МУРО́ДАЎ Джурабек (н. 24.12.1942, с. Куруд Ленінабадскай вобл., Таджыкістан),
таджыкскі спявак (тэнар), выканаўца на рубобе, кампазітар. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Ленінабадскі пед. ін-т (1962). З 1963 артыст Тадж. філармоніі. У яго рэпертуары тадж. і інш. нар. песні з уласным акампанементам. Выступае і з сімф. аркестрам. Аўтар больш як 150 песень, у т. л. цыклаў на словы М.Турсун-задэ, С.Ясеніна і інш. Дзярж. прэмія Таджыкістана 1987.
т. 11, с. 34
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ЛТЭ (Skulte) Адолфс (н. 28.10.1909, Кіеў),
латышскі кампазітар, педагог. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Латвійскую кансерваторыю ў Рызе (1934), з 1936 выкладаў у ёй (з 1952 праф.). Вучань Я.Вітала. Аўтар пераважна буйных сімф. і муз.-сцэн. твораў: опера «Прынцэса Гундэга» (паст. 1971), балеты «Сакта свабоды» (паст. 1950), «Навальніца вясной» (паст. 1967), кантаты, 9 сімфоній (1954—86), камерная, хар. музыка і інш. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951. Дзярж. прэмія Латвіі 1976.
т. 14, с. 476
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУК (Suk) Іосеф (4.1.1874, Кршэчавіцы, Чэхія — 29.5.1935),
чэшскі скрыпач, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1885—92, з 1922 праф., у 1924—26 і з 1933 яе дырэктар). Вучань А.Беневіца, К.Штэкера, А.Дворжака. У 1891—1933 удзельнік «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б.Сметаны, Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімф. паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з арк. (1903), фп. п’есы.
т. 15, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫГРАНЯ́Н (Тыгрынаў) Нікагаяс
(Мікалай Фадзеевіч; 31.8.1856, г. Гюмры, Арменія — 17.2.1951),
армянскі кампазітар, фалькларыст, піяніст; адзін з заснавальнікаў нац. фп. музыкі і фалькларыстыкі. Нар. арт. Арменіі (1933). Герой Працы (1936). У 9 гадоў страціў зрок. Вучыўся ў Вене ў Ін-це сляпых, ігры на фп. — у В.Шэнера. З 1894 выступаў як піяніст і лектар. Яму належаць першыя спробы запісу і інстр. апрацоўкі мугамаў, арм. танцаў, песень. Аўтар артыкулаў пра ўсх. музыку.
т. 16, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РТВЕНГЛЕР (Furtwängler) Вільгельм (25.1.1886, Берлін — 30.11.1954),
нямецкі дырыжор, кампазітар; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. З 1922 узначальваў аркестры Берлінскі філарманічны (з перапынкам, з 1952 дырыжор пажыццёвы), адначасова ў 1922—28 лейпцыгскі Гевандхаўза, у 1928—30 і 1939—45 Венскі філарманічны. Інтэрпрэтатар ням. і аўстр. сімф. і опернай класікі. Аўтар 3 сімфоній, канцэрта для фп. з арк., 2 санат для скрыпкі з арк. і інш., кніг пра музыку і музыкантаў.
т. 16, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЖЫ́ЕЎ Парашкеў (н. 14.4.1912, Сафія),
балгарскі кампазітар, педагог, муз. тэарэтык. Нар. арт. Балгарыі (1965). Герой Сац. Працы (1979). З 1940 выкладаў у Балг. кансерваторыі (з 1947 праф.). Яго творы вылучаюцца меладычнай напеўнасцю, маляўнічасцю гармоніі, рэалізмам характараў: оперы «Альбена» (паст. 1963), «Мільянер» (паст. 1965), «Марыя Дзесіслава» (паст. 1978) і інш.; аперэты, мюзіклы, балеты, хары, песні для дзяцей (больш за 1000) і інш. Аўтар падручнікаў па гармоніі. Дзімітроўская прэмія 1962.
т. 16, с. 517
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫО́ (Bériot) Шарль Агюст дэ (20.2.1802, г. Лёвен, Бельгія — 8.4.1870),
бельгійскі скрыпач, кампазітар, заснавальнік белы. скрыпічнай школы. Вучань П.Баё. Буйнейшы выканаўца 19 ст. У 1843—52 праф. Брусельскай кансерваторыі. У 1830—35 разам з жонкай, спявачкай М.Малібран, канцэртаваў у многіх краінах. Аўтар 10 канцэртаў для скрыпкі з арк., 11 варыяцый, фантазіі на раманс А.Даргамыжскага «Душачка-дзяўчына» і інш. Сярод вучняў А.В’ётан, Э.Сарэ. Аўтар кн. «Скрыпічная школа» (ч. 1—3, 1858).
т. 3, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТВІЛО́ЎСКІ Рычард Пятровіч (22.5.1933, г. Барысаў Мінскай вобл. — 22.12.1977),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1958, клас М.Аладава). З 1957 выкладаў у муз. вучылішчы, кансерваторыі, пед. ін-це ў Мінску. Сярод твораў: балада «Подзвіг маці» на сл. І.Панкевіча для салістаў, хору і аркестра (1975); сімфонія (1961); Канцэрт-казка для фп. з аркестрам (1965); п’есы для нар. і эстраднага аркестра; фп. трыо (1956); хары; рамансы; музыка да драм. спектакляў, кінафільма «Анюціна дарога» (у сааўт.).
т. 3, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ПЛІН (Joplin) Скот (24.11.1868, г. Тэксаркана, ЗША — 1.4.1917),
амерыканскі піяніст, кампазітар, джазавы спявак. Атрымаў вядомасць як аўтар і выканаўца фартэпіянных твораў (каля 50) у стылі рэгтайм, які паўплываў на стылістыку музыкі яго балета «Танцавальны рэг» (1902), оперы «Трыманіша» (1911), мюзікла «Калі» (1916) і інш. Сярод інш. твораў інстр. п’есы «Сцяг з кляновым лістом» (1899), «Канферансье», мелодыя якой — вядучая муз. тэма фільма «Афера» (1973) — адрадзіла цікавасць да яго творчасці. Аўтар падручніка «Школа рэгтайма».
т. 6, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЧЫКАЎ Рыгор Аляксандравіч (н. 27.1.1914, с. Верхнія Цімярсяны Цыльнінскага р-на Ульянаўскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1939 у Сав. Арміі, з 1956 інструктар ЦК КПБ. У 1966—72 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Працуе пераважна ў галіне камернай і хар. музыкі. Аўтар санаты для скрыпкі і фп., прэлюдый і варыяцый для фп., хароў на словы бел. паэтаў (А.Русака, М.Алтухова), рамансаў, апрацовак чуваш. нар. песень.
Дз.М.Жураўлёў.
т. 1, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)