МАЛА́СА (франц. mollasse ад лац. mollis мяккі),

комплекс асадкавых горных парод (кангламератаў, пясчанікаў, мергеляў, глін і інш.), які назапашваўся ў краявых прагінах і міжгорных прагінах. Магутнасць да некалькіх тысяч метраў. Характэрна для заключных (арагенных) стадый развіцця геасінкліналяў пры ўтварэнні складкавых паясоў ва ўмовах сціскання буйных літасферных пліт (паводле гіпотэзы мабілізму). З М. звязаны радовішчы вуглёў, нафты, газу, медзістых пясчанікаў, солей і інш.

т. 10, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ АРЭ́НДНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА ПА ВЫ́РАБЕ ПІ́ВА І БЕЗАЛКАГО́ЛЬНЫХ НАПІ́ТКАЎ «КРЫНІ́ЦА».

Засн. ў 1975 у Мінску як вытв. аб’яднанне «Мінскпіўпрам» (Мінскі піўзавод № 2). З 1989 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): піва, газіраваныя безалкагольныя напіткі, сухія напіткі і дэсерты. Вытв. магутнасць: піва — да 7 млн. дэкалітраў за год, сухія напіткі — больш за 1 тыс. т, безалкагольныя напіткі — больш за 1 млн. дэкалітраў.

т. 10, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ІПЧА,

радовішча глін у Віцебскім р-не, каля аднайм. вёскі. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага гарызонту. Гліны мантмарыланітава-гідраслюдзістыя, з дамешкамі каалініту, стужачныя, тлустыя, шчыльныя. Разведаныя запасы 12,6 млн. т, перспектыўныя 3,4 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—6,7 м, ускрышы (пяскі) 0,2—1,9 м. Гліны з дамешкамі супескаў прыдатныя ў якасці гліністага кампанента пры вырабе цэменту.

А.​П.​Шчураў.

т. 13, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УІ́ЛКСА ЗЯМЛЯ́ (Wilkes Land),

частка тэрыторыі Усх. Антарктыды паміж Зямлёй Адэлі і Зямлёй Каралевы Мэры. Выш. паверхні ледавіковага покрыва на Пд да 1000—2500 м. Магутнасць лёду больш за 3000 м. На ўзбярэжжы трапляюцца ўчасткі, свабодныя ад лёду (аазісы Бангера, Грырсана, нунатакі, скалы). Адкрыта амер. экспедыцыяй Ч.​Уілкса ў 1840. Названа яго імем. На У.З. аўстрал. навук. станцыя Кейсі (з 1969).

т. 16, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕ́ДЧАНКІ ЛЕДАВІ́К,

горна-далінны ледавік дэндрытавага тыпу ў Зах. Паміры, у Таджыкістане. Пачынаецца на паўн. схіле Язгулемскага хр., цягнецца ўздоўж усх. схілу хр. Акадэміі Навук. Даўж. 77 км, шыр. ад 1,7 да 3,1 км. Магутнасць лёду ў сярэдняй ч. да 1 км. Агульная пл. ледавікоў і снежнікаў 652 км². З ледавіка пачынаецца р. Сельдара. На Ф.л. гідраметэаралагічная станцыя Названы імем А.П.Федчанкі.

т. 16, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБ’ЯДНА́НАЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,

сукупнасць электраэнергет. сістэм пэўнага рэгіёна, аб’яднаных лініямі электраперадачы (напружанне пераважна 220—750 кВ) для паралельнай работы з аператыўным кіраваннем з адзінага дыспетчарскага цэнтра. Аб’яднанне энергасістэм дазваляе кампенсаваць нераўнамернасць энергет. нагрузкі ў іх з-за несупадзення ў часе сутачных яе максімумаў, змяншае залежнасць энергаспажывання ад гідралагічных і кліматычных умоў, зніжае неабходную рэзервовую магутнасць. Беларуская энергетычная сістэма аб’ядноўвае Цэнтр., Паўд. і Паўн.-Зах. мясц. энергасістэмы.

т. 1, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУДЗІ́НАВА,

радовішча глін у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля в. Грудзінава. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, шчыльныя, пластычныя, з дробнымі вапняковымі сцяжэннямі. Разведаныя запасы 9,1 млн. м³, перспектыўныя 2,3 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,4 м, ускрышы 0,2—7,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб. Радовішча распрацоўваецца Обальскім керамічным заводам.

А.​П.​Шчураў.

т. 5, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНІ́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,

у Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., каля в. Данілаўка. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Гліны шэрыя, карычневыя, шчыльныя, вязкія, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і дробнай галькі. Разведаныя запасы 14,9 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—19,1 м, ускрышы (пяскі, супескі) да 8,6 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту. Радовішча распрацоўваецца АП «Ваўкавыскцэментнашыфер».

А.​П.​Шчураў.

т. 6, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДЖЫП»

(Jeep),

марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці рознага прызначэння. Выпускаюцца аднайм. аддзяленнем амер. канцэрна «Крайслер» з 1963. Прататып — армейскія аўтамабілі «Віліс» і «Форд», якія выпускаліся ў гады 2-й сусв. вайны. Мадэлі поўна- або заднепрывадныя (з магчымасцю далучэння пярэдняга прывода); магутнасць рухавіка да 89—162 кВт, найб. скорасць да 180 км/гадз, аб’ём грузавога адсека 0,35—2,2 м³.

Да арт. «Джып». Грузапасажырскі аўтамабіль «Джып-Чэрокі».

т. 6, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВО́ЛЬВА»

(Volvo),

марка аўтамабіляў і аўтобусаў канцэрна «Вольва». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1927 (з 1979 мадэлі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў), грузавыя і аўтобусы — з 1928. Легкавыя аўтамабілі серый 400 і 800 пярэднепрыводныя. Рабочы аб’ём рухавіка 1,1—2,6 л, магутнасць 33—150 кВт, скорасць да 212 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння маюць грузападымальнасць да 21 т; аўтобусы — умяшчальнасць 37—105 пасажыраў.

«Вольва-850».

т. 4, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)