ЗЕ́ВІН (Якаў Давыдавіч) (1884, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 20.9.1918),
удзельнік рэв. руху. З 1904 чл.РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Вёў рэв. работу ў Баку, Бахмуце, Крывым Рогу, Горлаўцы. З 1911 вучыўся ў школе РСДРП у Ланжумо (каля Парыжа). ПасляЛют. рэвалюцыі 1917 у Маскоўскім Савеце. Са жн. 1917 у Баку. 3 крас. 1918 чл. Бакінскага ВРК, нарком працы Бакінскага СНК. Пасля часовага падзення сав. улады ў Баку (31.7.1918) арыштаваны і расстраляны ў ліку 26 бакінскіх камісараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯМЕ́НЦЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (1852 — пасля 1917),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1879). Працаваў у Віцебскім губ. праўленні, у 1887—90 віцебскі губ. інжынер, адначасова ў 1878—90 полацкі епархіяльны архітэктар. Паводле праекта К. пабудаваны Віцебскага духоўнага вучылішча будынак, флігель наглядчыка пры губернатарскім доме (1872), расшыраны будынак лазарэта для жан. духоўнага вучылішча, рэканструяваны пасля пажару будынак гар.т-ра (1888—90). Распрацаваў праекты гар. клуба, будынкаў губ. праўлення ў Віцебску, астрога ў в. Струнне Полацкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМАВА́ННЕ, кумленне,
старадаўні бел. абрад устанаўлення прыязных сяброўскіх адносін. Спраўлялі яго пераважна на «зялёныя святкі» (Сёмуху) ва ўсх. і цэнтр. частках Беларусі. Дзяўчаты ішлі ў лес, звязвалі галінкі бярозак («завівалі» іх), праходзілі парамі 3 разы ўзад і ўперад пад завітымі ў вянок бярозкамі, спяваючы песню пра ўслаўленне сяброўскіх адносін, пасля елі абрадавую страву (яечню). Абрад выконвалі пасля заканчэння сяўбы. Ён сімвалізаваў пажаданне добрага ўраджаю. Як традыц. гульня-забава трапляецца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГАЛІСТА́Н, Магулістан, Магалістанскае ханства,
цюркская дзяржава ў 14—16 ст. на тэр. Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана. Засн. ў 1340-я г. нашчадкам Чынгісхана Таглук-Цімурам пасля распаду Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. Напачатку ўключаў яго ўсх. частку (Усх. Туркестан, Сямірэчча і Паўд. Сібір), у 1360—61 да М. далучаны і Маверанахр (адпаў пасля смерці Таглук-Цімура ў 1363). Як незалежная дзяржава М. існаваў да 1570-х г. на тэр.Усх. Туркестана. Часам тэрмін «М.» выкарыстоўваюць для вызначэння Усх. Туркестана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДА́ТНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ,
агульная назва б. калоній Германіі і некаторых уладанняў Турцыі, перададзеных пасля 1-й сусв. вайны Лігай Нацый у кіраванне краінам-пераможцам на аснове мандата. Мандатная сістэма, уведзеная паводле Статута Лігі Нацый, фактычна ўяўляла сабой форму каланіяльнага панавання імперыяліст. дзяржаў і прыкрывала пераразмеркаванне імі каланіяльных уладанняў пераможаных дзяржаў. Кожная з М.т. мела свой статус, які ў многім залежаў ад дзяржаў — трымальнікаў мандатаў. Пасля 2-й сусв. вайны мандатная сістэма заменена сістэмай апекі ААН (гл.Апека міжнародная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́СКІ (ісп. moriscos ад moro маўр),
мусульманскае насельніцтва, якое засталося ў Іспаніі пасля падзення ў 1492 Гранадскага эмірата (гл.Гранада). Прымусова хрысціянізаваныя, яны ў сваёй большасці тайна спавядалі іслам, жорстка праследаваліся інквізіцыяй (забаронена араб. мова, дзесяткі тысяч М. былі спалены). Пасля задушэння паўстання М. 1568—70 значная іх частка выселена ва ўнутр. вобласці Іспаніі. Паводле эдыкта 1609 выгнаны з Іспаніі. Большасць іх перасялілася ў Паўн. Афрыку. У Марока яны стварылі алігархічную рэспубліку Бу-Рэгрэг (1627-41).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНСКІ ДАГАВО́Р 1422.
Заключаны паміж Польшчай і ВКЛ з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога 27.9.1422 каля воз. Мельна (у сутоках р. Вісла і Аса, Польшча) пасля няўдалай для ордэна вайны. Крыжакі саступілі Польшчы частку Куявіі з г. Няшава і канчаткова адмовіліся ад прэтэнзій на Жамойць, якая паводле ўмоў Тарунскага міру 1411 перадавалася ордэну пасля смерці вял. князя ВКЛ Вітаўта. М.д. завяршыў апошнюю вайну паміж ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА, Менскае ваяводства,
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Утворана ў 1565 у складзе Мінскага павета і Рэчыцкага павета, у 1569 са складу Кіеўскага ваяв. далучаны Мазырскі павет. Мела харугву чырвонага («гваздзіковага») колеру з выявай герба «Пагоня» ў белым полі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 усх. землі ваяводства адышлі да Расіі. Скасавана пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793, яго тэр. ўвайшла ў Мінскую губерню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХГЕШЫ́ХТЭ (ням. Nachgeschichte гісторыя, што адбылася пасля),
у літаратурным творы сціслыя звесткі пра герояў і падзеі, што адбыліся пасля развязкі. Разам з тэрмінам форгешыхтэ ўведзены ў рас.літ.-знаўства ў 1920-я г. Ад эпілога адрозніваецца лаканічнасцю інфармацыі і звычайна не вылучаецца ў адзінае кампазіцыйнае цэлае твора. Часцей практыкуецца ў малой прозе («У старых дубах» Я.Коласа, «Былі ў мяне мядзведзі» У.Караткевіча, «У канцы чэрвеня» Л.Арабей), трапляецца і ў буйных эпічных творах («Лявон Бушмар», «Бацькаўшчына» К.Чорнага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДЫШАЎ (Арцём Іванавіч) (5.10.1910. в. Лазаравічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.1.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1943 партызан, камандзір узвода партыз. палка на Магілёўшчыне. З 1944 на 2-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант С. вызначыўся ў баі на Пд ад Магілёва, дзе пасля пераправы цераз Дняпро ў баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот. Пасля вайны на гасп. рабоце.