МА́КІНТАШ (Mackintosh) Чарлз Рэні (7.6.1868, г. Глазга, Шатландыя — 10.12.1928),
шатландскі архітэктар; прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Школе мастацтва ў Глазга (1885—92). Працаваў у Глазга і Лондане. Для работ характэрны пластычная выразнасць геаметрызаваных аб’ёмаў, фактурныя эфекты (будынак Школы мастацтва ў Глазга, 1898—1909), функцыян. мэтазгоднасць кампазіцыі і дэкору. Афармляў інтэр’еры, канструяваў мэблю. Творчасць М. істотна паўплывала на развіццё нац.-рамант. плыней і фарміраванне функцыяналізму ў архітэктуры Вялікабрытаніі, Германіі і Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЧЖО́Ў-ГО, Маньчжурская дзяржава,
марыянетачная дзяржава ў 1932—45, створаная японцамі пасля захопу імі ў 1931 Маньчжурыі. Сталіца — г.Чанчунь. Вярх. правіцель (рэгент, з 1934 імператар) М. — апошні прадстаўнік дынастыі Цын — Пу І. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, фактычна была калоніяй Японіі, уся рэальная ўлада належала яп. адміністрацыі і камандаванню Квантунскай арміі. Ліквідавана ў жн. 1945 у выніку Маньчжурскай аперацыі Чырв. Арміі, тэр. з 1946 зноў у складзе Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕЛА́С Адам Адамавіч (1753—1831),
расійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Паводле паходжання англічанін. З 1784 працаваў у Расіі. Пад кіраўніцтвам і паводле праектаў М.А.Львова будаваў саборы ў г. Таржок і ў Магілёве. Аўтар сядзібы Разумоўскага (1799—1802, магчыма, пры ўдзеле Львова; класіцызм), планіровак паркаў і паркавых збудаванняў у псеўдагатычным стылі — парк «Александрыя» (1826—29) у г. Петрадварэц, а таксама «Арсенал» і «Белая вежа» (1830) у Аляксандраўскім парку г. Пушкін Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КІЙ,
старажытнагрэчаскі жывапісец 4 ст. да н.э.Прадстаўнік афінскай школы. Выконваў паліхроміі мармуровых скульптур Праксіцеля. Аўтар насценных размалёвак, надмагільных стэл, карцін на дошках. Работы Н. не захаваліся, некат. вядомы паводле апісанняў у літ. крыніцах: «Іо і Аргус», «Персей і Андрамеда», «Каліпса», партрэт Аляксандра Вялікага. Мяркуецца, што копіямі яго прац з’яўляюцца некат. размалёўкі ў Пампеях.
Нікій. Персей і Андрамеда. Рымская копія з арыгінала. 2-я пал. 4 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СА (Rosso) Медарда (20.6.1858, г. Турын, Італія — 31.3.1928),
італьянскі скульптар; прадстаўнік імпрэсіянізму. Працаваў у Мілане і Венецыі, з 1886 пераважна ў Парыжы. Аўтар шматфігурных кампазіцый і партрэтаў дзяцей, у якіх імкнуўся перадаць зменлівасць натуры, надаць пластыцы жывапісную аморфнасць і цякучасць, выявіць мяккасць аб’ёмаў і светлавую ўспрымальнасць фактуры: «Залаты век» (1886—87), «Дзяўчынка смяецца», «Мацярынства» (абедзве 1889), «Жанчына пад вуаллю» (1893), «Ecce Puer» (1906) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНА́ТАР (лац. senator),
1) у Старажытным Рыме член сената, а з канца 1 ст. да н.э. таксама прадстаўнік вышэйшага саслоўя. Званне С. было пажыццёвым, у імператарскі час перадавалася ў спадчыну ці магло быць падаравана імператарам.
2) У Рэчы Паспалітай член дзярж. рады манарха і вышэйшай палаты сойма.
3) У Рас. імперыі і некат. сучасных дзяржавах член сената. Маюць тыя ж правы, што і дэпутаты ніжніх палат (гл.Парламент).
італьянскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, прадстаўнік ранняга барока. З 1563 працаваў у Рыме, з 1592 у Неапалі. Сярод пабудоў: Латэранскі палац у Рыме (1586—90), Палацца Рэале ў Неапалі (1600—02) і інш. Распрацаваў план рэканструкцыі Рыма, устанавіў некалькі арыенціраў-абеліскаў, у т. л. каля сабора св. Пятра (1585—87). Горадабуд. работы Ф. спрыялі станаўленню барочнай канцэпцыі Рыма як сістэмы парадных ансамбляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНІ́ЧЫ,
1) начальнік замка (горада) на Беларусі ў 15—18 ст. Прызначаўся ўрадам з мясц. шляхты. Наглядаў за буд-вам і рамонтам абарончых збудаванняў, забеспячэннем замка зброяй, боепрыпасамі, харчамі. Пры адсутнасці кашталяна або старосты ўзначальваў гарнізон замка, засядаў у замкавым (гродскім) судзе.
2) Прадстаўнікмясц. адміністрацыі ў Расіі ў 16 — сярэдзіне 19 ст. У 16—17 ст.наз.Гарадавы прыказчык. У 1775—1862 узначальваў адм.-паліцэйскую ўладу ў пав. горадзе. Пасада гараднічага скасавана ў 1862.
французскі жывапісец. Прадстаўнікракако. З 1765 дырэктар Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы і «першы жывапісец караля». Зазнаў уплыў К.Вато. Пісаў плафоны, пано, карціны з міфалагічнымі, пастаральнымі і жанравымі сцэнамі, партрэты, ідылічныя пейзажы («Від у ваколіцах Бавэ», «Геркулес і Амфала», «Купанне Дыяны», 1742), выконваў эскізы шпалераў, тэатр. дэкарацыі. У позніх творах узмацніліся дэкаратыўнасць, эротыка, «фарфоравасць» фігур.