ІВАНО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (н. 16.7.1929, Масква),
ваенны дзеяч. Ген.-лейт. авіяцыі (1980). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Скончыў Барысаглебскае ваен. вучылішча лётчыкаў-знішчальнікаў (1953), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1973). З 1970 на камандных пасадах у войсках ППА у Казахстане, Узбекістане, з 1973 — у Беларусі. З 1980 нам. камандуючага ППАБВА. У 1984—89 на ваенна-дыпламат. рабоце. З 1989 у запасе. У 1990—93 інжынер на ВА «Гарызонт», гал. спецыяліст к-та пры СМ Рэспублікі Беларусь па сац. абароне ваеннаслужачых, воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў іх сем’яў. З 1994 старшыня К-та ветэранаў Узбр. Сіл праваахоўных органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЁНЮ́ (Inönü) Ісмет (24.9.1884, г. Ізмір, Турцыя — 25.12.1973),
дзяржаўны, паліт. і ваен.дзеяч Турцыі, паплечнік М.К.Атацюрка. Удзельнік Младатурэцкай рэвалюцыі 1908. У 1920—1923 нач. Генштаба. У грэка-турэцкую вайну 1919—22тур. войскі пад камандаваннем І. (тады Мустафа Ісмет-паша) у 1921 двойчы перамаглі грэч. войскі каля населенага пункта Інёню (адсюль прозвішча І. з 1934). З 1922 міністр замежных спраў, ад імя Турцыі падпісаў Лазанскі мірны дагавор 1923. У 1923—37 (з перапынкам) і 1961—65 прэм’ер-міністр. У 1938—50 прэзідэнт Турцыі. Працягваў палітыку рэформ Атацюрка (лібералізацыя друку, увядзенне шматпартыйнай сістэмы і інш.). У час 2-й сусв. вайны захаваў нейтралітэт Турцыі. У 1938—72 старшыня Нар.-рэсп. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПСІЛА́НЦІ Аляксандр Канстанцінавіч (12.12.1792, г. Стамбул — 19.1.1828),
дзеячгрэч.нац.-вызв. руху. Князь, ген.-маёр рас. арміі (1817). У вайну 1812 удзельнічаў у бітвах каля Клясціц і Полацка, у час замежных паходаў рас. арміі 1813—14 падпалк. Гродзенскага гусарскага палка І. вызначыўся ў бітвах каля Баўтцэна і Дрэздэна. З 1816 ад’ютант цара Аляксандра І. У крас. 1820 узначаліў грэч. тайнае т-ва «Філікі Этэрыя», якое мела на мэце вызваленне Грэцыі ад асманскага прыгнёту. У лют. 1821 з невял. атрадам уступіў у Малдавію, дзе ўзначаліў антытур. паўстанне, якое стала сігналам да пачатку Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. 19.7.1821 войскі І. разбіты туркамі пад Драгашанамі; уцёк у Аўстрыю, дзе арыштаваны ўладамі. Вызвалены ў 1827.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВЯЧЫ́НСКІ Мацей (канец 1520-х г. — 1-я пал. 1572),
бел. кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч. У 1540-я г. вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це, з канца 1550-х г. жыў на Беларусі. Нясвіжскі намеснік М.Радзівіла Чорнага. Засн. порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве і Польшчы. У 1561—62 з С.Будным і Л.Крышкоўскім засн.Нясвіжскую друкарню, у якой у 1562 надрукаваны першыя на Беларусі выданні на бел. мове — «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад богам» Буднага. Аўтар прадмоў да некат. нясвіжскіх выданняў. Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, друкарню купіў Я.Кішка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́ФІ Муамар (н.вер. 1942, г. Сірт, Лівія),
палітычны і дзярж.дзеяч Лівіі. Скончыў Лівійскі ун-т, ваен. каледж (1965). Стварыў і ўзначаліў арг-цыю «Свабодныя афіцэры юніяністы-сацыялісты» (1964). Удзельнік рэвалюцыі 1.9.1969, якая скінула манархію. У 1969—79 старшыня Савета рэв. камандавання (вышэйшы орган улады), галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. У 1970—72 прэм’ер-міністр і міністр абароны, у 1977—79 ген. сакратар Усеагульнага нар. кангрэса (вышэйшы орган заканад. улады). У 1979 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад. Фактычна з’яўляецца кіраўніком краіны, галоўнакаманд. узбр. сіламі, мае неабмежаваную ўладу як кіраўнік Рэвалюцыі 1 верасня. Аўтар «Зялёнай кнігі» (1976—79), у якой выклаў сваю грамадска-паліт. праграму (т.зв. трэцяя сусв. тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛАНЮ́К Пятро (Пётр Сцяпанавіч; 12.8.1904, в. Пярэрыў Каламыйскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 19.3.1965),
украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Каламыйскай гімназіі. У 1920—30-я г. журналіст; адзін з арганізатараў антыфаш. кангрэса ў Львове (1936). За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі. Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі апавяданняў — «У вёсцы», «Сялянскія дастаткі» (абодва 1928), «Агонь» (1930). Аўтар зб. фельетонаў «Парад мерцвякоў» (1943), аповесці-казкі «Вандроўнікі» (1946), трылогіі «Юрко Крук» (1946—56; пра жыццё і нац.-вызв. рух працоўных Зах. Украіны), кн. апавяданняў і нарысаў, літ.-знаўчых і публіцыстычных артыкулаў, памфлетаў, п’ес. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Я.Брыль, А.Клышка, М.Ракітны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЕЎ Сяргей Сяргеевіч (16.4.1881, Кіеў — 25.8.1936),
савецкі ваен.дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935). У арміі з 1898. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1900) і Акадэмію Генштаба (1907). Удзельнік 1-й сусв. вайны на тэр.паўн.-зах. Беларусі. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну ў 1918—19 нач.стралк. дывізіі (у Віцебску), пам.ваен. кіраўніка Зах. ўчастка атрадаў заслоны (усх. Беларусь), камандуючы Усх. фронтам, у 1919—24 галоўнакамандуючы Узбр. сіламі рэспублікі. У 1924—27 чл.РВССССР, адначасова на розных пасадах у вышэйшым апараце РСЧА. У 1927—34 нам. наркома па ваен. і марскіх справах, нам. старшыні РВССССР. З 1934 нач. Упраўлення ППАЧырв. Арміі. Чл.ВЦВК (1921—36).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́Н (Commines, Comines, Commynes, Comynes) Філіп дэ (каля 1447, г. Камін, Бельгія — 18.10.1511), французскі дзярж.дзеяч, гісторык. З фламандскай дваранскай сям’і. З 1464 на службе ў бургундскіх герцагаў, адзін з дарадчыкаў Карла Смелага, выконваў дыпламат. даручэнні. З 1472 бліжэйшы дарадчык караля Людовіка XI, пасля яго смерці (1483) чл. рэгенцкага савета пры непаўналетнім Карле VIII. За ўдзел у антыўрадавай апазіцыі сасланы ў правінцыю (1489). З 1491 зноў пры двары. Удзельнік італьянскіх войн 1495—1559. Аўтар «Мемуараў», у якіх адлюстравана гісторыя Францыі і Еўропы ў 2-й пал. 15 ст. Лічыцца пачынальнікам франц.паліт. гісторыі.
Тв.:
Рус.пер. — Мемуары. М., 1986.
Дз.М.Чаркасаў.
Схема каміна.Камін у адной з залаў палаца ў г. Нясвіж Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАЎНІ́ЦЫН Пётр Пятровіч (9.10.1764—9.9.1822),
рускі ваенны дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1817), граф (1819). Удзельнік руска-шведскіх войнаў 1788—90 і 1808—09. У час ваен. дзеянняў супраць Рэчы Паспалітай 1792—94 камандаваў мушкецёрскім палком. На пач. вайны 1812 камандаваў 3-й пях. дывізіяй у 3-м корпусе ген. М.А.Тучкова, у баях каля в. Астроўна (Бешанковіцкі р-н) 26 ліп. стрымліваў націск франц. карпусоў маршала Мюрата і ген. Багарнэ. Вызначыўся ў бітвах пад Смаленскам і Барадзіно. З вер. 1812 у ген. штабе аб’яднаных зах. армій. Удзельнік ваен. дзеянняў 1813—14. У 1815—19 ваен. міністр. З 1819 чл.Дзярж. савета, нач.ваен.навуч. устаноў, дырэктар Царскасельскага ліцэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАРСЭ́ (Condorcet) Мары Жан Антуан Нікала (17.9.1743, г. Рыбмон, Францыя — 29.3.1794),
французскі філосаф-асветнік, матэматык, сацыёлаг, паліт.дзеяч. Маркіз. Член Франц.АН (1769). З 1785 сакратар Франц. акадэміі; супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро. Удзельнік франц. рэвалюцыі канца 18 ст.Дэп. Заканадаўчага сходу і Канвента. У філасофіі — прыхільнік дэізму і сенсуалізму. Чалавечы розум, паводле К., складае асн. сілу гісторыі, а яго неабмежаваныя магчымасці абумоўліваюць паступальны рух гіст. працэсу. Прыхільнік тэорыі натуральнага права. Прызнаваў актыўную ролю ў грамадскім развіцці разнастайных фактараў, асабліва эканомікі і палітыкі. Адмаўляў прынцып падзелу людзей на саслоўі і абгрунтоўваў ідэю паліт. раўнапраўя грамадзян. У эканам. пытаннях падзяляў погляды фізіякратаў. У матэматыцы даследаваў пераважна дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, тэорыю верагоднасці.