ДАВЫ́ДЗЬКА (Генадзь Браніслававіч) (н. 29.9.1955, г. Сянно Віцебскай вобл.),

бел. акцёр, рэжысёр. Скончыў Далёка-ўсходні ін-т мастацтваў (1977, г. Уладзівасток), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1991). У 1980—82 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.​Дуніна-Марцінкевіча. З 1982 у Нац. т-ры імя Я.​Купалы. Створаныя ім вобразы каларытныя, адметныя дакладным асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу. Сярод лепшых роляў: Усходні Вучоны («Тутэйшыя» Я.​Купалы), Драгун («Парог» А.​Дударава), Малюцін («Апошні журавель» Дударава і А.​Жука), Мужык («Страсці па Аўдзею» У.​Бутрамеева), Флар’яна («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Ажыццявіў пастаноўкі: «Смех лангусты» Дж.​Марэла, «Звон — не малітва» І.​Чыгрынава (1992), «Гульня ў джын» Д.​Кобурна (1933). Стваральнік і кіраўнік т-ра «Бульвар смеху» (1995).

т. 5, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНЕЛА́ЙЦІС ((Donelaitis) Крысціёнас) (1.1.1714, в. Лаздзінеляй, Усх. Прусія, цяпер Калінінградская вобл., Расія — 8.2.1780),

літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літ. л-ры. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1740). З 1743 святар лютэранскага прыхода. Найб. значны твор — паэма «Поры года» (1765—75, апубл. 1818; перакладзены на многія мовы свету). У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, нар. звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сац. супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апубл. ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сац. і нац. прыгнёту. На бел. мову асобныя творы Д. пераклаў А.​Зарыцкі.

Тв.:

Бел. пер. —Чатыры пары года. 2 выд. Мн., 1983;

Рус. пер. — Времена года: Басни. Л., 1960.

Літ.:

Довейка К. Кристионас Донелайтис: Пер. с лит. Вильнюс, 1963.

т. 6, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́РЫКАЎ (Іван Сямёнавіч) (н. 15.9.1921, в. Хацілавічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскую вет. акадэмію (1951). У 1957—91 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага (у 1968—88 дырэктар). Навук. працы па біял. асновах прафілактыкі паразітозаў с.-г. жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванні гною з выкарыстаннем радыебіял. метадаў.

Тв.:

Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. Мн., 1981 (у сааўт.);

Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд, Мн., 1990 (у сааўт);

Лекарственные средства и биологические препараты в ветеринарии. Мн., 1993 (разам з А.​Е.​Антаненкам, С.​С.​Ліпніцкім).

Жарушнік земнаводны.

т. 6, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПЫ́СКІ (Залман Юдавіч) (Зіновій Юльевіч; 19.1.1916, г. Віцебск — 14.12.1996),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1968). Скончыў Мінскі ін-т нар. гаспадаркі (1939). Працаваў ў Мінскім аблпланаддзеле (1940), у Ін-це эканомікі (1941) і Ін-це гісторыі (1950—90) АН Беларусі. Даследаваў гісторыю бел. феад. горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі феад. эпохі. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1957), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на рус. мове), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994).

Тв.:

Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Мн., 1966;

Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978;

Историография БССР Эпоха феодализма. Мн., 1986 (разам з В.​У.​Чапко).

З.Ю.Капыскі.

т. 8, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСІ́НСКІ (Анатоль Віктаравіч) (н. 25.11.1930, в. Круглае Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. кіназнавец. Д мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1955). У 1955—57 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1960 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі (з 1970 заг. сектара). У 1994—97 старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю бел. кіно. Аўтар раздзелаў у кн. «Беларускае кіно» (1962), «Гісторыя беларускага кіно» (ч. 1—2, 1969—70), «Гісторыя савецкага кіно» (т. 2, 1973), «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Экран і культура» (1988).

Тв.:

Юрий Тарич. Мн., 1971;

Беларускія акцёры ў кіно. Мн., 1973;

Экран земли белорусской. М., 1973;

Фильмы. Герои. Время. Мн., 1975;

Кино: Игровое плюс документальное. Мн., 1987.

А.В.Красінскі.

т. 8, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛЯШО́ВА (Галіна Рыгораўна) (н. 20.7.1928, г. Гомель),

бел. музыказнавец. Д мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). З 1956 выкладала ў Херсонскім і Гомельскім муз. вучылішчах, у Бел. кансерваторыі. З 1962 (з перапынкам) у ІМЭФ Нац. АН Беларусі. Асн. працы па тэарэт. пытаннях оперы і яе канкрэтным сцэн. увасабленні. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пытанні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). Навук. кіраўнік, рэдактар і сааўтар выдання «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. праграму і курс асноў опернай драматургіі для муз. ВНУ. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

Тв.:

Н.​И.​Аладов. Л., 1970;

Заметки о белорусской опере // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;

Белорусская кантата и оратория. Мн., 1987.

Р.​М.​Аладава.

т. 9, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ТЫШ (Мікалай Іванавіч) (23.4.1941, в. Крупа Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1992 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах гісторыі, філасофіі і сацыялогіі адукацыі і яе ўзаемасувязі з культурай, навукай, эканомікай і духоўным развіццём грамадства; метадалогіі адукацыйных сістэм і працэсаў.

Тв.:

Труд и профессиональная подготовка молодежи. Мн., 1987;

Образование на рубеже веков. Мн., 1994;

Развитие профессионального образования в ФРГ: Уроки для Беларуси. Мн., 1997 (разам з У.​І.​Андрэевым);

На шляху да «адукацыйнага грамадства». Мн., 1997;

Уводзіны ў філасофію адукацыі. Мн., 1998 (разам з Т.​М.​Буйко, У.​Р.​Бондаравым).

т. 9, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́МЕШ (Валерый Мітрафанавіч) (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994), д вет. н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1960). З 1966 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.

Тв.:

Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);

Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);

Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.​І.​Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.

В.М.Лемеш.

т. 9, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІПІ́НСКІ (Леанід Паўлавіч) (10.11.1921, в. Казусёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 7.9.1982),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1975), праф. (1974). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1948). У 1948—49 нам. дырэктара Цэнтр. дзярж. гіст. архіва ў Мінску. З 1952 у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1966 у БПІ. Даследаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—17, станаўленне і развіццё капіталізму ў бел. вёсцы, сац. расслаенне сялянства, сталыпінскую агр. рэформу на Беларусі і інш. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).

Тв.:

Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.). Мн., 1971;

Стольшинская аграрная реформа в Белоруссии. Мн., 1978;

Классовая борьба в белорусской деревне, 1907—1914. Мн., 1981.

Я.​П.​Сапёлкін.

т. 9, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНЬКО́ (Леанід Якаўлевіч) (н. 21.7.1934, в. Горкі Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік, адзін са стваральнікаў бел. навук. школы лазернай плазмадынамікі. Д фіз.-матэм. н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы імпульсных плазменных патокаў (ПП), радыяцыйнай плазмадынаміцы, узаемадзеянні лазернага выпрамянення з рэчывам. Прапанаваў лазерныя спосабы генерацыі эразійных ПП і ўдарных хваль. Дзярж. прэміі Беларусі 1974, 1992.

Тв.:

Получение и исследование импульсных плазменных потоков. Мн., 1970;

Радиационная плазмодинамика — новое научное направление в физике плазмы // Publ. Astron. Obs. Belgrade. 1998. № 61.

Літ.:

Л.​Я.​Минько // Журн. прикладной спектроскопии. 1994. Т. 61, № 1/2.

Л.Я.Мінько.

т. 10, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)