возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,45 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 8 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пераважна пад хмызняком, месцамі на Пн і Пд разараныя. Злучана ручаём звоз. без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Сомніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РНАЕ ВО́ЗЕРА,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята (звязана з возерам ручаём), за 27 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,36 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 2,9 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, разараныя. Берагі выш. 0,1—0,3 м, пясчаныя, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГУАСУ́ (Iguaçu),
вадаспад на р. Ігуасу, на мяжы Аргенціны і Бразіліі, за 26 км ад месца ўпадзення яе ў р. Парана. Выш. 72 м, шыр. 2700 м. Вада спадае ў цясніну з 2 стромкіх базальтавых прыступак 275 струменямі, якія падзелены скалістымі астравамі. Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Аднайменныя нац. паркі ў Аргенціне і Бразіліі (уключаны ЮНЕСКА у Спіс сусветнай спадчыны). Турызм. Адкрыты ў 1892 пад назвай Санта-Марыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСКУ́ССТВО»,
часопіс пададдзела мастацтва аддзела нар. асветы Віцебскага губвыканкома і Саюза работнікаў мастацтва Віцебска. Выдаваўся ў 1921 у Віцебску на рус. мове (выйшла 6 нумароў). Публікаваў артыкулы пра маст., тэатр., муз. жыццё горада. На яго старонках выступалі мастакі К.Малевіч, М.Кунін, крытыкі А.Ром, П.Мядзведзеў, дырыжор М.Малько, паэт М.Пустынін і інш. У 1922 аб’яднаны зчас. «Работник просвещения», выходзіў пад назвай «Работник просвещения и искусства».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Арсен Яўхімавіч) (23.2.1919, в. Газьба Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 12.8.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце зчэрв. 1941. Вызначыўся пры фарсіраванні Дуная каля г. Харта (Венгрыя): у ноч на 1.12.1944 камандзір разліку дэсантнай лодкі ст. сяржант К. пад агнём пераправіўся цераз раку, першы высадзіўся на бераг, паранены ўварваўся ў варожыя траншэі, чым садзейнічаў поспеху пры высадцы дэсанта. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАПУ́ЗІКІ (Histeridae),
сямейства насякомых агр. жукоў. Каля 3500 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі 20 родаў, 61 від. Жывуць у мярцвячыне, гнаі, пад карой і ў драўніне, у гнёздах птушак і норах звяроў або мурашніках, трапляюцца ў памяшканнях.
Даўж. да 20 мм. Цела цвёрдае, пукатае. Афарбоўка чорная, бурая, часта зметал. бляскам. Ногі капальныя. Драпежнікі, кормяцца лічынкамі насякомых, кляшчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЁЛ,
устройства для атрымання пад ціскам пары (паравы кацёл) або гарачай вады ў выніку спальвання цвёрдага, вадкага, газападобнага паліва, выкарыстання эл. энергіі, цеплыні адыходных газаў ці тэхнал. працэсу. К., які не мае ўласнай топкі і абаграваецца адыходнымі газамі якой-н. прамысл. або энергет. устаноўкі, наз. К.-утылізатарам. Звычайна ў К. уваходзяць топка, параўтваральныя паверхні, параперагравальнік, вадзяны эканамайзер, паветрападагравальнік, каркас, абмуроўка, цеплавая ізаляцыя, абшыўка. Разам з разнастайным дапаможным абсталяваннем складае кацельную ўстаноўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАТО́Н (ад грэч. kratos сіла, моц),
кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці. Вылучаюць паднятыя К. — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (стараж. платформы), і апушчаныя К. — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў). Тэрмін уведзены ням. геолагам Г.Штыле ў 1940 (замест прапанаванага ў 1928 аўстр. геолагам Л.Коберам «кратаген») і шырока ўжываецца ў замежнай геал. і геагр. літаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛЬЦО́ВА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка, за 1 км на Пд ад г. Сянно. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 22,2 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, на Пнпад хмызняком. Берагі на З і Пн зліваюцца са схіламі, на У і Пд нізкія. На Пн выцякае ручай у воз. Сянно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА»,
назва рэв.к-та, які дзейнічаў у Мазыры пад кіраўніцтвам Мазырскай арг-цыі РСДРП у час Кастр.Усерас.паліт. стачкі 1905. 30.10.1905 на агульнагарадскім мітынгу выбраны рэўком, які меў баявую дружыну і 9 дзён праводзіў рэв. мерапрыемствы. Была зроблена спроба захапіць склады зброі і казначэйства, вызваліць палітвязняў. У сутычцы з царскімі войскамі 4 чал. забіты, 6 паранена. Усе члены рэўкома сасланы ў Сібір на вечнае пасяленне.