ДЗІКУ́ШЫН (Уладзімір Іванавіч) (8.8.1902, г. Самара, Расія — 12.1.1979),
савецкі вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1933 працаваў у Эксперым.НДІ металарэзных станкоў. Гал. інжынер праекта першага аўтаматызаванага з-да поршняў (уведзены ў дзеянне ў 1950). Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма агрэгатавання станкоў для апрацоўкі цел вярчэння ў аўтам. лініях. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЛЬС ((Diels) Ота Паўль Герман) (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук.працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІ (Яўген Васілевіч) (н. 26.3.1929, в. Куння Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1963). Скончыў БПІ (1953). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук.працы па праблемах апрацоўкі і адлюстравання графічнай інфармацыі. Распрацаваў шэраг чарцёжных аўтаматаў і прынцыпы пабудовы лазерна-графічных дысплеяў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Расчет элементов лазерных сканирующих систем. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІЗА́РАЎ (Альберт Сцяпанавіч) (н. 13.1.1937, г. Архангельск, Расія),
бел. вучоны ў галіне прыладабудавання. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1977). Скончыў Ленінградскі ін-тавіяц. прыладабудавання (1960). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па радыёвымяральных прыладах. Распрацаваў вектарныя аналізатары радыётэхн. ланцугоў звышвысокачастотнага дыяпазону і на іх аснове новыя віды ўзроўнямераў.
Тв.:
Автоматизация измерений параметров линейных невзаимных СВЧ четырехполюсников. М., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРКО́Ў (Ігар Васілевіч) (23.6.1910, в. Месягутава, Башкортастан — 25.4.1974),
бел. вучоны-заолаг. Д-рбіял.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Казанскі ун-т (1934). З 1969 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры). Навук.працы па прамысл.-паляўнічых звярах, пытаннях жыўлення, метадах уліку прамысл. і ахоўных жывёл, методыцы феналагічных назіранняў, біялогіі і рэакліматызацыі рачнога бабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА (Анатоль Піліпавіч) (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук.працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАВЕ́ЛЬ,
археалагічная стаянка сожскай культуры позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.) каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож. Выяўлены больш за 6 тыс. адзінак інвентару, у т. л. 290 прылад працы, агнішча і майстэрня па апрацоўцы крэменю. На ПдЗ ад стаянкі курганны могільнік (1977, 43 насыпы).
Літ.:
Копытин В.Ф. Поздний мезолит Посожья // Изыскания по мезолиту и неолиту СССР. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛКІН (Уладзімір Барысавіч) (9.9.1919, лясны кардон Белы ключ, Татарстан — 13.6.1997),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Канд.тэхн.н. (1972). Сын Б.Дз.Жылкіна. Скончыў Артыл. акадэмію ў Самаркандзе (1943), Горны ін-т (1949, Ленінград). У 1973—91 у НДІ парашковай металургіі (Мінск). Навук.працы па гідраэлектраметалічнай вытв-сці нікелю, стварэнні новых фільтравальных элементаў. Распрацаваў сістэму ачысткі электралітаў нікелевай вытв-сці на аснове тытанавых фільтраў (у сааўт). Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́НСКІ (Уладзімір Уладзіміравіч) (7.2.1847, в. Шахварастоўка Палтаўскай вобл., Украіна — 26.10.1918),
расійскі заолаг, эмбрыёлаг. Акад. Пецярбургскай АН (1897; чл.-кар. 1893). Скончыў Харкаўскі ун-т (1867). З 1871 праф. Казанскага, з 1882 — Новарасійскага (г. Адэса) ун-таў. Дырэктар з 1897 Заалаг. музея Пецярбургскай АН і адначасова з 1901 Севастопальскай біястанцыі. Навук.працы па параўнальнай эмбрыялогіі нерв. сістэмы беспазваночных і рыб. Распрацоўваў параўнальна-эмбрыялагічны кірунак, створаны работамі І.І.Мечнікава і А.А.Кавалеўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБРО́ДАЎ (Георгій Паўлавіч) (3.3.1935, г. Мелекес, Расія — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у НДІ і інш. ўстановах Беларусі. З 1982 у БПА. Навук.працы па матэм. мадэляванні галіновых сістэм кіравання, узаемадзеянні энергет. сістэм са спажыўцамі эл. энергіі. Распрацаваў тэарэт. асновы дазіраванага кіравання і манеўравання электраспажываннем.
Тв.:
Режимное взаимодействие электроэнергетической системы с потребителями электроэнергии // Изв. вузов. Энергетика. 1992. № 4.