перамяшчэнне грузаў рознымі сродкамі транспарту. Адрозніваюць унутрывытв. грузавыя перавозкі, якія тэхналагічна звязаны з вытв-сцю прадукцыі ў межах асобнага прадпрыемства, і нар.-гасп. — перавозкі прадукцыі ў сферы абарачэння ад вытворцаў да спажыўцоў або непасрэдна (транзітныя пастаўкі), або праз склады доўгатэрміновага захоўвання і гандл. сетку (паўторныя перавозкі). Аб’ём грузавых перавозак (вымяраецца ў тонах) абумоўлены аб’ёмам вытворчасці прадукцыі і імпарту і каэфіцыентам паўторнасці перавозак, г.зн. колькі разоў адна і тая ж тона прадукцыі перавозіцца ад прадпрыемства-вытворца да пунктаў спажывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РТМУНДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т Засн ў 1965 у г. Дортмунд (Германія). Адкрыты ў 1968. Ф-ты: матэм., фіз., хім., хім. тэхналогій, камп’ютэрных навук, машынабудавання, электратэхнікі, планавання гарадоў і населеных пунктаў, эканам. і сац. навук, адукацыі і біялогіі, спец. адукацыі і рэабілітацыі асоб з цяжкасцямі ў стане здароўя, гуманіт. навук, у т. л. тэалогія, паліт. навукі, псіхалогія і эканоміка хатняй гаспадаркі, мовы і л-ры, журналістыкі, гісторыі, музыкі, мастацтва, спорту і геаграфіі. Пры ун-це працуюць 5 ін-таў і 3 цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСПРАМГА́С (лесапрамысловая гаспадарка),
прадпрыемства лесанарыхтоўчай прамысловасці; гаспадарчаразліковая арг-цыя, якая складаецца з лесанарыхтоўчых пунктаў і ўчасткаў, праводзіць нарыхтоўку, вываз, распрацоўку і адгрузку драўніны. У складзе Л. могуць быць і інш. вытворчасці — лесапілаванне, нарыхтоўка шпал, драўнянага вугалю, смолакурэнне, падсочка лесу і інш. Л. мае замацаваную ў доўгатэрміновае карыстанне лесасыравінную базу, сетку лесавозных дарог, склады, тэхн. і трансп. сродкі, вытв. памяшканні і інш. Існуюць на Беларусі, у Расіі, на Украіне. На Беларусі 5 Л. і 18 вытв. аб’яднанняў (1999), якія таксама займаюцца нарыхтоўкай драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРУ́НЧЫК (Іосіф Васілевіч) (2.2.1903, в. Кайкава Мінскага р-на — 9.5.1945),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арэнбургскую школу лётчыкаў (1932), Барысаглебскую ваен.авіяц. школу (1934). У Чырв. Арміі з 1925. Камандзір эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў капітан М. вызначыўся ў сав.-фінл. вайне 1939—40, зрабіў больш за 60 вылетаў на бамбардзіроўку ўмацаванняў, апорных пунктаў, скопішчаў войск праціўніка. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Волхаўскім, Ленінградскім, 2-м Укр., 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАФАТО́МЕТР (ад мікра... + фатометр),
мікрадэнсітометр, прылада для вымярэння ступені паглынання святла (аптычнай шчыльнасці) на малых участках праяўленых чорна-белых і каляровых фатаграфічных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для фотаметрычных вымярэнняў спектраграм, рэнтгенаўскіх плёнак і інш.фатагр. відарысаў.
