ГАКХА́ЛЕ (Гапал Крышна) (9.5.1866, г. Бамбей, Індыя — 19.2.1915),
дзеяч нац.-вызв. руху Індыі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Адзін з вядучых лідэраў памяркоўнага крыла Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Да 1902 праф. гісторыі і палітэканоміі Фергюсан-каледжа ў г. Пуна. З 1899 чл.заканад.савета Бамбея (з 1902 — Цэнтр.заканад.савета пры англ. віцэ-каралі ў Індыі). З 1905 прэзідэнт ІНК. У 1905 заснаваў і да 1915 быў лідэрам «Т-ва слуг Індыі». Выступаў супраць эканам. ўплыву Вялікабрытаніі ў Індыі, але быў праціўнікам паліт. байкоту англ. улад, лічыў, што Брыт. імперыя павінна ператварыцца ў саюз свабодных народаў, а Індыя атрымаць аўтаномію шляхам паступовых рэформаў пад англ. кіраваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ САКРАТА́Р ААН,
галоўная адм. асоба ў сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, узначальвае Сакратарыят ААН. Назначаецца Ген. Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі на 5 гадоў (можа быць назначаны паўторна). Удзельнічае ў пасяджэннях гал. органаў ААН (апрача Міжнар. суда), прадстаўляе Ген. Асамблеі штогоднія справаздачы аб рабоце ААН, даводзіць да ведама Савета Бяспекі любыя пытанні, звязаныя з пагрозай міжнар. міру і бяспецы, выступае пасрэднікам у вырашэнні міжнар. спрэчак і інш.
Генеральны сакратар ААН: Т.Х.Лі (Нарвегія, 1946—53), Д.Я.Хамаршэльд (Швецыя, 1953—61), У Тан (М’янма, 1961—71), Х.Вальдгайм (Аўстрыя, 1972—81), Х.Перэс дэ Куэльяр (Перу, 1982—91), Б.Бутрас-Галі (Егіпет, з 1992—96), К.Анан (Гана, з 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (н. 16.8.1925, в. Дубравіца Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. будаўнік Беларусі (1964). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1954). З 1948 на Мінскім маторарамонтным з-дзе, з 1954 майстар, прараб, нач.буд. ўпраўлення, кіраўнік будтрэста ў Мінску і Салігорску. З 1966 нам. міністра буд-ваБССР. У 1967—77 старшыня Мінскага гарвыканкома, у 1977—78 1-ы нам. старшыні Дзяржплана БССР, з 1978 нам., з 1983 1-ы нам., у 1986—90 Старшыня Савета Міністраў БССР. Чл.ЦККПБ у 1971—90, ЦККПСС у 1986—90. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1970—90, СССР у 1984—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯ́ДКА (Лукаш Сямёнавіч) (31.10.1887, в. Лесуны Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.5.1966),
дзеяч бел.нац. руху пач. 20 ст. Ген.-маёр інтэнданцкай службы (1940). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1904—07). У 1907 за распаўсюджванне рэв. л-ры арыштаваны, у 1909 апраўданы. З 1910 у арміі. З 1917 эсэр, чл.Савета салдацкіх дэпутатаў 12-й арміі, выканкома Усерас.Саветасял. дэпутатаў, Цэнтр.бел. вайсковай рады, Бел.абл.к-та, дэлегат Усебел. з’езда 1917. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1921—22 ад’ютант М.Фрунзе ў Турцыі, у 1941—51 нач. кватэрна-эксплуатац. ўпраўлення Узбр. СІД СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРА́Н (Роберт Седракавіч) (н. 31.8.1954, г. Ханкэнды, Нагорны Карабах),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі. Скончыў Ерэванскі політэхн.ін-т (1982). У 1980—88 на камсамольскай і парт. рабоце ў Нагорным Карабаху. З лют. 1988 адзін з удзельнікаў руху за незалежнасць Нагорнага Карабаха, адзін са стваральнікаў (1989) і кіраўнік грамадска-паліт. арг-цыі «Міяцум» («Уз’яднанне»). З 1989 дэп. Вярх. Савета Арменіі, адначасова (з 1997) дэп. Вярх. Савета Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР). У 1992—94 прэм’ер-міністр НКР, выконваючы абавязкі старшыні Дзярж.