возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 20 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,37 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 9,44 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 2 м), пад хмызняком, на Пн, ПнЗ і У разараныя. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Несіна. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУШКА́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 1 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,34 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 18,7 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 18,4 км². Схілы катлавіны выш. 3—6 м, на У разараныя, на ПнЗ і З параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Злучана ручаямі з азёрамі Забельскае і Падлужнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́СПА (Prespa),
возера на З Балканскага паўвострава, на мяжы Македоніі, Албаніі і Грэцыі. Пл. 285 км². Глыб. 54 м. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне каля паўн. краю гор Пінд, на выш. 853 м. Злучана пратокай з воз. Мікры-П. Мяркуецца, што падземны сцёк ідзе праз карставыя поласці ў воз. Ахрыдскае (16 км на ПнЗ ад П.). Штогадовыя ваганні ўзроўню 1,5—2 м. Рыбалоўства. На берагах П. — нац. паркі Галічыца (Македонія), Мікра-Прэспа (Грэцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЖА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, на паўн.-зах. ускраіне г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,93 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. Вадазбору 11,6 км². Схілы катлавіны выш. 2—7 м, разараныя, зах. пад лесам, берагі нізкія, на У высокія, пясчаныя. Дно пясчанае, месцамі сапрапелістае. Зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ШЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэшча (выцякае з возера) за 12 км на ПдЗ ад г. Лепель. Пл. 4,08 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 1,8 км, найб.глыб. 1,3 м. Пл. вадазбору 127 км².
Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, глеістае. Зарастае. Упадае р. Кеста, выцякае р. Бярэшча, праз Бярэзінскі канал злучана з воз. Плаўна. Гнездаванне лебедзя-шыпуна, занесенага ў Чырвоную кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,5 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,53 км. Пл. вадазбору 2 км².
Схілы катлавіны выш. 5—7 м, пад лесам, усх. разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз. Дрывяты. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЯ́ТЫ,
возера на мяжы Міёрскага і Браслаўскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 18 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 1,05 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 14,5 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 16,2 км². Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком, у паўн.-зах. частцы востраў пл. 0,2 га. Дно да глыб. 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з воз. Укля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́Б’Е,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка. Пл. 1,4 км². Даўж. 3,2 км, найб.шыр. 0,8 км, найб.глыб. 2,9 м. Пл. вадазбору 32,8 км². Схілы выш. да 4 м, парослыя лесам і хмызняком, на З разараныя. Берагі нізкія. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей укрыла сапрапелем, зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае р. Абабіца. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, за 6 км на У ад г. Міёры. Пл. 0,7 км², даўж. 4,6 км, найб.шыр. 240 м, найб.Глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі больш за 10 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны выш. 2—6 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, глеістае. Паласа расліннасці шыр. 10—50 м. Злучана пратокай з воз. Чэрас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,26 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 420 м, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў. У цэнтры возера востраў пл. 0,4 га. Дно выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Уклеенка.