італіі (1894), ЗША (1895) і інш.; уРас. імперыі выкладалася з 1884. Пашырэнне атрымала сістэма П.н., створаная К.Ю.Цырулем. УСССРу 1937 П.н. ў агульнаадук. школе адменена, у 1954—56 адноўлена.
На Беларусі П.н. арганізуецца ў форме ўрокаў, практыкумаў, экскурсій, працоўнай (вытворчай) практыкі. Заняткі праводзяцца ў навуч. і навуч.-вытворчых умовах. Уадпаведнасціз планамі сярэдняй агульнаадук. школы вядзецца распрацоўка зместу, форм і метадаў падрыхтоўкі вучняў да працы ў межах агульнаадук. галіны «Тэхналогія».
Літ.:
Казакевич В.М., Поляков В.А., Ставровский А.Е. Основы методики трудового обучения. М., 1983;
Атутов П.Р., Поляков В.А. Роль трудового обучения в политехническом образовании школьников. М., 1985, Школа и труд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКА́ТАРЫ ХІМІ́ЧНЫЯ,
арганічныя і неарган. рэчывы, якія дазваляюць устанавіць канец хім. рэакцыі, вадародны паказчык асяроддзя па лёгка бачных зменах (звычайна па змене колеру раствору). Упершыню выкарыстаны англ. вучоным Р.Бойлем (1663). І.х. карыстаюцца пераважна ў тытраметрычным аналізе для вызначэння канчатковага пункта тытравання (пункта эквівалентнасці). Уадпаведнасціз тытраметрычнымі метадамі адрозніваюць кіслотна-асноўныя (напр., фенолфталеін), акісляльна-аднаўляльныя (напр., дыфеніламін, акісленая форма якога мае фіялетавы колер, адноўленая — бясколерная), адсарбцыйныя і камплексонаметрычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯНДА́РНАЕ ПЛАНАВА́ННЕ,
упарадкаванне ў часе работ пэўнага аб’екта (напр., прадпрыемства), якія выконваюцца пры абмежаванасці рэсурсаў. Грунтуецца на раскладаў тэорыі; для рашэння задач К.п. выкарыстоўваюць таксама метады лінейнага, цэлалікавага і дынамічнага праграмавання. Мэта К.п. — стварэнне плана-графіка, які устанаўлівае найлепшую паслядоўнасць выканання работ уадпаведнасціз зададзенымі крытэрыямі аптымальнасці (гл.
Аперацый даследаванне, Аптымізацыі задачы і метады). На Беларусі даследаванні па праблемах К.п. праводзяцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел.дзярж.эканам. ун-це.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕНУКЛІ́ДЫ,
радыеактыўныя атамы (нукліды) хім. элементаў. Бываюць прыродныя і штучна атрыманыя (тэхнагенныя). Адрозніваюць паводле тыпу радыеактыўнага распаду (гл.Радыеактыўнасць). Большасць Р. з’яўляюцца крыніцамі рэнтгенаўскага ці гама-выпрамянення. Уадпаведнасціз нормамі радыяцыйнай бяспекі паводле таксічнасці падзяляюцца на Р. асабліва небяспечныя для чалавека і Р. высокай, сярэдняй і малой радыетаксічнасці (гл.Радыеактыўнае рэчыва). Значная колькасць тэхнагенных Р. утвараецца пры рабоце ядз. рэактараў, пераважна атамных электрастанцый. Уздзеянне прыродных і тэхнагенных Р. навакольнага асяроддзя на жывыя арганізмы вывучае радыяцыйная экалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́ДЧЫ ЭКСПЕРЫМЕ́НТ,
следчае дзеянне, неабходнае для праверкі фактычных даных, што маюцца ў справе, праз правядзенне доследаў і выпрабаванняў ва ўмовах, максімальна набліжаных да расследуемай падзеі. Уадпаведнасціз крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пры С.э. правяраецца магчымасць учынення пэўных дзеянняў, выяўляецца паслядоўнасць таго, што адбылося, і механізм утварэння слядоў. Пры неабходнасці да С.э. могуць прыцягвацца падазроныя, абвінавачаныя, сведкі, спецыялісты, эксперты і асобы, якія праводзяць доследныя дзеянні. Парадак правядзення С.э. рэгламентуецца законам, вынікі яго замацоўваюцца пратаколам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧО́НАЕ ЗВА́ННЕ,
прысвойваецца выкладчыкам ВНУ і навук. работнікам (звычайна звучонымі ступенямі) у залежнасці ад навук. кваліфікацыі і складанасці творчых задач, якія імі вырашаюцца. Уадпаведнасціз вучоным званнем замяшчаюцца і пасады ў навуч. і навук. установах, што займаюцца паводле конкурсу і па кантракце. Сістэма вучоных званняў: прафесар (у сярэднявеччы магістр), дацэнт і інш. — усталявалася ў зах.-еўрап. ун-тах у канцы 16 ст.У Расіі гэтыя вучоныя званні сталі выкарыстоўвацца ў 18—19 ст.УСССР, у т. л. на Беларусі, сістэма вучоных званняў аформілася ў 1920—30-я г., прыняты вучоныя званні: прафесар, дацэнт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУТБО́ЛЬНЫ МАНЕ́Жкрыты ў Мінску. Пабудаваны ў 2002. Пл. будынка 15 500 м². Поле са штучным пакрыццём з падагрэвам. Колькасць месцаў на трыбунах 3 тыс.У комплекс уваходзяць трэніровачная зала 45×24 м, 6 раздзявальняў з саунамі, масажнымі памяшканнямі і мікрабасейнамі, зона размінкі футбалістаў пл. 633,5 м², зона сілавой падрыхтоўкі са спецыялізаванымі трэнажорамі пл. 663,5 м². Манеж аснашчаны інфарм. электронным табло, інш. светлавымі і акустычнымі сродкамі забеспячэння правядзення спарт. мерапрыемстваў уадпаведнасціз патрабаваннямі міжнар.спарт. арг-цый. У прылеглай да Ф.м. зоне — лыжаролерная траса.