ЛЕ́ЎЧАНКА (Зінаіда Мікалаеўна) (3.3.1925, г. Новачаркаск, Расія — 16.5.1980),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1971). Скончыла Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1949). З 1975 працавала ў ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: жылы дом на пл.Леніна (1959), кавярня па вул. Савецкай (1960), Дом буд. арг-цый (1966), комплекс Брэсцкага інж.-буд. ін-та (цяпер Брэсцкі політэхн.ін-т), эксперым. сярэдняя школа па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўт.); праекты размяшчэння жылога і культ.-быт.буд-ва (1959—65), дэталёвай планіроўкі Паўд. жылога р-на (1962).
Пабудаваны ў 1965—68 у Магілёве. У 1968 пушчана доследная ўстаноўка і атрыманы лаўсан. У 1970 здадзена ў эксплуатацыю вытв-сць дыметылтэрафталату (1-я чарга) і штапельная, у 1971 — комплексы сінт. шоўку і корду, у 1974 — вытв-сць поліэфірнага штапельнага валакна, у 1976—2-я чарга вытв-сці дыметылтэрафталату, у 1977—3-я чарга вытв-сці штапельнага валакна. З 1975 галаўное прадпрыемства Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Асн. прадукцыя (1999): дыметылтэрафталат, поліэтылентэрафталат, поліэфірныя валокны і ніткі, лаўсан — штапель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (21.3.1880, Масква —9.5.1952),
расійскі батанік, адзін з заснавальнікаў экалагічнай фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Пецярб.ун-т (1902). З 1917 праф.ВНУ у гарадах Тбілісі, Краснадар, Петраград, Саратаў, Масква. З 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін АНСССР (з 1946 дырэктар). Навук. працы па мароза- і засухаўстойлівасці, штучным асвятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избранные работы по засухоустойчивости и зимостойкости растений. Т. 1—2. М., 1952;
Краткий курс физиологии растений. 9 изд. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 18 ст. ў мяст. Раманава (цяпер в.Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.). Драўляныя збудаванні былі абнесены валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара стаяў гал. жылы дом з сенцамі (2 жылыя пакоі, алькеж, 3 каморы), накрыты драніцай; унутры сцены памяшканняў атынкаваны. Непадалёку стаялі турма, дом старасты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), варыўня, пякарня. Гасп. двор уключаў 2-павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб, з замкам злучаўся варотамі. Па-за межамі Р.з. размяшчаўся комплекс са стадолай, гумном з 2 асецямі, броварам.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГА-БАЛТЫ́ЙСКІ ВО́ДНЫ ШЛЯХімя У.І.Леніна
(б. Марыінская водная сістэма),
штучны водны шлях на тэр. Валагодскай і Ленінградскай абл. Расіі, які злучае Волгу з Балтыйскім м., а цераз Беламорска-Балтыйскі канал з Белым м. Створаны ў пач. 19 ст.; у 1964 закончана карэнная рэканструкцыя. Праходзіць цераз Рыбінскае вадасх., р. Шэксна, воз. Белае, р. Коўжа, Волга-Балтыйскі канал, р. Выцегра, Анежскі канал, р. Свір, Ладажскі канал і р. Нява. Даўж. каля 1100 км. Глыб. не менш як 4 м. Мае 9 шлюзаў, 6 гідравузлоў, 7 вадасховішчаў. Па Волга-Балтыйскім водным шляху праходзяць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛНІНЬШ (Альберт Пятровіч) (н. 30.9.1928, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1958). Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (да 1988; з 1976 кіраўнік арх. майстэрні). Асн. работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (1963—67), праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага (1965—75), Сяменча Жыткавіцкага (1970—78), Сноў Нясвіжскага (1970—80), Расна Камянецкага (1975—80) р-наў; комплексны праект в. Усакіна Клічаўскага і пас. Жамчужны Баранавіцкага (абодва 1979—85) р-наў; мемарыял Вязень-Сялец у Клічаўскім р-не (1985). Аўтар тэарэт. работ па пытаннях архітэктуры і капітальнага буд-ва на вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНО́ЎСКІ (Іосіф Бенцыянавіч) (24.4.1892, г Бабруйск Магілёўскай вобл. — 8.10.1967),
бел. бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык. Засл. дз. культ. Беларусі (1957). Скончыў Бернскі ун-т (1914; Швейцарыя). У 1918—21 заг. Бабруйскай гар. б-кі. У 1922—37, 1944—61 дырэктар Дзярж. б-кі БССР імя Леніна, у 1937—41 — Навук.мед. б-кі Беларусі. Выкладаў у Маскоўскім бібліятэчным (1942—44) і Мінскім пед. (1944—57) ін-тах. Аўтар прац па тэорыі і методыцы бібліятэказнаўства. На бел. мову перакладаў творы Г.Гейнэ, А.Міцкевіча, на рус. — Э.Верхарна.
Тв.:
Белорусская советская библиография. Ч. 1. Мн., 1965.