атрад прасцейшых кл. раснічных інфузорый. Нешматлікія прэснаводныя, марскія (тынтыніды) формы і інфузорыі, якія жывуць у страўніку (рубец, сетка) і тоўстых кішках жвачных млекакормячых — сям. афрыяскаляцыды (каля 120 відаў) і цыклапастыіды.
Форма цела складаная, са шкілетнымі і скарачальнымі элементамі. Суцэльнае раснічнае покрыва адсутнічае. Кормяцца бактэрыямі, грыбкамі, зернем крухмалу, часцінкамі раслін; ёсць драпежнікі. Размнажаюцца шляхам кан’югацыі, асобіны адрозніваюцца будовай шкілета, формай панцыра і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІШЭ́НЬ (ад тур. nişan знак),
штучная цэль, якая імітуе адну, некалькі або ўсе найб. характэрныя прыкметы рэальнай цэлі (памеры, форму, колер, спосаб і хуткасць перамяшчэння, манеўр і інш.) і выкарыстоўваецца для трэніровак у стральбе. Ужываюцца таксама макеты ваен. тэхнікі і яе сапраўдныя ўзоры. Паводле прызначэння адрозніваюць М. вучэбныя, выпрабавальныя, спарт. і інш., па форме — плоскія і аб’ёмныя, паводле характару імітацыі — рухомыя, нерухомыя і якія паяўляюцца і знікаюць. М. падраздзяляюцца на балістычныя, паветраныя, марскія, наземныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НОВАРАСІ́ЙСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА»,
пашыраная ў гіст. л-ры назва ўлады Савета рабочых дэпутатаў, што існавала ў г.Новарасійск 25.12.1905—7.1.1906 у рэвалюцыю 1905—07. Утварылася ў. ходзе Снежаньскай усерасійскай палітычнай стачкі 1905. Новарасійскі савет (уваходзілі бальшавікі, сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі і інш.) закрыў дзярж. ўстановы, раззброіў паліцыю, стварыў узбр. рабочую дружыну, аднавіў спынены стачкай гандаль, увёў 8-гадзінны рабочы дзень і рабочы кантроль на прадпрыемствах, кантраляваў чыг. і марскія перавозкі, абклаў падаткам прадпрымальнікаў і чыноўнікаў, выдаваў газ. «Известия». Ліквідавана ўрадавымі войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСА́Н,
горад на ПдУПаўд. Карэі, на беразе Карэйскага праліва. Адміністрацыйна прыраўнаваны да правінцыі. Ўзнік, верагодна, у першых ст.н.э. пад назвай Кая (Карак). 3830 тыс.ж. (2000). Найбуйнейшы порт краіны, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л.вытв-сць суднавых рухавікоў і аўтамабіляў; металургічная, ваенная, радыё- і эл.-тэхнічная, хім., тэкст., харч., буд. матэрыялаў. Метрапалітэн (з 1983). База рыбалоўства. 2 ун-ты. Музеі. Паблізу — АЭС, марскія курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЧА́ЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на ПнУ азіяцкай ч. Расійскай Федэрацыі; займае п-аў Камчатка і частку мацерыка, а-вы Камандорскія і Карагінскі. Утворана 20.10.1932 у складзе Хабараўскага краю, з 1956 самаст. вобласць Расіі. Пл. 472,3 тыс.км², нас. 411 тыс.чал., гарадскога 81% (1996). Цэнтр — г.Петрапаўлаўск-Камчацкі.
Гарады: Елізава, Усць-Камчацк. У складзе К.в. Каракская аўтаномная акруга. Характарыстыку прыроды гл. ў арт.Камчатка.
Гаспадарка. К.в. — буйны рыбапрамысловы раён Расіі. Зах. ўзбярэжжа Камчаткі — асн. раён крабалоўства. Рыбная прам-сць дае да 73 таварнай прадукцыі вобласці. Прамысл. рыбы — ціхаакіянскі селядзец, траска, навага, камбала, ласасёвыя (гарбуша, кета, чавыча, кіжуч, нерка). З рыбнай прам-сцю звязаны суднабудаванне і суднарамонт. Развіты лясная, дрэваапр. і буд. матэрыялаў (лесанарыхтоўка, піламатэрыялы, тарныя скрыні, бочкі і інш.). Здабыча вугалю. Паўжэцкая геатэрмальная электрастанцыя. Важная галіна гаспадаркі — пушны промысел і зверагадоўля (собаль, пясец, норка), на Пн вобласці аленегадоўля. На Камандорскіх а-вах зверабойны промысел (марскія коцікі). Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Плошча с.-г. угоддзяў 472,3 тыс.га, у т. л. пад ворывам 75,6 тыс.га. У далінах рэк Камчатка, Авача вырошчваюць агародніну, бульбу, кармавыя культуры. Развіта цяплічная і парніковая гаспадарка. Транспарт марскі, авіяцыйны і аўтамабільны. Суднаходства на р. Камчатка. Аўтадарога злучае гал.марскія парты К.в. Петрапаўлаўск-Камчацкі і Усць-Камчацк. Краноцкі запаведнік. Бальнеалагічныя курорты: Паратунка, Начыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́СТ (галанд. Ballast),
1) груз (вада, пясок і інш.), які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля. Сучасныя марскія судны, асабліва падводныя лодкі, выкарыстоўваюць як баласт ваду (заліваецца ў баластавыя цыстэрны).
