НЯСЛА́ЎКА,

рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ ад в. Ніўнае Акцябрскага р-на, вусце за 0,5 км на У ад в. Хвойня Петрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЯХО́ЎКА, Гляхоўка,

рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Іса (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 110 км². Пачынаецца на ПдУ каля в. Дукрава, цячэ на паўд.-зах. ускраіне Навагрудскага ўзв., упадае ў Ісу на ПдУ ад в. Дзераўная. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 12, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДА́ЎКА, Ломаўка,

рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нараў (бас. р. Зах. Буг). Даўж. 23 км. Вадазбор раўнінны (пл. 138 км²). Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Бойкавічы, вусце за 1 км на З ад в. Рудня. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку. У верхнім цячэнні называецца Ломаўка.

т. 13, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНІ́ЦА,

рака ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Будавесць (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 152 км². Пачынаецца на паўд.-ўсх. ускраіне г.п. Шуміліна, вусце за 500 м на У ад в. Сідараўшчына. Прыток — Чорны ручай (справа). Цячэ ў межах Полацкай нізіны. Рэчышча каналізаванае.

т. 17, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНЯ́ЎКА,

рака ў Мінскім р-не, у бас. р. Дняпро. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 108 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Мацкі, упадае ў Заслаўскае вадасх. на паўд. ускраіне в. Сёмкава. Рэчышча на асобных участках на працягу 8 км каналізаванае. Каля вёсак Юзуфова і Сялюты 2 плаціны і сажалкі.

т. 17, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНЯ́ЎКА, Перасуха, Бясіта,

рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Гутлянка (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 95 км². Пачынаецца каля ўсх. ускраіны в. Доўгае, вусце за 1 км на Пд ад в. Вець. Рэчышча на працягу 7,7 км ад вытоку і ніжэй (3 км) каналізаванае.

т. 17, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЭ́РЦЕНЬ,

рака ў Ельскім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Славечна (бас. р. Прыпяць). Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 492 км². Пачынаецца меліярац. канавай за 1 км на ПдУ ад в. Казіміраўка Ельскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Берагі выш. 1,5—2 м, спланаваныя. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.

т. 17, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЦЬ,

рака ў Уздзенскім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 293 км². Пачынаецца на У ад в. Цялякава Уздзенскага р-на. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім і ніжнім цячэнні каналізаванае. Шыр. ракі 1—3,5 м. Берагі нізкія і абрывістыя.

т. 17, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЧО́НКА, Ячэнка,

рака ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 21 км, пл. вадазбору 100 км². Пачынаецца ў балоцістай мясціне за 1,5 км на ПнЗ ад чыг. ст. Коласава, упадае ў Нёман на Пд ад в. Жукаў Барок. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 18, кн. 1, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛО́ЎКА, Валова, Валуйка,

рака ў Беларусі, у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 253 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне г. Навагрудак. Асн. прыток р. Оса. Даліна выразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Нёмана. Пойма вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 км каналізаванае.

т. 3, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)