ВЕ́БЕР ((Weber) Вільгельм Эдуард) (24.10.1804, г. Вітэнберг, Германія — 23.6.1891),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай (1834) і Пецярбургскай (1853) АН. Скончыў ун-т у Гале (1826). У 1828—49 праф. ун-таў у Гале, Гётынгене, Лейпцыгу. Навук.працы па электрычнасці, магнетызме, акустыцы і малекулярнай фізіцы. Аўтар тэорыі элементарных магнітаў — магн. дыполяў (1854) і гіпотэзы аб дыскрэтнасці эл. зараду (1848). Разам з К.Ф.Гаўсам распрацаваў сістэму эл. і магн. адзінак. Яго імем названа адзінка магн. патоку — вебер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Мікалай Уладзіміравіч) (19.12.1897, г. Луга Ленінградскай вобл., Расія — 5.5.1972),
бел. псіхіятр. Д-рмед.н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1925). З 1937 у НДІ эвалюцыйнай фізіял. паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці імя Паўлава. У 1941 — 45 нач. эвакуацыйнага шпіталя. З 1948 у Віцебскім мед. ін-це. Навук.працы па фізіялогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, укараненні ў псіхіятрыю фізіял. кірунку і ахоўнага тармажэння.
аўстрыйскі філосаф, адзін з заснавальнікаў аналітычнай філасофіі. З 1929 у Вялікабрытаніі. Распрацаваў філасофію лагічнага атамізму, згодна з якой штучная мова, створаная сродкамі матэматычнай логікі, адлюстроўвае атамарныя (элементарныя) факты рэчаіснасці. Асн.працы: «Логіка-філасофскі трактат» (1921), «Філасофскія даследаванні» (1953), «Заўвагі па асновах матэматыкі» (1956) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Философские работы. Ч. 1—2. М., 1994.
Літ.:
Грязнов А.Ф. Эволюция философских взглядов Л.Витгенштейна: Критич. анализ. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Фёдар Андрэевіч) (1879, Вільня — 9.12.1952),
патафізіёлаг і клініцыст. Засл. дз. нав. РСФСР. Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). Вучань рус. патолага А.Б.Фохта. Працаваў у мед. ін-тах Масквы, Свярдлоўска. У 1934—38 заг. кафедры ў Мінскім мед. ін-це. У 1913 распрацаваў новы метад ажыўлення арганізма артэрыяльным нагнятаннем крыві. Навук.працы па вывучэнні ролі ЦНС у патагенезе захворванняў унутр. органаў, патафізіялогіі і фізіялогіі сэрца, лёгкіх, аліментарнай дыстрафіі, пра ролю канстытуцыі чалавека ў развіцці паталаг. працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЙКА (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 13.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Сын Ф.А.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). З 1978 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання і аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.:
Теория поворота гусеничных машин. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым);
Методы моделирования систем с сосредоточенными параметрами // Применение математических методов и ЭВМ: Вычислительные методы проектирования оптимальных конструкций. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЦАРКО́ЎСКІ (Алег Міхайлавіч) (н. 29.8.1925, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). Працаваў ва ўстановах АНСССР. З 1955 у Маскоўскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1962 рэктар). Навук.працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы, вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў шэраг прынцыпова новых лікавых метадаў для прамога мадэлявання складаных нестацыянарных з’яў у галіне прыкладной і тэхн. механікі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ КОМИССИОНЕ́Р»,
штотыднёвая прыватная газета даведачна-інфарм. характару. Выдавалася з 1(13).5.1899 да 28.10(10.11). 1900 у Мсціславе на рус. мове баронам П. фон Пільхаў. Друкавала шматлікія аб’явы аб пошуках працы, продажы земляробчых прылад, насеннага матэрыялу, паведамляла пра рыначныя цэны і інш. Узнімала эканам. пытанні, праблемы класавай няроўнасці, прыводзіла асобныя факты барацьбы сялян за зямлю, асвятляла культ. жыццё Мсціслава. Выйшла 78 нумароў. Спыніла выданне з-за матэрыяльных цяжкасцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРДЫГА́Н (Казімір Іосіфавіч) (21.12.1894, в. Паноры Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 18.9-1972),
бел. стаматолаг. Д-рмед.н. (1958), праф. (1959). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1926). З 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па лячэнні актынамікозу, вострых запаленняў сківічна-тварнай вобласці і пластычнай хірургіі твару.
Тв.:
Актимикоз лица, челюстей и шеи и современные методы его лечения. Мн., 1955;
Клиника и лечение повреждений челюстно-лицевой области. Мн., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРНЕТ ((Burnet) Фрэнк Макфарлейн) (3.9.1899, г. Траралган, Аўстралія — 31.8.1985),
аўстралійскі вірусолаг і імунолаг. Чл. Аўстралійскай АН. Скончыў Мельбурнскі ун-т (1923). З 1924 у Ін-це мед. даследаванняў у Мельбурне (у 1944—65 дырэктар), адначасова ў 1944—65 праф. Мельбурнскага ун-та. Прэзідэнт Аўстралійскай АН (1965). Апісаў узбуджальніка ку-ліхаманкі. Навук.працы па экалогіі вірусаў, механізмах аўтаімунных хвароб. Адзін з аўтараў т.зв. кланальна-селекцыйнай тэорыі імунітэту. Нобелеўская прэмія 1960 (разам з П.Б.Медаварам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШЭ́ ДЭ ПЕРТ ((Boucher de Perthes) Жак) (10.9.1788, г. Рэтэль, Францыя — 5.8.1868),
французскі археолаг. Адкрыў самую стараж. эпоху ў гісторыі чалавецтва — палеаліт. Сабраў вял. калекцыю палеалітычных прылад працы, сцвярджаў, што імі карысталіся людзі — сучаснікі маманта і інш. вымерлых жывёл. Думкі Бушэ дэ Перта супярэчылі поглядам тагачасных палеантолагаў. Толькі ў 1860-я г. дарвіністы ацанілі яго адкрыццё.
Тв.:
Antiquités celtiques et antédiluviennes. Vol. 1—3. Paris, 1847—64;