МАЦВЕ́ЕЎ (Уладзімір Аркадзевіч) (н. 13.3.1956, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб і педыятрыі. Д мед. н., праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1979), з 1982 працуе ў ім. Навук. працы па цытамегалавіруснай інфекцыі, імунапатагенезе, клінічнай імуналогіі, інфекц. хваробах дзяцей.

Тв.:

Инфекционные болезни у детей. Мн., 1997 (разам з А.​П.​Сушко, Л.​М.​Тупковай);

Цитомегаловирусная инфекция как фактор иммуносупрессии для детей первого года жизни // Эпидемиология и инфекционные болезни. 1998. № 6.

т. 10, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЦВЯЙКО́Ў (Рыгор Паўлавіч) (н. 25.2.1929, в. Мадора Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д мед. н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954), працуе ў ім (у 1963—94 заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні дыягностыкі, лячэнні і прафілактыцы рэўматычных хвароб.

Тв.:

Тонзилогенные поражения сердца. Мн., 1974;

Пульс-терапия в лечении ревматических заболеваний // Мед. новости. 1997. № 9;

Клиническая диагностика. Мн., 1999 (у сааўт.).

т. 10, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЖАЕ́ЎСКАЯ (Вольга Іванаўна) (12.11.1904, в. Бязуеў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1981),

бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д біял. н. (1974). Скончыла БДУ (1931). З 1949 у Ін-це біялогіі, Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі. Навук. працы па фауне, экалогіі, марфалогіі лускакрылых насякомых (совак) і нематод — шкоднікаў с.-г. культур.

Тв.:

Нематоды главнейшых полевых культур БССР. Мн., 1953;

Чешуекрылые (Lepidoptera) Белоруссии: Кат. Мн., 1976 (разам з А.​М.​Літвінавай, Р.​У.​Малчанавай).

т. 10, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХАЛЁЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.11.1939, г. Маздок Стаўрапольскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д тэхн. н. (1980), праф. (1982). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1962). З 1981 у БДУ. Навук. працы па тэорыі нелінейных сістэм аўтам. кіравання. Распрацаваў інтэграцыйны падыход да структурна-параметрычнага сінтэзу сістэм аўтам. кіравання з нелінейнымі разрыўнымі законамі кіравання.

Тв.:

Следящие системы с бесконтактными двигателями постоянного тока. М., 1979 (разам з У.​П.​Мілаўзоравым).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 10, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯЧКО́ЎСКІ (Станіслаў Антонавіч) (н. 12.6.1935, в. Паўленкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аналіт. і фіз. хіміі. Д хім. н. (1995). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. працы па аналіт. хіміі і фізікахіміі сарбцыйных, іонаабменных і храматаграфічных працэсаў. Распрацаваў новы кірунак у хім. аналізе ультрамалых канцэнтрацый.

Тв.:

Аналитическая химия. 2 изд. Мн., 1991;

Сорбционно-колористический метод анализа следов тяжелых металлов (у сааўт.) // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1991. № 1.

т. 11, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІЗАЎЦО́ВА (Людміла Арсеньеўна) (н. 25.6.1943, г. Кіраў, Расія),

вучоны ў галіне мед. радыялогіі. Д мед. н. (1992), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1967). У 1977—94 у Бел. НДІ кардыялогіі (з 1990 заг. лабараторыі). З 1996 у Маскве. Навук. працы па рэнтгеналагічных даследаваннях у кардыялогіі і кардыяхірургіі, мед. радыялогіі, масавых абследаваннях насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Тв.:

Неинвазивные рентгенологические исследования // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994.

т. 11, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІКАВА (Валянціна Іванаўна) (н. 26.5.1946, г. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д мед. н. (1984), праф. (1985). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1970), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па механізмах гнойна-септычных захворванняў, метадах дыягностыкі і лячэння імунадэфіцытных і алергічных хвароб у дзяцей.

Тв.:

Клеточные методы иммунодиагностики. Мн., 1979 (разам з Дз.​К.​Новікавым);

Бронхиты у детей. Витебск. 1998 (разам з П.​Дз.​Новікавым).

т. 11, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАП (Анатоль Міхайлавіч) (н. 3.7.1923, с. Крук Валадарска-Валынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна),

бел. геолаг. Д геолага-мінералагічных н. (1976). Скончыў Кіеўскі ун-т (1950). З 1957 у Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (заг. сектара, аддзела, у 1980—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры рудных радовішчаў, петралогіі і петрахіміі дакембрыйскіх комплексаў, стратыграфіі і геахраналогіі дакембрыйскіх утварэнняў.

Тв.:

Кристаллический фундамент Белоруссии. М., 1977;

Нижний докембрий Беларуси. Мн. 1996.

т. 12, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́ВІЧ (Іосіф Людвігавіч) (12.3.1920, в. Валоўшчына Мінскага р-на — 27.10.1990),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Брат М.Л.Пятровіч. Скончыў Вільнюскі пед. ін-т (1953). У Вял. Айч. вайну са студз. 1944 сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падп. райкомаў ЛКСМБ. Пасля вайны на парт. рабоце, з 1964 выкладчык, з 1975 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та імя Горкага. Аўтар прац па гісторыі польск. рабочага рэв. руху.

т. 13, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУМЯ́НЦАВА (Таццяна Герардаўна) (н. 30.6.1953, Мінск),

бел. філосаф. Д філас. н. (1992), праф. (1994). Скончыла БДУ (1976), дзе і працуе з 1979. Навук. працы па гісторыі замежнай філасофіі і сацыялогіі, праблеме чалавечай агрэсіўнасці.

Тв.:

Критический анализ концепций «человеческой агрессивности». Мн., 1982;

Агрессия: пробл. и поиски в зап. философии и науке. Мн., 1991;

Немецкая трансцендентально-критическая философия (середина XVIII — первая треть XIX в.): Глоссарий. Мн., 1999;

Новейший философский словарь. Мн., 1999 (у сааўт.).

т. 13, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)