ЛЯПЛЕ́ЎСКІ (Рыгор Майсеевіч) (1.5. 1889, г. Брэст — 1939),
савецкі дзярж.дзеяч. Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1915). 3 мая 1917 чл. Палескага к-таРСДРП(б), потым выканкома Гомельскага Савета. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 узначальваў ВРКг. Гомель. Дэлегат Дэмакр. нарады 1917, II (1917) і III (1918) Усерас. з’ездаў Саветаў. 3 сак. 1918 нам. старшыні Самарскага губвыканкома і гар. Савета. 3 мая 1920 заг. аддзела НКУС. З 1921 чл., старшыня Малога Саўнаркома, адм.-фін. камісіі СНКСССР. З 1934 нам. пракурора СССР. Чл.ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў «Аб рабоце У.І.Леніна ў Саўнаркоме ў 1921—1922 гг.» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІ́НІ ((Mabini) Апалінарыо) (23.7.1864, г. Талага, Філіпіны — 13.5.1903),
дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Скончыў ун-т у г. Маніла. Юрыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў тайнай патрыят. арг-цыі Філіпінская ліга (1892—93). У жн. 1896 далучыўся да антыісп. паўстання на чале з ген. Э.Агінальда. Напісаў канстытуцыю Філіпінскай Рэспублікі 1898—99. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 рашучы прыхільнік незалежнасці Філіпін. У студз.—маі 1899 прэм’ер і міністр замежных спраў філіпінскага ўрада. У снеж. 1899 узяты ў палон амер. войскамі, са студз. 1901 у ссылцы на в-ве Гуам. У лют. 1903 згадзіўся прызнаць уладу ЗША над Філіпінамі і быў вернуты на радзіму. Аўтар кн. «Філіпінская рэвалюцыя» (т. 1—2, надрук. 1951).
Літ.:
Левтонова Ю.О. Мабини — национальный герой Филиппин. М., 1970.
расійскі ваен.дзеяч і гісторык. Засл.праф. (1905). Ген. ад інфантэрыі (1912). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1877), Акадэмію Генштаба (1884), з 1898 выкладаў у ёй. Адначасова ў 1899—1902 нач.Ваен.-вучонага архіва Гал. штаба. З 1908 нач.Гал. штаба, у сак.—вер. 1909 нач. Генштаба, потым камандзір 2-га Каўк. корпуса. У пач. 1-й сусв. вайны пам. галоўнакаманд. Каўк. арміяй. З 1915 у адстаўцы, на гасп. і інш. пасадах. Са снеж. 1917 старшыня Каўк.ваен.-гіст. камісіі па абагульненні вопыту 1-й сусв. вайны. Аўтар прац па рас.ваен. гісторыі, у т. л. «Паўночная вайна 1708 г. ад р. Улы і Бярэзіны за р. Дняпро» (1901).
афганскі паліт. і дзярж.дзеяч. Скончыў Кабульскі ун-т (1975). З 1965 чл.Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), кіраваў нелегальным Дэмакр. саюзам студэнтаў. Чл.ЦК НДПА з 1977, Палітбюро ЦК з 1981. Пасля прыходу НДПА да ўлады (крас. 1978) старшыня яе Кабульскага к-та, пасол Афганістана ў Іране. У 1979—85 кіраўнік Службы дзярж. інфармацыі (дзяржбяспекі). З ліст. 1985 сакратар ЦК, з мая 1986 ген. сакратар ЦК НДПА, у 1990—92 — Партыі айчыны. У 1987—92 прэзідэнт Афганістана. Пасля вываду сав. войск узначаліў Вышэйшы савет абароны айчыны (1989—92). У крас. 1992 падаў у адстаўку, быў вымушаны хавацца ў прадстаўніцтве ААН у Кабуле. Пасля захопу талібамі (гл.Талібан) Кабула ў вер. 1996 пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЬ ((Nagy) Імрэ) (7.6.1896, г. Капашвар, Венгрыя — 16.6.1958),
венгерскі паліт. і дзярж.дзеяч. У 1-ю сусв. вайну трапіў у рас. палон (1916), уступіў у партыю бальшавікоў (1917). У 1921—28 у венг.сял. руху. З 1930 у СССР. У 1944—45 міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі, правёў зямельную рэформу (бязвыплатнае адчужэнне буйнога землеўладання). З канца 1940-х г. адзін з лідэраў кіруючай Венг. партыі працоўных (ВПП), узначальваў парт. апазіцыю курсу групоўкі 1-га сакратара ЦК ВПП М.Ракашы. У 1953—55 і ў час Венг. паўстання 1956 (гл. раздзел Гісторыя ў арт.Венгрыя) прэм’ер-міністр. Пасля паражэння паўстання вывезены ў Румынію, у 1958 вернуты ў Венгрыю, асуджаны на закрытым працэсе і пакараны смерцю. У 1989 рэабілітаваны, перапахаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАРБА́ЕЎ (Нурсултан Абішавіч) (н. 6.7.1940, в. Чэмалган, Алмацінская вобл., Казахстан),
