вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял.Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Васіль Вячаслававіч) (н. 2.12.1954, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1982), Беларускую АМ (1992). Выкладае ў Віцебскім тэхнал. ун-це. У пач. творчасці ў традыц. формах мастацтва імкнуўся знайсці жывапісную гармонію. З 1990 займаецца пластычнымі, колеравымі, канцэптуальнымі пошукамі. За працу «Адбіткі на асфальце» (1991) «Гран-пры» I Міжнар. пленэру «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць» (Віцебск, 1994).
ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант (1944). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію (1936), быў нач. палітаддзела акадэміі, Нач. аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вял.Айч. вайну з 1941 ваенком знішчальнага авіякорпуса, чл.Ваен. савета ППА краіны, Зах., Паўн., Цэнтр, франтоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАС (Ісідар) (Ізраіль Самуілавіч; нарадзіўся 9.12.1913, Віцебск),
крытык, літаратуразнавец. Вучыўся ў Камуністычным ін-це журналістыкі (1933—36, Мінск). З 1947 выкладаў у ВНУ Беларусі. Даследаваў пытанні развіцця бел. дакастр. л-ры (у т. л. ананімнай), станаўлення рэалізму, сувязяў бел., рус., укр. і польск. літаратур, узнаўляў невядомыя старонкі творчых біяграфій П.Багрыма, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы, Я.Коласа. З 1970-х г. за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1772—77. Уваходзіла ў Пскоўскую губ. Цэнтр — г.Віцебск. Агульная пл. 851 284 дзесяціны. Паводле ўказа ад 22.7.1776 падзялялася на Веліжскі, Гарадоцкі і Віцебскі пав. Уключала 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак; каля 175 тыс.чал. падатковага насельніцтва. З дзярж. уладанняў былі Віцебская эканомія і 17 старостваў. Узначальвалася ваяводам. Скасавана паводле «Устанаўленняў для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗМІ́ЦЕЛЬ (Фёдар Фёдаравіч) (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944),
удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір партыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. Атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай.
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970), працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыйнай медыцыне і эксперым. кардыялогіі.
Тв.:
Stress-induced stomach peptic ulceration: Treatment with adaptation to periodic Hypoxia (разам 3 У.Ц.Валуём, М.Я.Фёдаравым) // Pathophysiology. 1998. Vol. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ЦІХА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Полацк. Цэнтр Лаўжанскага с/с і саўгаса. За 10 км на З ад г.п. Шуміліна, 55 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Лоўжа. 1028 ж., 380 двароў (1999). Цагельны з-д, мясаперапрацоўчы цэх. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Успенская царква (канец 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1512—22,
вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У выніку трох паходаў (1512, 1513, 1514) маскоўскія войскі авалодалі Смаленскам. Імкнучыся выкарыстаць поспех, яны занялі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро, Друць і толькі каля Бярэзіны спынены перадавымі атрадамі Жыгімонта I Старога. У час Аршанскай бітвы 1514 гетман найвышэйшы К.І.Астрожскі разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска, але вярнуць Смаленск не змог. У 1515 маскоўскія войскі хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, Браслаў і Друю, а войскі ВКЛ на Северскую зямлю і Вял. Лукі. Летам 1517 пасольства Жыгімонта I спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але беспаспяхова, і ваен. дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 маскоўскае войска рушыла на Полацк, Віцебск і ў Падняпроўе, у інш. месцах даходзіла да Слуцка, Мінска, Новагародка. У 1519 маскоўскія войскі займалі многія гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў. У 1520 пасольства ВКЛ дамовілася пра спыненне ваен. дзеянняў. У 1522 падпісана перамір’е на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, а шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ЎСК,
гарадскі пасёлак у Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. За 37 км ад Сянна, 42 км ад Віцебска. Чыг. ст. Багушэўская на лініі Віцебск—Орша, аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай. 4,5 тыс.ж. (1995).
У 19 ст. вядомы як фальварак Багушэўка, дзе ў 1854—84 працаваў бровар. З пабудовай чыгункі Віцебск—Жлобін (1903) — чыг. ст. Багушэўская, вакол якой вырасла мяст. Багушэўск (Серакаротненская вол. Аршанскага пав.). З 1924 мястэчка Аршанскай акр. У 1926 у Багушэўску 1176 ж., у 1939 дзейнічалі арцель гнутай мэблі «Праца» (44 рабочыя) і вінзавод (34 рабочыя). З 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл., у 1939 было 3,3 тыс.ж. З ліп. 1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў сувязі з блізкасцю да лініі фронту ператварылі Багушэўск у 1943 у апорны вузел абароны; тут адбыўся Багушэўскі бой 1941. У 1924—31, 1935—60 цэнтр Багушэўскага раёна, з 1960 у Сенненскім раёне.
Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці і па сац.-быт. абслугоўванні. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў. Помнік у гонар войскаў 20-й арміі.