БЕНТАНІ́Т, бентанітавыя гліны (ад назвы г. Форт-Бентан у ЗША),
адбельныя гліны (гл.Гліна), складзеныя пераважна з мінералаў групы мантмарыланіту Al2[Si4O10](OH)2∙nH2O. Утвараецца ў выніку падводнай хім. змены вулканічных туфаў і попелаў. Выкарыстоўваецца ў горназдабыўной прам-сці для прыгатавання свідравальных раствораў, для ачысткі прадуктаў нафтаперапрацоўчай, коксахім. і харч. прам-сці, як сувязны матэрыял у ліцейных фармовачных сумесях і керамічных масах. Радовішчы на Украіне, у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ПРЫ,
бальнеагразевы курорт на Украіне, на ўскраіне г. Голая Прыстань, за 18 км ад г. Херсон. Вядомы з канца 19 ст. (пабудавана першая гразелячэбніца). Асн.лек. фактар — сульфідная мулавая гразь з вял. колькасцю вуглякіслых солей кальцыю і магнію і хларыдна-натрыевая рапа мясц. салёнага возера. Лячэнне імі ў спалучэнні з бальнеа- (штучныя мінер. ванны) і клімататэрапіяй (вельмі цёплае, сухое і сонечнае лета) эфектыўнае пры хваробах органаў руху і апоры, гінекалагічных, перыферычнай нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ ВАЙСКО́ВАЯ КАНЦЫЛЯ́РЫЯ,
вышэйшая ваен. і адм. ўстанова ў Левабярэжнай Украіне ў 17—18 ст.Засн. ў ходзе вызв. вайны 1648—54 укр. народа супраць польскага панавання. Размяшчалася пры рэзідэнцыях укр.гетманаў. Складалася з генеральнай старшыны. У пач. 18 ст. Генеральнай вайсковай канцылярыі перададзена кіраванне Левабярэжнай Украінай. Яе дзейнасць кантралявала Маларасійская калегія. У 1734 пераўтворана ў Праўленне гетманскага ўрада (складалася з трох афіцэраў і трох «выбарных» прадстаўнікоў вышэйшай казацкай старшыны). Ліквідавана пасля скасавання гетманства (1764).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ КАМІТЭ́Т 1862—65,
спецыяльная дзярж. ўстанова, утвораная 2.10.1862 у Пецярбургу для распрацоўкі мерапрыемстваў па ліквідацыі нац.вызв. руху на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. У склад к-та ўваходзілі старшыня К-та міністраў кн. П.П.Гагарын (старшыня), шэф жандараў, міністры замежных спраў, ваенны, юстыцыі, унутр. спраў, фінансаў, нар. асветы, дзярж. маёмасці, обер-пракурор Сінода, у рабоце ўдзельнічалі віленскі і кіеўскі ген.-губернатары. Меў шырокія паўнамоцтвы. Скасаваны ў студз. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЕЎ,
горад на Украіне, раённы цэнтр Чаркаскай вобл., на р. Дняпро, за 45 км ад чыг. ст. Таганча. Вядомы з 1149. 29,7 тыс.ж. (1991). Рачны порт. Прадпрыемствы эл.-мех., мед. тэхнікі і спец.тэхнал. абсталявання, дрэваапр., харчасмакавай прам-сці. ГЭС. Музей нар.дэкар. мастацтва, б-ка-музей А.П.Гайдара (пахаваны ў К.). Каля К. на Тарасавай гары літ.-мемар. музей-запаведнік Т.Г.Шаўчэнкі (магіла паэта). Юр’еўскі (Успенскі) сабор (1144).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАДА́Г (цюрк. чорная гара),
вулканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага м., за 20 км на ПдЗ ад г. Феадосія, на Украіне. Складаецца з купалападобнай Святой гары, або г.Вял. Карадаг (выш. 577 м), і Берагавога хр. з арыгінальнымі формамі выветрывання. Складзены з туфаў і лаў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сердалік, агат, яшма). З боку мора — бухты (Сердалікавая, Блакітная і інш.). Каля ўсх. падножжа — курорт Планёрскае ( б. Кактэбель). З 1979 К. — у складзе Карадагскага запаведніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВАГРА́Д,
горад на Украіне, цэнтр Кіраваградскай вобл., на р. Інгул. Засн. ў 1754 як крэпасць св. Елізаветы, зацвярджаўся як горад у 1765 і 1782; да 1924 наз. Елізаветград, да 1934 Зіноўеўск, да 1939 Кірава. 270,2 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (сеялкі, пішучыя машынкі, гідраўлічныя сілавыя машыны, цеплавозныя дызелі, радыёвырабы і інш.), харчасмакавая і лёгкая (абутковая, швейная); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫУ́ПАЛЬ,
горад на Украіне, у Данецкай вобл.Засн. ў 1778. У 1948—89 наз. Жданаў. Нас. 504 тыс.ж. (1997). Порт на Азоўскім м., у вусці р. Кальміус. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Важны цэнтр металургічнай (2 камбінаты), маш.-буд. (з-ды цяжкага машынабудавання, «Электрабытпрыбор», суднарамонтны і інш.), хім. і коксахім. прам-сці. Прам-сць: харч. (мясны, рыбакансервавы камбінаты), лёгкая. Металургічны ін-т. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Кліматычны і гразевы курорт. Каля горада Марыупальскі могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛІХАЎ (Георгій Сцяпанавіч) (24.5.1908, г. Харкаў, Украіна — 22.4.1985),
ўкраінскі жывапісец. Нар.маст. Украіны (1967). Чл.-кар.АМСССР (1979). Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1941), выкладаў у ім (1945—61; з 1960 праф.). Сярод твораў: «Гуцулка» (1946), «Малады Тарас Шаўчэнка ў майстэрні ў К.П.Брулова» (1947), «Дзеці» (1952), «М.Горкі на Украіне» (1957), «Франтавая вясна» (1967), «Горная дарога» (1971), «Бэз цвіце» (1974), «Музычная раніца» (1981) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1948.