БАРТАШЭ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (н. 15.2.1937, в. Дзядзічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Канд.тэхн.н. (1968). Праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1964), дзе і працуе, адначасова з 1993 у Бел. акадэміі мастацтваў. Навук. працы па дызайне, тэхналогіі і канструяванні мэблі. Аўтар падручнікаў для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (1984) і «Тэхналогія вырабаў з драўніны» (1995, разамз В.В.Багамазавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЯКО́Ў Уладзімір Анатолевіч (н. 12.6.1950, г. Рыбінск, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972). З 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па стварэнні інавацыйных сістэм кіравання і навучання, тэорыі інтэлектуальнага кіравання прамысл. аб’ектамі.
Тв.:
Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разамз А.А.Пятроўскім);
Аппаратнопрограммные средства процессоров логического вывода. М., 1991 (разамз Дз.Ю.Буланжэ, А.В.Германам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БУШКІН Мікалай Іванавіч (н. 13.12.1946, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967). З 1973 у Бел.эканам. ун-це; з 1997 дырэктар Вышэйшай школы турызму Бел.эканам. ун-та. Даследуе праблемы кіравання прац. працэсамі. Аўтар падручніка для ВНУ па асновах менеджменту.
Тв.:
Управленческий труд в торговле. Мн., 1988 (разамз Г.А.Каралёнкам);
Управление процессами труда на предприятиях торговли. Мн., 1993 (разамз Р.М.Карсекам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ДНЕЎ Уладзімір Пятровіч (10.5.1935, в. Пугачова Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.2000),
бел. вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ агародніцтва (з 1969 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур.
Тв.:
Удобрение овощных культур. Мн., 1987;
Огород без химии. Мн., 1996 (разамз Я.А.Стальмашком);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў Уладзімір Уладзіміравіч (н. 6.6.1959, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (2001). Скончыў Мінскі дзярж.мед.ун-т (1982). З 1989 у 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска (з 1989 заг. неўралагічнага аддзялення). Навук. працы па запаленчых полінеўрапатыях, паркінсанізме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́РАХАВА Тамара Мікалаеўна (н. 22.4.1951, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н., праф. (2000). Скончыла Бел.мед.ун-т (1980), дзе працуе з 1987 (з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы карыесу зубоў, захворваннях перыядонту і зубасківічных анамаліях у дзяцей.
Тв.:
Научное обоснование профилактики кариеса зубов фторированной солью у детей Республики Беларусь. Мн., 1998 (разамз Э.М.Мельнічэнкам);
Системное применение фторидов в профилактике кариеса зубов. Мн., 1999 (разамз Э.М.Мельнічэнкам. Т.В.Папружанка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Miller) Мёртан Хоўард (н. 1923),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Гарвардскі ун-т. Праф. Лонданскай школы эканомікі, Ін-та тэхналогіі імя Карнегі, Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ун-та. Працаваў у амер.дзярж.эканам. установах. У 1976 прэзідэнт Амер.фін. асацыяцыі. Даследаваў праблемы функцыянавання фін. рынкаў (тэорыя партфельнага выбару, фінансы карпарацый і інш.). Асн. праца «Кошт капіталу, фінансы прыватных карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958, разамз Ф.Мадыльяні). Нобелеўская прэмія 1990 (разамз Г.Маркавіцам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Торстэн Нільс (н. 3.6.1924, г. Упсала, Швецыя), амерыканскі нейрафізіёлаг. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Праф. фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі. Вучыўся ў Каралінскім ін-це ў Стакгольме. З 1954 працаваў у гэтым ін-це. З 1955 у ЗША. З 1959 у Гарвардзе, з 1983 праф. у Ракфелераўскім ун-це. Навук. працы па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разамз Д.Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы. Нобелеўская прэмія 1981 (разамз Х’юбелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЦЗУНДА́О (Lee Tsung Dao; н. 25.11. 1926, г. Шанхай, Кітай),
кітайска-амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1964), Нац. Акадэміі дэі Лінчэі (1982) і інш. Вучыўся ва ун-тах Кітая. З 1946 у ЗША. У 1951—53 і 1960—63 у Ін-це перспектыўных даследаванняў у Прынстане, з 1953 у Калумбійскім ун-це (з 1956 праф.), адначасова з 1997 дырэктар амер.-яп. Даследчага цэнтра пры Брукхейвенскай нац. лабараторыі. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, ядз. фізіцы, квантавай хромадынаміцы і інш.Разамз Янгам прадказаў магчымасць незахавання прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях (1956), што было пацверджана эксперыментальна, увёў паняцце камбінаванай цотнасці (1956), выказаў гіпотэзу аб перадачы слабых узаемадзеянняў прамежкавым вектарным базонам і пастуліраваў яго ўласцівасці. Нобелеўская прэмія 1957 (разамз Янгам).
Тв.:
Particle physics and introduction to field theory. London, 1981;
Рус.пер. — Математические методы в физике. М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́ Усевалад Пятровіч (н. 24.1.1937, г. Шклоў Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Томскі ун-т (1962), дзе і працаваў. З 1972 у Магілёўскім аддзяленні Ін-та фізікі (з 1987 нам. дырэктара), з 1992 дырэктар Ін-та прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, па вывучэнні фіз. асноў працэсаў фарміравання планарных аптычных хваляводаў, методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі з новымі аптычнымі і фотаэл. ўласцівасцямі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Введение в интегральную оптику. Мн., 1975 (разамз А.М.Ганчарэнкам);
Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра (разамз А.І.Вайцянковым) // Физика и химия стекла. 1986. Т. 12, № 6;
Квантово-размерные структуры селенид кадмия/полимер, изготовленные методом вакуумного испарения (разамз А.С.Барбіцкім, А.І.Вайцянковым) // Письма в ЖТФ. 1996. Т. 22, вып. 13.