палітычны і дзярж.дзеяч Казахстана. Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС і Карагандзінскі політэхн.ін-т. Працаваў рабочым на з-дзе, потым на камсам. і парт. рабоце. У 1969 2-і сакратар Тэміртаўскага гаркома Кампартыі Казахстана (КПК), з 1973 сакратар парткома Карагандзінскага металург. камбіната, з 1977 сакратар, 2-і сакратар Карагандзінскага абкома КПК. У 1979—84 сакратар ЦК КЛК. У 1984—89 Старшыня СМКаз. ССР. У 1989—91 1-ы сакратар ЦККПК, адначасова ў лют.—крас. 1990 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Каз. ССР. З крас. 1990 прэзідэнт Каз. ССР, са снеж. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, у студз. 1999 зноў выбраны на гэту пасаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́ХІН (Сяргей Сцяпанавіч) (7.10.1911, в. Тотаршава Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 15.6.1972),
савецкі ваен.дзеяч, ген. арміі (1968). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Бранскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах: нач. штаба танк. брыгады, штаба ўпраўлення бранятанк. і механіз. войск фронту, нач. аператыўнага аддзела танк. арміі, камандзір танк. брыгады. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках, выкладчык Ваен. Акадэміі Генштаба. З 1960 1-ы нам. камандуючага, камандуючы Паўн. групай войск, у 1964—67 камандуючы войскамі БВА. З 1968 нам. міністра абароны — нач. тылу Узбр. Сіл СССР. Чл.ЦККПСС у 1971—72, чл.ЦККПБ у 1966—68. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—72.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РШАЛ ((Marshall) Джордж Кэтлет) (31.12.1880, г. Юніянтаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 16.10.1959),
ваенны і дзярж.дзеяч ЗША, дыпламат.Ген. арміі (1944). Скончыў Віргінскі ваен. каледж (1901). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 2-ю сусв. вайну нач. штаба арміі ЗША (1939—45), удзельнік Касабланкскай, Квебекскай, Каірскай, Тэгеранскай (усе 1943), Квебекскай (1944), Крымскай (Ялцінскай) і Берлінскай (Патсдамскай; абедзве 1945) міжнар. канферэнцый. У снеж. 1945 — студз. 1947 спец. прадстаўнік (пасол) прэзідэнта ЗША Г.Трумэна ў Кітаі. У 1947—49 дзярж. сакратар ЗША, ініцыятар праграмы аказання Злучанымі Штатамі эканам. дапамогі пасляваен. Еўропе (гл.Маршала план). У 1950—51 міністр абароны ЗША. Нобелеўская прэмія міру 1953 (разам з А.Швейцэрам).
Літ.:
Ледовский А.М. Миссия Дж.Маршалла в Китай и советско-китайско-американские отношения // Вопр. истории. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫЙ (Гай) (Gaius Marius; каля 157, Цэрэатэ, каля г. Арпіна, Італія — 13.1.86 да н.э.),
палкаводзец і паліт.дзеячСтараж. Рыма. Займаў найвыш.дзярж. пасады: нар. трыбун (119 да н.э.), прэтар (115 да н.э.), 7 разоў выбраны консулам — 107, 104—101, 86 да н.э. Перамог нумібійцаў у Югурцінскай вайне (111—105 да н.э.). Ліквідаваў пагрозу нашэсця варварскіх плямён: у 102 да н.э. разбіў тэўтонцаў, у 101 да н.э. — кімвраў. Рэарганізаваў рым. армію (павялічыў набор за кошт добраахвотнікаў, якія не мелі маёмаснага цэнзу); рым. войска пачало рэфармавацца ў прафес. наёмную армію. Адзін з кіраўнікоў рым. арміі ў Саюзніцкай вайне 90—88 да н.э. супраць італійскіх плямён, якія патрабавалі правоў рым. грамадзянства. Удзельнічаў у грамадз. войнах у Рыме, у т. л. супраць Сулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХДЗІ́ Суданскі, Мухамед Ахмед ібн ас-Сеід Абдалах (12.8.1844, в-аў Лебаб, Судан — 22.6.1885), арабскі рэліг.дзеяч, правадыр нар. паўстання ва Усх. Судане ў 1880-я г. Атрымаў традыц.рэліг. адукацыю ў Амдурмане і Берберы. Чл. суфійскага рэліг. ордэна Саманія. Пасля разрыву з кіраўніком ордэна пасяліўся на в-ве Аба на Ніле. Набыў вядомасць як таленавіты прапаведнік, заклікаў вярнуцца да першапачатковай «чысціні» ісламу, выкрываў злоўжыванні англа-егіп. улад. У 1881 абвясціў сябе махдзі, узначаліў барацьбу народаў Усх. Судана супраць замежнага панавання. У студз. 1885 авалодаў сталіцай Судана — г. Хартум. Заснаваў новую сталіцу — г. Амдурман, дзе неўзабаве памёр. Грабніца М.С. — месца паломніцтва мусульм. вернікаў Судана, а яго нашчадкі адыгрываюць важную ролю ў рэліг. і паліт. жыцці краіны.