к-та абароны НКР. Са снеж. 1994 прэзідэнт НКР. З сак. 1997 прэм’ер-міністр Арменіі. З сак. 1998 прэзідэнт Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЕЎ (Уладзімір Георгіевіч) (3.6.1899, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 25.3.1963),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў спец. курсы пры ЦКВКП(б) (1950). З 1925 на прафс. рабоце. З 1933 на парт. рабоце ў Чырвонаслабодскім, Глускім і Парыцкім р-нах. З 1940 2-і сакратар Мінскага, 1-ы сакратар Палескага, Беластоцкага абкомаў КП(б)Б. З 1943 1-ы сакратар Беластоцкага, Віцебскага абкомаў КП(б)Б. З 1950 1-ы нам., з 1952 нам. старшыні СМБССР. У 1956—58 міністр хлебапрадуктаў БССР. Чл.ЦККПБ у 1949—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, Вярх.СаветаСССР у 1946—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН (Міхаіл Васілевіч) (1900, с. Марчугі Васкрасенскага р-на Маскоўскай вобл. — 31.7.1956),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. У 1918—20 у Чырв. Арміі. З 1937 старшыня Слуцкага акр. выканкома, старшыня Аргкамітэта ЦВКБССР па Мінскай вобл., нам. старшыні СНКБССР, адначасова са студз. 1939 2-і сакратар ЦККП(б)Б. У 1941—49 1-ы сакратар Новасібірскага абкома ВКП(б). Потым у Савеце па справах калгасаў пры СМСССР і Мін-ве сельскай гаспадаркі СССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—41, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1939—41. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, Вярх.СаветаСССР у 1937—46.
расійскі дзярж. і вайсковы дзеяч, гісторык. Правадз. тайны саветнік, чл.Дзярж.савета (1861). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це і Школе калонаважатых. З 1815 служыў у Генштабе. Удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29, задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і Беларусі. У 1834 пакінуў вайсковую службу, заняўся публікацыяй рукапісаў, якія набыў у Польшчы. З 1842 віцэ-прэзідэнт Саветанар. адукацыі ў Польскім каралеўстве, з 1844 папячыцель Варшаўскай навуч. акругі, з 1856 гал. дырэктар урадавай камісіі ўнутр. і духоўных спраў. З 1869 старшыня Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу. Апублікаваў шмат дакументаў па гісторыі Польшчы і рас.-польскіх адносінах.
в’етнамскі дзярж. і паліт. дзеяч. Атрымаў вышэйшую юрыд. адукацыю ў Францыі. З пач. 1950-х г. адзін з арганізатараў антыфранц. і антыамер. руху на Пд В’етнама, змагаўся за аб’яднанне краіны. Двойчы арыштаваны і зняволены паўд.-в’етн. ўладамі (1950—52, 1954—61). У 1962—64 старшыня ЦК, у 1964—76 — прэзідыума ЦКНацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. У 1969—76 кіраўнік Часовага рэв. ўрада Рэспублікі Паўд. В’етнам. У 1976—80 віцэ-прэзідэнт Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). Нам. старшыні Дзярж.савета СРВ (1981—84, 1986—92), адначасова старшыня Пастаяннага саветаНац. сходу СРВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖО́Ў (Іван Паўлавіч) (24.4.1890, в. Ілева Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 11.5.1941),
партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. рабоце. З мая 1923 сакратар Полацкага, з крас. 1924 сакратар Віцебскага пав., са жн. 1925 акр.к-таКП(б)Б. З 1927 заг. аддзела ЦККП(б)Б. З чэрв. 1928 да мая 1932 старшыня Цэнтр.савета прафсаюзаў Беларусі. З 1932 у ВЦСПС, з 1934 старшыня савета прафсаюзаў Усх.-Сібірскага краю. У 1924—32 чл.ЦК, у 1927—32 чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР (1924—25, 1927—32) і Прэзідыума ЦВКБССР (1929—32).