тонкае драбленне (на часцінкі драбней за 5 мм) якіх-н. цвёрдых парод, матэрыялаў, прадуктаў. Робіцца пераважна з дапамогай млыноў і бегуноў; З. грубых кармоў для жывёлы — здрабняльнікамі кармоў. Выкарыстоўваецца ў горнай, металургічнай, хім., буд., камбікормавай і інш. галінах прам-сці. З. з дапамогай каменнай ступкі вядома з 8-га тыс. да н.э., ручных жорнаў — за 3,5 тыс.г. да н.э., машыннае развіваецца з 2-й пал. 19 ст.Пашыраны спосабы З., заснаваныя на выкарыстанні эл. разрадаў у вадзе, токаў высокай частаты, сустрэчных патокаў паветра з цвёрдымі часцінкамі (т.зв. струменныя млыны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРЫ́ЙКІ,
млекакормячыя сям. землярыйкавых (Soricidae) атр. насякомаедных. 21 род, каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы і ПнЗПаўд. Амерыкі. Большасць відаў вядзе наземны, падземны, некат. паўводны спосаб жыцця. Жывуць ад тундры да пустынь. На Беларусі 7 відаў з родаў белазубак, буразубак, кутор.
Даўж. цела 3,5—18 см, хваста 1—12 см, маса 1,2—150 г (самыя дробныя млекакормячыя). Вонкава нагадваюць мышэй, адрозніваюцца рухомым, выцягнутым у хабаток носам. Хвост доўгі з валасамі. Валасяное покрыва аксаміцістае, роўнае. Размнажаюцца 1—3 разы на год. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі — шкоднікамі сельскай і лясной гаспадаркі. Носьбіты інфекцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМА́ЗАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
рэчывы з сукупнасцю ўласцівасцей, якімі абумоўлена іх змазачнае дзеянне. Выкарыстоўваюць для змазкі. Адрозніваюць вадкія (змазачнае масла, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), пластычныя (пластычныя змазкі), цвёрдыя і газападобныя.
Цвёрдыя З.м. — парашкападобныя рэчывы (напр., графіт, дысульфіды малібдэну, вальфраму), мяккія металы (напр., індый, свінец), палімеры (найб.пашыраны політэтрафторэтылен), цвёрдыя арган. рэчывы (напр., мыла, воскі); газападобныя З.м. — індывід. газы, іх сумесі і пара некат. злучэнняў (напр., вуглевадародаў), выкарыстоўваюць для змазкі механізмаў, якія эксплуатуюцца ў асабліва цяжкіх умовах: высокіх (больш за 300 °C) і крыягенных т-рах, пры вял. нагрузках, высокім узроўні радыяцыі (напр., у ядз. рэактарах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУЙКІ́ (Charadrius),
род птушак сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. 23 віды. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць З. жыве паблізу вадаёмаў, некаторыя — у пустынях і камяністых стэпах. Найб. вядомыя З.: гальштучнік, або зуёк вялікі; малы (Ch. dubius); мангольскі (Ch. mongolus); марскі (Ch. alexandrinus); таўстадзюбы (Ch. leschenaultii). На Беларусі 2 віды З.: гальштучнік, занесены ў Чырв. кнігу, і малы.
Даўж. цела 15—25 см, маса 30—90 г. Галава вял., дзюба прамая, кароткая, слабая, ногі тонкія, крылы доўгія. Верх цела шаравата-пясочны, брушка белае. Гняздо — невял. ямка ў пяску. Нясуць 2—4 яйцы. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і інш. беспазваночнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЧНЫ О́РДЭР,
адзін з трох галоўных грэч.арх.ордэраў. Мае стройную калону з базай і ствалом, аздоблены верт.жалабкамі-канелюрамі; капітэль складаецца з 2 завіткоў (валют). Антаблемент уключае архітраў з трох гарыз. палос; фрыз часта пакрываўся рэльефам. І.о. склаўся ў каменным дойлідстве іанічных абласцей Стараж. Грэцыі (600—590 да н.э.). Ад дарычнага ордэра адрозніваецца больш лёгкімі прапорцыямі і больш багатым дэкорам усіх частак. Асабліва быў пашыраны ў Грэцыі ў эпоху элінізму. Класічныя ўзоры захаваліся ў Прапілеях, Эрэхтэёне, храме Нікі Аптэрас у Афінах.
