МУР ((Moore) Генры) (30.7.1898, г. Каслфард, Вялікабрытанія — 31.8.1986),
англійскі скульптар. Вучыўся ў маст. каледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі каледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у маст. школах Чэлсі і Слейда. Чл.-заснавальнік маст. групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933). Зазнаў уплыў стараж.мекс. пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маш і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутр. структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манум.-дэкар. скульптуры: скульпт. групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваен. будням Лондана (1-я пал. 1940-х г.).
Літ.:
Валериус С. Прогрессивная скульптура XX в. М., 1973.
С.І.Пракоп’ева.
Г.Мур. Дзве вялікія формы. Бон. Сад Бундэсканцылярыі. 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЭ́Й,
позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны ў Беларусі.
Дрэва сярэднярослае, пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Крона круглавата-конусападобная, рэдкая. Лісце яйцападобнае, маршчыністае, даволі вялікае. Сорт скараплодны, ураджайны. Плады сярэднія і вялікія, круглавата-канічныя, крыху пляскатыя, часам шырокарабрыстыя, захоўваюцца да сярэдзіны красавіка. Скурка светла-зялёная з цёмна-бардовым адценнем. Мякаць белая з зеленаватым адценнем, сакаўная, кісла-салодкая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСА́К (Vulpes corsae),
млекакормячае роду лісоў сям. сабачых. Пашыраны ў стэпах і пустынях Еўразіі. Жыве ў норах.
Падобны на звычайнага ліса, але драбнейшы. Даўж. цела да 60 см, хваста да 35 см, выш. ў карку каля 30 см. Морда вострая, вушы вялікія. Афарбоўка рыжавата-шэрая, канец хваста цёмны. Манагам. Нараджае ад 2 да 16, звычайна 3—6 лісянят. Драпежнік, корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі, насякомымі. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 25 км. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзв., пл. 121 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в.Вялікія Карнышы, цячэ сярод лясных масіваў па Навагрудскім узвышшы, упадае ў р. Нёман за 0,6 км на З ад в. Мікалаева Іўеўскага р-на. Асн. прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-САІ́Д,
горад на ПнУ Егіпта, на ўзбярэжжы Міжземнага м., каля паўн. ўвахода ў Суэцкі канал. Адм. ц. мухафазы Порт-Саід. Засн. ў 1859 пры буд-ве Суэцкага канала. Каля 500 тыс.ж. (2000). Чыгункамі і аўтадарогамі звязаны з нас. пунктамі зоны Суэцкага канала і дэльты Ніла. Аэрапорт. Гандл.трансп. і бункеровачны цэнтр міжнар. значэння. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, харчасмакавая, тэкстыльная. Вялікія халадзільныя ўстаноўкі і складскія памяшканні. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ПІ (Okapia johnstoni),
парнакапытнае млекакормячае сям. жырафаў. Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах бас.р. Конга. Рэдкая жывёліна.
Даўж. цела каля 2 м, выш. ў карку да 1,2 м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невял. рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца. Корміцца лісцем. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў. Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАФЕ́МА (ад грэч. graphē абрыс, контур),
мінімальная структурная адзінка пісьмовай мовы, якая адпавядае фанеме ў вуснай мове. Знаходзіць выражэнне ў літарах і выступае ў розных варыянтах у залежнасці ад стылю пісьма, месца ў слове або сказе. Гэтыя варыянты або літары (вялікія і радковыя, прамыя і курсіўныя) называюць алографамі адной і той жа графемы. Сістэма графемы пэўнага пісьменства ўтварае алфавіт гэтага пісьменства. Тэрмін «графема» ўведзены І.А.Бадуэнам дэ Куртэнэ ў 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСПУРАКА́НСКАЕ ЦА́РСТВА,
армянская феад. дзяржава дынастыі Арцрунідаў у 908—1021 у вобласці Васпуракан. Знаходзілася ў васальнай залежнасці ад царства арм.Багратыдаў. Праз Васпураканскае царства праходзіла паўд. адгалінаванне важнага гандл. караваннага шляху. Высокага ўзроўню дасягнулі рамёствы, гандаль, культура. У час праўлення цара Гагіка Арцруні [908—943] вяліся вялікіябуд. работы ў гарадах Вастан, Ахтамар, Ван. Васпураканскае царства ахапіў антыфеад. і антырэліг. рух тандракійцаў. На пач. 11 ст. падверглася нападу цюрк. плямён, што ішлі з У. У 1021 далучана да Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЗУ́БКІ (Crocidura),
род млекакормячых жывёл сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі. На Беларусі рэдка трапляюцца 2 віды: белазубка белабрухая (Crocidura leucodon) і белазубка малая (Crocidura suaveolens).
Даўж. цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва). Карысныя, кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі.