ПЛЯВА́КА Фёдар Нічыпаравіч (25.4.1842, г. Троіцк Арэнбургскай вобл., Расія — 5.1.1909),
рускі юрыст, адвакат. Скончыў юрыд.ф-т Маскоўскага ун-та (1870). Удзельнік буйных паліт. і крымін. працэсаў: справы лютарыцкіх (1880), сеўскіх (1905) сялян, аб стачцы рабочых ф-кі Т-ва С.Марозава (1886), рабочых ф-кі Коншынскай мануфактуры (1897) і інш. Дэпутат 3-йДзярж. думы ад партыі акцябрыстаў.
сербскі гісторык. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1756). Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў...» (Вена, 1794—95, ч. 1—4), у якой найб. каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да 2-йпал. 18 ст. У гэтым творы Р. адлюстраваўся рост. нац. самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад тур. няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА-ТУРЭ́ЦКІЯ САЮ́ЗНЫЯ ДАГАВО́РЫ.
Дагаворам 1799, падпісаным 3 студз. ў Стамбуле тэрмінам на 8 гадоў, аформлена далучэнне Турцыі да 2-й антыфранц. кааліцыі. Расія ад імя саюзнікаў гарантавала недатыкальнасць тэр. Асманскай імперыі, якая была парушана ўварваннем французаў у Егіпет (гл.Егіпецкая экспедыцыя 1798—1801). У сакрэтных арт. дагавора Расія абяцала ваен. дапамогу Турцыі ў барацьбе з французамі. Дагаворам 1805, падпісаным 23 вер. ў Стамбуле, пацверджаны дагавор 1799. Страціў сілу з пач.рус.-турэцкай вайны 1806—12 (гл.Руска-турэцкія войны 17—19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў МСЦІСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Сімяон),
наўгародскі, полацкі і смаленскі князь у 1-йпал. 13 ст. Сын Мсціслава Раманавіча. У 1218—19 княжыў у Ноўгарадзе. З 1222 (ці з 1223) полацкі князь. У 1232 «взя Святослав Мьстиславичь, внук Романов Смоленск на щит с полочаны на память святых мучеников Бориса и Глеба, исече смолян много, а сам седе на столе». Верагодна, знаходзіўся на смаленскім прастоле да 1239, калі яго змяніў брат Усевалад. Звесткі пра яго далейшы лёс адсутнічаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІЯ МАНЕ́ТНЫЯ СКА́РБЫ 1) Знойдзены ў Слуцку ў 1887. Самы буйны скарб талерных манет на тэр. Беларусі. Ухаваны ў канцы 17 — пач. 18 ст. Знойдзена каля 2 тыс. талераў. Вядомы 33 манеты еўрап. краін: Іспанскіх Нідэрландаў, Злучаных Нідэрландскіх правінцый, Савоі, Германскай імперыі, Швейцарыі. Лёс астатніх невядомы.
2) Знойдзены ў Слуцку ў 1902. Ухаваны ў 1-йпал. 15 ст. Складаўся з 20 залатых манет. Вядомы 4 манеты: англ. ноблі Генрыха IV і перайманні мухрам патанскага султана Дэлі Мухамада ібн Таглука. Лёс астатніх невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКУ́ЕЎ Рыгор Аркадзевіч (23.12.1917, в. Паташаўка Архангельскай вобл., Расія — 9.10.1995),
удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з чэрв. 1942 у партызанах, камандзір падрыўной групы, са жн. 1943 дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. На чале з ім партызаны пусцілі пад адхон 55 варожых эшалонаў, з іх асабіста Т. — 19. Да 1980 на кіруючай рабоце ў спарт. т-ве «Спартак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЛАКУ́ХА»,
старажытны бел.нар. танец; называлі таксама «Талака» (ад звычаю «граць талаку» — весяліцца, спяваць і танцаваць пасля заканчэння талакі). Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Асн. рух танца «талачэнне» — таптанне на месцы з рознымі рытмічнымі прытупамі і драбушкамі. Дзяўчаты ўтваралі паўкруг, тупалі нагамі і падскоквалі, не сыходзячы з месца, размахвалі хусткамі. Саліравала дзяўчына, што стаяла спераду; па ходу танца яна трапляла ў цэнтр круга і запявала. Выконваўся на дажынках. Імітаваў талаку. Зафіксаваны ў 1-йпал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛАША́ ДЗЕ́ДА ДОМ-МУЗЕ́Й Адкрыты ў 1989 у в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Размешчаны ў хаце В.І.Талаша, пабудаванай ім пасля грамадз. вайны 1918—20. Пл. экспазіцыі 63 м², 163 экспанаты асн. фонду (2002). У экспазіцыі матэрыялы пра сям’ю героя, аднавяскоўцаў, фотаздымкі пра жыццё і дзейнасць Талаша, землякоў-партызан, матэрыялы пра дзейнасць 130-йпартыз. брыгады, успаміны, лісты з фронту. Адноўлена таксама хата канца 19 ст., дзе жыў Талаш, са стараж. прыладамі працы, рэчамі хатняга ўжытку, хлеў, склеп, студня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НЕР (Tanner) Бернгард Леапольд Францішак, чэшскі падарожнік 2-йпал. 17 ст., езуіт. У 1676 прыехаў з Прагі на службу да валынскага ваяводы М.Е.Чартарыйскага. Разам з ім у 1678 удзельнічаў у пасольстве ў Маскву. Вёў запісы падарожжа, апісаў бел. землі, дарогі, гарады (Брэст, Нясвіж, Мінск, Барысаў, Оршу і інш.). Запісы выдадзены ў Нюрнбергу ў 1689.
Тв.:
Рус.пер. — Описание путешествия польского посольства в Москву в 1678 г. // Чтения в О-ве истории и древностей российских. 1891. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́ЙСКАЯ ПАРО́ДА,
парода цяжказапражных коней. Выведзена ў 1-йпал. 20 ст. на Тарыйскім конным заводзе (Эстонія) з помесей мясц.эст. коней (клепер), арабскай, англ. чыстакроўнай, арлоўскай, тракененскай пародай; помесі скрыжоўвалі з жарабцамі парод нарфолк-родстэр і пасцье-брэтон. Разводзяць у Прыбалтыйскіх краінах, Расіі, Беларусі. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, конным спорце, як транспарт.
Жывёлы сярэднебуйныя. шыракацелыя, мускулістыя. Выш. ў карку 153—163 см. Maca жарабцоў 580—700, кабыл 500—650 кг. Масць пераважна рудая ці бурая. з белымі метамі на нагах.