адно з маральна-этычных і паліт. паняццяў, якое адлюстроўвае адносіны дзяржавы і яе спец. органаў, грамадскіх і інш. арг-цый да асобы. Па меры развіцця грамадства ўдакладняўся і ўскладняўся механізм кантролю за грамадска-паліт. і асабістым жыццём грамадзян, іх адносінамі да рэлігіі, палітыкі дзяржавы і яе мясц. органаў. Са з’яўленнем тэхнатронных сродкаў і камп’ютэрызацыі з’явілася магчымасць татальнага нагляду за Д. грамадзян у межах дзяржавы і міжнар. маштабе.
На Беларусі ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай за Д. грамадзян назіралі царква і прадстаўнікі ўлады, у Расіі спец.дзярж. орган — жандармерыя, пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 — органы ДПУ, АДПУ, НКУС, КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЧНІКАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 13.7.1945, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў. З 1988 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці. Навук. працы па тэорыі, матэм. мадэляванні і распрацоўцы вырабаў спец. электронікі для ўзбраення радыётэхн. войск ППА, у т. л. апаратна-праграмных сродкаў для аўтаматызацыі іх вытв-сці і эксплуатацыйна-тэхнал.кантролю.
Тв.:
Антенные обтекатели. Мн., 1980 (разам з У.І.Замяціным, У.І.Швецам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК (Уладзімір Паўлавіч) (6.7.1889, г. Харкаў, Украіна — 9.7.1984),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). З 1926 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова ў 1933—41 праф. Ленінградскага ун-та. Навук. працы па дастасавальнай оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і інш. аптычныя метады кантролю якасці мех. апрацоўкі паверхняў. Стварыў шэраг оптыка-мех. прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Залаты медаль імя С.І.Вавілава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ХВІЧ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 22.4.1936, в. Суцін Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-ртэхн.н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960). З 1963 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы магн. і эл. з’яў. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы фарміравання магн. палёў зададзеных характарыстык, што з’явілася базай для стварэння ў СССР радыёспектрометраў ядзернага магнітнага рэзанансу (ЯМР) высокага раздзялення, прапанаваў тэхн. рашэнні для ЯМР-тамаграфіі, метады і сродкі неразбуральнага кантролю.
Тв.:
Структурная зависимость термоэлектрических свойств и неразрушающий контроль. Мн., 1990 (разам з А.С.Каролік, У.І.Шарандам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК (Алена Рыгораўна) (4.4.1914, в. Паддзягцярня Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1996),
удзельніца Мінскага патрыятычнага падполля. Герой Сав. Саюза (1943). Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыла Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948), Мінскі пед.ін-т (1952). У ноч на 22.9.1943 выбухам міны, пастаўленай М. па заданні камандавання партыз. атрада «Дзіма», быў знішчаны ген. камісар Беларусі В.Кубэ. З вер. 1943 у партызанах, потым у Маскве. З 1948 у Мін-ве дзярж.кантролюБССР. У 1952—60 нам. дырэктара цэнтр.навук. б-кі імя Я.Коласа АНБССР. Аўтар кн. «Помста» (2-е выд., 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КЛІ́НТАК ((McClintock) Барбара) (16.6.1902, г. Хартфард, ЗША — 1992),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыла Бруклінскі і Корнелскі ун-ты (1927). З 1927 у Корнелскім, з 1936 у Місурыйскім ун-тах, з 1941 у ін-це Карнегі ў Вашынгтоне. Навук. працы па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генет. вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гамалагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красінговеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя—асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мутабільнасць. Нобелеўская прэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЗЕ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 13.6.1948, г. Уладзівасток, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1987 у Нац.АН Беларусі, з 1998 гал. вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Навук. працы па інфарм. тэхналогіях і аўтаматызаваных сістэмах кантролю, выпрабаванняў і падтрымкі прыняцця рашэнняў. Распрацаваў метады тэорыі і практыкі інфарм.-аналітычных сістэм.
Тв.:
Гармонические сигналы в цифровых системах контроля и испытаний Мн., 1990 (разам з Б.Б.Трыбухоўскім, А.М.Дзмітрыевым);
Техническое обеспечение новых информационных технологий. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д. цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук. працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.
Тв.:
Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.М.Шапавалавым);
Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.А.Кетковічам, Д.К.Сатаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖБА́НКАЎСКІЯ РАЗЛІ́КІ,
плацяжы, якія звычайна ажыццяўляюцца шляхам пералічэння грашовых сродкаў на рахунак іх атрымальніка або шляхам заліку ўзаемных патрабаванняў. Ажыццяўляюцца пры дапамозе банкаўскіх аперацый, гал. чынам крэдытных, якія выкарыстоўваюцца для замены наяўных грошай у плацежным абарачэнні безнаяўнымі разлікамі. Маюць важнае значэнне ў рэгуляванні грашовага абарачэння, стварэнні банкаўскіх рэсурсаў, ажыццяўленні кантролю за працай гасп. суб’ектаў, скарачэнні выдаткаў абарачэння. Асн. формамі разліку паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі за адгружаныя або адпушчаныя тавара-матэрыяльныя каштоўнасці, выкананыя работы або аказаныя паслугі з’яўляюцца таварны акрэдытыў, разлікі па інкаса, пераводы і інш.Гл. таксама Акцэпт, Міжнародныя разлікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Рыгор Фёдаравіч) (н. 12.2.1938, в. Харошаўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1964 у БСГА (у 1987—88 заг. кафедры). Навук, працы па вет. прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл, біятэхнал. метадах штучнага асемянення і трансплантацыі эмбрыёнаў, арганізацыі вет.кантролю ўзнаўлення буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Послеродовые изменения в половых органах коров // Ветеринария. 1981. № 1;
Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных. Мн., 1997 (разам з К.Дз.Валюшкіным).