2) Груз для рэгулявання пад’ёмнай сілы паветраплавальнага апарата (напр., аэрастата).
3) Слой сыпкіх матэрыялаў (друз, гравій і інш.) на чыг. палатне, які стварае пругкую аснову для шпалаў чыг. пуці, адводзіць ваду, перашкаджае падоўжным і папярочным перамяшчэнням рэйка-шпальнай рашоткі, забяспечвае плаўны ход рухомага саставу.
2) У пераносным значэнні — усё лішняе, непатрэбнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗМА́ЙЛАВА (Людміла Канстанцінаўна) (н. 16.6.1931, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыла Бел.тэатр.маст.ін-т (1960). Выкладае ў Рэсп. каледжы мастацтваў у Мінску (з 1963). Сярод твораў партрэты (медсястры Абакумавай, 1961; калгасніцы Г.Гулевіч з сынам, 1973; снайпера Іванушкіна, 1975; брыгадзіра П.Краско, 1978), карціны («Узоры», 1967; «Юныя спартсменкі» і «Гаспадыня саду», абедзве 1980; «Вяселле», 1982), пейзажы («Пасля дажджу», 1977; «Марскія пейзажы», 1980; «Возера Нарач», 1982; «Лепельскае возера», 1995), нацюрморты («Восеньскі нацюрморт», 1988).
расійскі кінааператар. Засл. дз. маст. Расіі (1991). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1961). Працаваў на Ленінградскай студыі кінахронікі, з 1963 на кінастудыі «Масфільм». Зняў маст. фільмы «Дайце кнігу скаргаў» (1965) і «Сцеражыся аўтамабіля» (1966; абодва з У.Нахабцавым), «Марскія апавяданні» (1967), «Увага, чарапаха!» (1970), «Аповесць пра чалавечае сэрца» (1976), «Чучала» (1984); тэлефільмы «Нос» (1977), «Па сямейных абставінах» (1978), «Сватаўство гусара» (1979), «Дульсінея Табоская» (1980), «Прынцэса цырка» (1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДМЕЛЬ,
1) мелкае месца ў вадаёме ці вадацёку, якое пачынаецца ад берагавой лініі. Мае шырокі падводны схіл з нязначнымі нахіламі.
2) Участак дна з меншымі глыбінямі, чым навакольныя. Да гэтага тыпу водмелі адносяцца марскія банкі. На водмелях пераважаюць працэсы перамяшчэння і намнажэння асадкаў, могуць утварацца намыўныя астравы і косы; небяспечныя для суднаходства. Характарызуюцца багаццем планктону, на іх заўсёды багацейшая фауна рыб і малюскаў. Пашыраны на рэках, азёрах і вадасховішчах Беларусі. На рэках утвараюцца каля берага, процілеглага таму, які падмываецца, і паступова ператвараюцца ў поймавую тэрасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧЭ́ННІ (ваен.),
адзін з асн. спосабаў баявой падрыхтоўкі войск (авіяцыі, флоту), камандзіраў і штабоў аб’яднанняў, злучэнняў (часцей) розных відаў узбр. сіл, а таксама органаў тылу і спец. войск да вядзення ваен. дзеянняў. Праводзяцца з мэтай вырашэння розных задач на мясцовасці ва ўмовах, найб. набліжаных да баявых. Паводле маштабу бываюць тактычныя, аператыўныя і стратэгічныя; паводле формы правядзення — вайсковыя (авіяцыйныя, марскія), з баявой стральбой і без баявой стральбы, камандныя, камандна-штабныя, штабныя, тылавыя, доследныя, даследчыя і спецыяльныя; паводле арганізацыі — адна- і двухбаковыя, адна-, двух- і многаступенныя. Гл. таксама Манеўры.