Да арт.Іанічны ордэр. Паўночны порцік Эрэхтэёна ў Афінах. 421—406 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГУА́НАВЫЯ, ігуаны (Iguanidae),
сямейства паўзуноў падатр. яшчарак. Больш за 50 родаў, у т. л. ўласна І. (Iguana), анолісы (Anolis), васіліскі (Basiliscus), рапухападобныя, або рагатыя, яшчаркі (Phrynosoma) і інш., 700 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, на Мадагаскары і некат. астравах Палінезіі. Жывуць у лясах, на дрэвах, у пустынях, гарах, некат. вядуць паўводнае жыццё. 13 відаў і многія падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 2 м. Галава ўкрыта шматлікімі дробнымі шчыткамі. У адрозненне ад агам зубы прымацаваны да ўнутр. паверхні сківіц. Адкладваюць яйцы, ёсць яйцажывародныя. Кормяцца пераважна насякомымі і інш. дробнымі беспазваночнымі; некат. расліннаедныя. Мяса і яйцы ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЮ́БР (Cervus elaphus xanthopygus),
млекакормячае роду аленяў; падвід аленя высакароднага. Пашыраны ў гарах Усх. Сібіры і Д. Усходу, на Пн і ПнУ Кітая. Насяляе дубовыя лясы, гары і высечкі, горныя лугі.
Выш. цела самцоў у карку да 145 см. Маса да 300 кг. Знешне нагадвае аленя высакароднага. Афарбоўка скуры аднатонная, чырванавата-рыжая. Дарослыя самцы маюць галінастыя рогі (маладыя неакасцянелыя рогі — панты выкарыстоўваюць для вырабу лек. прэпаратаў). Гон увосень. Цяжарнасць да 35 тыдняў. У маі—чэрв. самка нараджае 1—2 цялят І. корміцца травяністымі і дрэвава-хмызняковымі раслінамі, ягадамі, пладамі, грыбамі, лішайнікамі. Гадуюць у аленяводчых гаспадарках (для здабычы пантаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКСО́ДАВЫЯ КЛЯШЧЫ́ (Ixodidae),
сямейства кляшчоў атр. паразітыформных. Каля 1000 вілаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі 12 відаў. Часовыя паразіты млекакормячых, птушак, паўзуноў, земнаводных. Адрозніваюць І.к. пашавых, гняздованоравых і прамежкавых.
Даўж. галодных кляшчоў 1—10 мм, якія лапіліся крыві — да 25 мм. Цела нерасчлянёнае, сплюшчанае. Маюць 4 пары канечнасцей. Ротавыя органы ўтвараюць галоўку, якой клешч прысмоктваецца да гаспадара на некалькі сутак. Яйцы адкладаюць на зямлю. У развіцці праходзяць фазы лічынкі, німфы і дарослай асобіны. Многія І.к. — пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекц. і паразітарных хвароб чалавека, жывёл (кляшчовага энцэфаліту, чумы, бруцэлёзу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАМЕ́Я (Ipomoea),
род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 500 відаў, пашыраны пераважна ў тропіках. Культывуецца ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Паўд. Украіне. Найб. каштоўны батат. На Беларусі вырошчваюць І. пурпуровую (I. purpurea) як дэкар. расліну.
Адна- і шматгадовыя, павойныя ці сцелістыя травы і кусты. Карэнішча клубнепадобна патоўшчанае. Парасткі некат. (I. pes-caprae) даўж. да 18 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта апушанае валаскамі, якія надаюць ім шаўкавісты бляск. І. пурпуровая — павойная расліна з буйнымі белымі, ружовымі, блакітнымі і фіялетавымі кветкамі, якія закрываюцца нанач. Цвіце з чэрв. да верасня. Ёсць махровыя формы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУА́РЫ,
птушкі атр казуарападобных. 2 сям.: уласна К. (3 віды) і эму. Пашыраны ў лясах Аўстраліі і блізкіх да яе астравоў. Бегаюць хутка, да 40 км/гадз, добра плаваюць.
Выш. да 1,8 м, маса да 90 кг. Пер’е рассуканае, чорнае. Дзюба сціснутая з бакоў; на галаве ў К. шлеманоснага (Casuarius casuarius) рагавы выраст, які засцерагае ад шыпоў і калючак у час бегу. Крылы рудыментарныя. Ногі трохпальцыя, моцныя, унутр. палец з вострым кіпцюром для абароны. Манагамы. Нясуць 3—8 яец. Наседжвае самец. Кормяцца пладамі, насеннем, насякомымі. Ахоўваюцца.