АБВАЛАВА́ННЕ,

сістэма загараджальных земляных валоў і дамбаў уздоўж берагоў рэк, вадасховішчаў, марскіх узбярэжжаў і інш. Ахоўвае тэр. ад затаплення ў час разводдзя, паводкі, ветравых нагонаў вады, прыліваў. Робяць і для забеспячэння ўстойлівага земляробства на поймавых землях, пры буд-ве польдэраў. На Бел. Палессі маштабныя работы па абвалаванні праведзены ў пойме Прыпяці.

т. 1, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́Я-МА́РЭ

(Baia Mare),

горад на Пн Румыніі. Адм. ц. жудзеца (адм. адзінка) Марамурэш. 150 тыс. ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр горнапрамысл. раёна (медзь, свінец, золата, серабро). Каляровая металургія, хім., мэблевая, шкло-фаянсавая, тэкст., швейная, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр турызму. Музеі. Арх. помнікі 15—18 ст.

т. 2, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРА́НДЭНБУРГ

(Brandenburg),

горад на У ФРГ, зямля (адм. адзінка) Брандэнбург. Засн. каля 1150 на месцы разбуранага ў 927—928 г. Бранібор слав. племені гавалян. 90 тыс. ж. (1990). Порт на р. Гафель, вузел чыгунак. Вытв-сць сталі і пракату, маш.-буд., тэкст., швейная, харчасмакавая прам-сць. Арх. помнікі 12—15 ст.

т. 3, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУДАЎНІ́ЧАЯ СВЯТЛАТЭ́ХНІКА,

1) раздзел будаўнічай фізікі, які вывучае пытанні выкарыстання ў буд-ве і архітэктуры бачнай часткі спектра прамянёвай энергіі.

2) Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае эфектыўныя спосабы выкарыстання ультрафіялетавых, бачных і інфрачырвоных выпрамяненняў пры праектаванні будынкаў і агараджальных канструкцый. Уключае метады праектавання і разліку прыроднага асвятлення будынкаў. Гл. таксама Святлатэхніка.

т. 3, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́ ТАВА́РНАЯ,

радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Перкавічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Паклад з 3 лінзаў у канцовамарэнных адкладах сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 15 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—24,2 м, ускрышы 0,2—9,5 м. Пяскі прыдатныя на буд. растворы, жвір — на выраб бетону.

А.П.Шчураў.

т. 5, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́РА

(Gera),

горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія. Вядомы з 995. 123 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст. (пераважна шарсцяная) і маш.-буд. (у т. л. станкабудаванне, электратэхн., вытв-сць тэкст. машын, кампрэсараў), абутковая, гумавая, мэблевая, харч.; ф-ка піяніна. Арх. помнікі 13—18 ст.

т. 5, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ЖАВЫ КРАН,

кран з высокай вежай, паваротнай стралой і пад’ёмнай лябёдкай. Выкарыстоўваецца пераважна ў буд-ве. Бываюць перасоўныя (апіраюцца на хадавыя колавыя або гусенічныя цялежкі, якія перамяшчаюцца па рэйках ці зямлі) і стацыянарныя. Грузападымальнасць перасоўных вежавых кранаў да 100 т, стацыянарных да 400 т, выш. пад’ёму да 150 м, вылет стралы да 50 м.

т. 4, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«АТЛАНТЫ́ЧНЫ ВАЛ»,

сістэма доўгатэрміновых ваенных умацаванняў, створаных Германіяй у 1940—44 уздоўж еўрап. ўзбярэжжа ад Даніі да Іспаніі (даўж. больш за 4 тыс. км, буд-ва не было завершана). Уяўляў сабой лінейную (без эшаланіравання ўглыб) сістэму абарончых збудаванняў са слаба ўмацаванымі ўчасткамі. Быў прарваны англа-амер. войскамі ў чэрв. 1944 пры высадцы ў Нармандыі.

т. 2, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІ МЕХА́НІКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.

Засн. ў 1966 у г. Бабруйск. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): электратэхніка, тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання, хім. тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі арган. матэрыялаў, аналітычны кантроль якасці хім. злучэнняў, машыны і апараты хім. вытворчасцяў і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і вячэрняе.

т. 2, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІШАКХАПА́ТНАМ,

Вісакхапатнам, Візагапатам, горад у Індыі, на беразе Бенгальскага зал., у штаце Андхра-Прадэш. 732 тыс. ж. (1991). Адзін з гал. марскіх партоў краіны. Асн. грузы — нафта і нафтапрадукты, жал. руда, прамысл. абсталяванне, збожжа, вугаль, угнаенні. Суднабуд., металургічная, станкабуд., нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд., металаапр., хім. (выраб угнаенняў) прам-сць. Каляровая металургія. Рыбалоўства. Ун-т.

т. 4, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)