БАРШЧ Міхаіл Восіпавіч (29.1.1904, Масква — 8.11.1976),
рускі і бел. архітэктар і педагог. Праф. (1947). Скончыў Вышэйшымаст.-тэхн.ін-т (1926). У 1948—52 працаваў на Беларусі. Адзін з аўтараў планіроўкі і забудовы плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, жылых дамоў на праспекце Ф.Скарыны (1949—56, Мінск; Дзярж. прэмія Беларусі 1968). Сярод інш. работ: жылыя дамы ў Маскве і Новасібірску (1930—50), помнік К.Э.Цыялкоўскаму ў Калузе (1958), манументы ў Маскве ў гонар дасягненняў сав. народа ў асваенні касм. прасторы (1964) і ў Жэневе ў гонар дасягненняў чалавецтва ў асваенні космасу (1971, усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ САДЗЕ́ЙНІЧАННЯ ААН,
няўрадавая арг-цыя, член Сусветнай Федэрацыі Асацыяцый садзейнічання ААН. Засн. 17 арг-цыямі і ўстановамі Беларусі на ўстаноўчай канферэнцыі ў вер. 1989. Асн. мэты: развіццё і каардынацыя руху ў падтрымку ААН, інфармаванне грамадскасці пра яе дзейнасць, аб’яднанне намаганняў ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, ахова правоў чалавека. Падтрымлівае на няўрадавым узроўні знешнюю палітыку, міжнар.эканам. і сац. праграмы Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае ў цеснай сувязі з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Вышэйшы орган — канферэнцыя, паміж канферэнцыямі Беларускай асацыяцыяй садзейнічання ААН кіруюць праўленне, прэзідыум і прэзідэнт. Штаб-кватэра ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Тімя М.Танка.
Засн. ў 1922 як пед.ф-тБДУ, з 1931 Бел.дзярж.вышэйшыпед.ін-т, з 1935 Мінскі пед.ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Міхаіл Ціханавіч (9.2.1903, в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1972),
савецкі хімік. Акад.АНКаз. ССР (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у Ін-це навук.-суд. экспертызы (г. Адэса), з 1939 у Казахскім ун-це (г. Алма-Ата). Навук. працы па аналіт. хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам. Распрацаваў электрахім. метады аналізу, тэорыю працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі і ўзаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Даследаваў механізм дэзінтэграцыі метал. катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́ННЫ Юрка (сапр.Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 29.7.1908, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 1937),
бел.паэт. Скончыў Бел.вышэйшыпед.ін-т (1934). Працаваў у газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». Восенню 1936 беспадстаўна арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб-каў паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (абодва 1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (абодва 1931), «Стала і мужна» (1932), нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931), прасякнутых рамантыкай сацыяліст.буд-ва. У некаторых творах пераважала рыторыка, палітычна-агітацыйны пачатак.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1960.
Літ.:
Грахоўскі С. Савецкая, № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978.
аўтаномная рэгіянальная прафс.арг-цыя, якая супрацоўнічае з Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў. Засн. ў г. Бразілія (Бразілія) на кангрэсе прадстаўнікоў прафсаюзаў краін Лац. Амерыкі 24—28.1.1964, на якім былі прадстаўлены левыя прафс. цэнтры пераважнай большасці лац.амер. краін, у т. л. Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Перу, Чылі і інш. Замяніў Лацінаамерыканскую канфедэрацыю працоўных. Асн. мэта — каардынацыя намаганняў людзей наёмнай працы лац.амер. краін у барацьбе за паляпшэнне жыццёвых умоў, дэмакратыю, нац. незалежнасць і сац.-эканам. прагрэс у інтарэсах працоўных. Вышэйшы орган — Ген. савет, выканаўчы — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў г. Мехіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЦЬЕ́ (Sabatier) Поль (5.11.1854, г. Каркасон, Францыя — 14.8.1941),
французскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў арган. каталізу. Чл. Парыжскай АН (1913). Скончыў Вышэйшыпед.ін-т у Тулузе (1877). У 1882—1930 у Тулузскім ун-це (з 1884 праф.). Навук. працы пераважна па каталізе Прапанаваў выкарыстоўваць замест высакародных металаў у якасці каталізатараў нікель, медзь, кобальт, жалеза. Адкрыў метады каталітычнага гідрыравання арган. злучэнняў з выкарыстаннем у якасці каталізатараў дробнадысперсных металаў. Увёў у практыку каталізу носьбіты каталізатараў (дробнадысперсных металаў) для павышэння іх устойлівасці. Нобелеўская прэмія 1912.
Тв.:
Рус.пер. — Катализ в органической химии. Л., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯГРЭ́ЧАСКІ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ РУХ,
палітычная партыя с.-д. кірунку ў Грэцыі. Засн. ў вер. 1974, пасля падзення ў Грэцыі ваен. дыктатуры. Выражае пераважна інтарэсы сярэдніх слаёў насельніцтва і інтэлігенцыі Грэцыі; выступае за дружалюбную і міралюбную знешнюю палітыку. У 1981—89 і з 1993 кіруючая партыя; прэм’ер-міністры ад партыі — А.Папандрэу (1981—89, 1993—96), К.Сімітыс (з 1996). Фармальна вышэйшыпарт. орган — з’езд, які выбірае ЦК і старшыню партыі, а таксама Кантрольны дысцыплінарны савет і Кантрольную камісію парламенцкай групы на чале са старшынёй. Фактычна паліт. лінію партыі, якая ажыццяўляецца праз дэпутатаў парламента і мясц. актывістаў, вызначае яе лідэр.
дацкі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (да 1774); выкладчык (у 1808—35 праф.) і дырэктар (1811—21, 1827—30) у ёй. У 1782—1800 працаваў у Германіі і Італіі. З 1808 вышэйшы інспектар па буд-ве ў Даніі. Асн. творы ў Капенгагене: пасля пажару 1794 аднавіў у стылі класіцызму палац Крысціянсбарг (1800—20), цэрквы, у т. л. Маці Божай (1811—29), у двары палаца Крысціянсбарг (1826—28), ратуша, школа Метрапалітан (абедзве 1816) і інш.
К.Ф.Хансен. Інтэр’ер царквы Маці Божай у Капенгагене. Літаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТЛЯ́НДСКАЯ ПРАЦО́ЎНАЯ КАМУ́НА,
савецкая рэспубліка, якая існавала ў канцы 1918 — пач. 1919 на тэр.ўсх. раёнаў Эстоніі, занятых рас.Чырв. Арміяй. Сталіца — г.Нарва. Абвешчана 29.11.1918, 7.12.1918 СНК РСФСР прызнаў яе незалежнасць. Вышэйшы орган улады — Савет камуны (старшыня — Я.Я.Анвельт). У студз.—лют. 1919 тэр. Э.п.к. занята войскамі Эстоніі. Савет камуны працягваў дзейнасць на рас.тэр. ў г. Пскоў, пасля — у г. Луга, але запланаванае наступленне на Эстонію створанай 18.2.1919 Эстляндскай Чырв. Арміі было сарвана наступленнем рус. белагвардз. і эст. войск на Петраград. 5.6.1919 Савет камуны распушчаны, Э.п.к. юрыдычна спыніла існаванне.