паводле біблейскай міфалогіі сын Адама і Евы, пастух авечак, забіты з зайздрасці старэйшым братам Каінам за тое, што бог Яхве аддаў перавагу дарам Авеля. У пераносным значэнні — бязвінная ахвяра жорсткасці, правобраз усіх праведнікаў, якія церпяць ганенні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧАЯ СФЕ́РА,
сукупнасць галін нар. гаспадаркі і відаў дзейнасці, якія ствараюць матэрыяльныя даброты ў выглядзе прадуктаў, энергіі, у форме перамяшчэння грузаў, захоўвання прадуктаў, сарціроўкі, упакоўкі і інш. функцый, што з’яўляюцца працягам вытв-сці ў сферы абарачэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЁІДА (ад кардыя... + грэч. eidos выгляд),
плоская алгебраічная лінія, якая апісваецца пунктам М. акружнасці радыуса г, што коціцца па акружнасці з тым жа радыусам. К. з’яўляецца канхоідай акружнасці і прыватным выпадкам эпіцыклоіды. Гл.Гіпацыклоіда і эпіцыклоіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕМАТАГРА́ФІЯ,
галіна культуры (гл.Кінамастацтва) і эканомікі, што ажыццяўляе вытворчасць, тыражаванне і пракат кінафільмаў. Іх вытв-сць пры дапамозе кінатэхнікі сканцэнтравана на кінастудыях. Дэманструюцца фільмы ў кінатэатрах, на перасоўнай апаратуры, па тэлебачанні, у форме відэакасет і відэадыскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МБІ,
двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаны для рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, а таксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТАЗО́Й, крыптазойскі эон,
буйнейшы інтэрвал геал. часу, што ахоплівае дакембрый, у тоўшчах якога адсутнічаюць рэшткі шкілетнай фауны. Вылучаны амер. геолагам Дж.Чэдвікам (1930), які падзяліў гісторыю Зямлі на 2 эоны: К.э. і фанеразой. Гл. таксама Геахраналогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КШМАНА,
герой стараж.-інд. эпасу «Рамаяна», сын цара Дашаратхі, зводны брат і адданы сябар Рамы, якога часам падмяняе сабой. Лічыцца, што ў Л. ўвасобілася восьмая доля боскай прыроды Вішну. Паводле аднаго з міфаў, ён памёр, ратуючы Раму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СТЫў жывёл,
відазмененыя пяціпальцыя канечнасці, якія выконваюць плавальную функцыю Уласцівыя жывёлам, што вярнуліся да воднага спосабу жыцця: паўзунам (напр., марскім чарапахам), птушкам (напр., пінгвінам), млекакормячым (ластаногім, кітападобным, сірэнам). Л. ўсіх жывёл (акрамя ластаногіх) не маюць пазногцяў.