Спалучае дэнсітометр з аптычнай прыладай, якая павялічвае відарыс (звычайна ў 25—50 разоў). Да асобных тыпаў М. адносяць спектрамікрафатометры для вымярэння залежнасці аптычнай шчыльнасці ад даўжыні хвалі выпрамянення і ізамікрафатометры для выяўлення пунктаў відарыса з аднолькавай шчыльнасцю. Існуюць М. для вымярэння інтэнсіўнасці выпрамянення, якое падае на фатагр. матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕ́ЛЕНЫ ПУНКТ, населенае месца, паселішча,
пастаяннае або часовае месца, дзе пражывае насельніцтва: звычайна мае геагр. назву (тапонім). Падзяляецца па нар.-гасп. функцыях, колькасці жыхароў, адм. статусе і інш. Вядучае месца сярод населеных пунктаў належыць гарадам. Вял. сельскія Н.п. ў Расіі і на Украіне называюць сёламі (часам і на Беларусі), на поўдні Расіі — станіцамі, у горных раёнах Каўказа, Сярэдняй Азіі і Казахстана — ауламі. На Беларусі акрамя гарадоў пашыраны вёскі, гарадскія пасёлкі, рабочыя пасёлкі, трапляюцца хутары, курортныя пасёлкі. Да 1930—40-х г. існавалі мястэчкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК ГАРАДСКО́ГА ТЫ́ПУ,
гарадскі населены пункт, які адрозніваецца ад горада пераважна меншай колькасцю жыхароў. Звычайна выконвае прамысл., трансп., адм., курортныя, навук. і інш. функцыі. Вылучаюць: гарадскі пасёлак, курортны пасёлак, рабочы пасёлак. На Беларусі П.г.т. ўтвораны ў 1938 з вял.мястэчак і некаторых сёл. Крытэрыі аднясення нас.пунктаў да пэўнай катэгорыі замацаваны ў Законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998. На Беларусі (2000) 109 П.г.т., у т. л. 92 гарадскія, 16 рабочых, 1 курортны (Нарач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
комплексы радыётэхн. апаратуры для вызначэння каардынат рухомых аб’ектаў (самалёт, судна) або адлегласцей да іх адносна нерухомых апорных пунктаў (аб’ектаў) з вядомымі каардынатамі. Уключаюць радыёстанцыі на рухомых і нерухомых аб’ектах. Яны выпрацоўваюць і прымаюць радыёхвалі ў пэўным дыяпазоне, па часе і скорасці распаўсюджвання якіх вымяраюцца адлегласці і вылічваюцца каардынаты. Р.с. выкарыстоўваюцца пры аэраздымцы, для стварэння радыёгеадэзічных сетак на вял. тэрыторыі, пры геафіз. разведцы з самалётаў і марскіх суднаў, у паветранай і марской навігацыі. Гл. таксама Радыёвышынямер, Радыёдальнамер, Радыёнавігацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПІНЧУ́К (Андрэй Сцяпанавіч) (н. 2.10.1960, Мінск),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1980). У 1991—95 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1996 у ЗША. Навук. працы па тэорыі алг. груп, алг. тэорыі лікаў. Даследаваў і апісаў нармальныя структуры падгруп рацыянальных пунктаўалг. груп над лікавымі палямі, прынцып Гасе для аднародных прастор, групы канечнай шырыні і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.:
Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991 (разам з У.В.Платонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРАФІ́ЧНЫ ЦЭНТР БЕЛАРУ́СІ,
кропка на зямной паверхні з геагр. каардынатамі (B=53°31′, 7; L=29°02′, 8); нац. сімвал глабальнай прывязкі бел. дзяржавы да планеты Зямля. Размешчаны за 70 км на ПдУ ад Мінска, каля в. Антанова Навасёлкаўскага с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Вызначаны пад умовай
, дзе Si, — адлегласць паміж геаграфічным цэнтрам Беларусі і характэрнымі выгінамі вонкавай мяжы Беларусі. Замацаваны двайным геад. маналітам і аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі для пунктаў зыходнай геад.дзярж. апоры (абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь»). Каардынаты геаграфічнага цэнтру Беларусі і трох яго спадарожнікаў занесены ў Дзяржаўны геад. каталог у якасці пунктаўдзярж.геад. сеткі. Пошукавыя работы выкананы ў 1996 82-й экспедыцыяй аб’яднання Белгеадэзія сумесна з фірмай «Аэрагеакарт» па спец. праграме з выкарыстаннем картаў маштабу 1:200 000 і штучных спадарожнікаў Зямлі. Мяркуецца яго практычнае выкарыстанне ў якасці ўласна беларускай зыходнай астранома-геад. даты са сваёй арыентацыяй на целе геоіда і рэферэнц-эліпсоіда, прыбліжанага да фіз. паверхні Беларусі. У выніку змяншаецца скажэнне ліній і плошчаў пры праектаванні іх на паверхню адноснасці і стварэнні картаў інж. прызначэння.
А.А.Саламонаў.
Група вучоных — вызначальнікаў геаграфічнага цэнтра Беларусі.Фрагмент карты маштабу 1:200 000 з пазначэннем геаграфічнага цэнтра Беларусі.