САРАГА́Т (Saragat) Джузепе (19.9.1898, г. Турын, Італія — 11.6.1988),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Турынскі ун-т. З 1922 у італьян.сацыяліст. руху, адзін з лідэраў яго правага крыла. Заснавальнік (1947), ген. сакратар (1949—54, 1957—64, 1976), старшыня (з 1984) Італьян.с.-д. партыі (да 1951 Сацыяліст. партыя італьян. працоўных). Неаднаразова (з 1944) міністр, у 1947—49 і 1954—57 нам. прэм’ер-міністра ўрада. Прэзідэнт Італіі ў 1964—71. Праводзіў левацэнтрысцкі ўнутрыпаліт. курс, у знешняй палітыцы імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны і з краінамі НАТО, і зСССР. З 1971 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1930 у г. Слуцк як плодаагароднінны з-д. З 1933 плодавінзавод. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1945. У 1953—64 — сокавы з-д. У 1959—63 рэканструяваны і расшыраны: пабудаваны кансервавы цэх, халадзільнік, агароднінасховішча. З 1964 кансервавы з-д. У 1965 далучаны Покрашаўскі воцатны з-д, у 1972 — Слуцкі сокавы з-д, у 1976 — Старадарожскі райхарчкамбінат. Пазней Покрашаўскае і Старадарожскае прадпрыемствы адышлі ад С.к.з. У 1990-х г. пабудаваны 2 склады для сыравіны і тары. Асн. прадукцыя (2002): агароднінныя і фруктовыя кансервы, віно, гарчыца, кандытарскія вырабы.
літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1916). З 1920 выкладаў у муз. вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі (з 1948 праф.). Адначасова з 1920 адзін з арганізатараў (разам з К.Пятраўскасам) і дырыжор Каўнаскага опернага т-ра. Адзін з пачынальнікаў літ. раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, тв. для арк., камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літ. і бел.нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎБЕ (Taube) Генры (н. 30.11.1915, г. Саскатун, Канада),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1959), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961). Скончыў Саскачэванскі ун-т (г. Рэджайна; 1937). З 1937 у Каліфарнійскім ун-це (г. Берклі; д-р філасофіі, 1940). З 1941 у Корнелскім (г. Ітака), з 1946 у Чыкагскім (з 1952 праф.), з 1962 у Станфардскім ун-тах. Навук. працы па даследаванні механізмаў рэакцый з пераносам электрона, пераважна ў водных растворах з удзелам комплексаў пераходных металаў. Даказаў (на прыкладзе трохвалентнага іона хрому) існаванне сальватаванага катыёну ў водным растворы (канец 1940-х г.). Нобелеўская прэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАРМО́НІЯ (ад філ... + гармонія),
адна з канцэртных устаноў, якая прапагандуе творы класічнай муз. спадчыны, сучаснай музыкі, майстэрства айчынных і замежных выканаўцаў. Паходзіць ад філарманічных т-ваў 19 ст. Еўропы і Амерыкі. У складзе Ф. звычайна пастаянныя маст. калектывы: аркестры, хар. капэлы, камерныя хары, ансамблі, выканаўцы-салісты, чытальнікі, танцоры, музыказнаўцы. Наладжвае канцэрты замежных выканаўцаў, гастролі сваіх калектываў, а таксама муз.-адукац. канцэрты, у т. л. для дзяцей, папулярныя лекцыі і інш. На Беларусі працуюць: Беларуская філармонія (з 1937), абласныя — Гомельская (з 1967), Брэсцкая (з 1986), Гродзенская (з 1987), Віцебская (з 1989), Магілёўская (з 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЦІ́БЕР (Stieber) Здзіслаў (7.6.1903, Шчакова, каля г. Явар Дольнашлёнскага ваяв., Польшча — 12.10.1980),
польскі мовазнавец. Чл. Польскай акадэміі ведаў (з 1945), Польскай АН (з 1954; з 1961 кіраўнік аддзела). У 1937—45 праф. Львоўскага (з перапынкам), з 1945 — Лодзінскага, з 1952 — Варшаўскага ун-таў. Даследаваў праблемы польскага і агульнага мовазнаўства, фаналогію і дыялекталогію. Аўтар прац «Гістарычная і сучасная фаналогія польскай мовы» (1966), «Нарыс гістарычнай граматыкі славянскіх моў» (ч. 1—3, 1969—73), «Моўны свет славян» (1974). Пад яго рэдакцыяй выйшаў «Атлас кашубскай мовы і сумежных з ёю дыялектаў» (т. 1—12, 1964—75).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЛКІН Уладзімір Міхайлавіч (н. 30.6.1927, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
савецкі военачальнік. Маршал артылерыі (1989). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1953), Ваен.артыл. акадэмію імя Калініна (1962). У Чырв. Арміі з 1941 (добраахвотна). У Вял.Айч. вайну шафёр, тэлефаніст, з 1944 ад’ютант камандуючага артылерыяй 42-й арміі. Пасля вайны камандаваў артыл. падраздзяленнямі, з 1965 камандзір артыл. палка, дывізіі. З 1974 нач. ракетных войск і артылерыі танк. арміі БВА. З 1979 нач. штаба — нам. камандуючага, з 1982 1-ы нам. камандуючага, у 1983—91 камандуючы (з 1987 нач.) ракетнымі войскамі і артылерыяй Сухап. войск СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЎСЦІК Аркадзь Апанасавіч (н. 15.11.1925, в. Чыкілі Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1957). З 1950 на камсамольскай рабоце (з 1952 у ЦК ЛКСМБ), з 1953 у газ. «Чырвоная змена», з 1960 у ЦККПБ (з 1961 заг. сектара, з 1969 нам.заг. аддзела), з 1973 рэдактар газ. «Звязда». У 1987—2000 працаваў у Бел. фондзе культуры. Аўтар кніг «Маё і наша» (1963), «Пяцьдзесят векапомных год» (1968), «Я люблю цябе, жыццё» (1970), «Вяртанне да вытокаў сваіх» (2000). У 1973—87 старшыня праўлення Саюза журналістаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ПО́ЛЬШЧА (Wielkopolska),
гістарычная назва адной з абласцей Польшчы. Першапачаткова (9—11 ст.) Вялікай Польшчай называлася тэр. ў басейне рэк Варта і Нотаць, пазней — тэр., якая межавала на Зз Сілезіяй і Любушскай зямлёй, на Пнз Памор’ем, на Уз Мазовіяй, на ПдзМалой Польшчай. У 16—18 ст. ў Вялікую Польшчу ўваходзілі таксама Мазовія і Каралеўская Прусія. У 19 ст. тэрмін «Вялікая Польшча» выкарыстоўваўся як сінонім Пазнанскага вял. княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ШКІ,
гарадзішча 1—4 ст.н.э.штрыхаванай керамікі культуры каля в. Малышкі Вілейскага р-на Мінскай вобл. Пляцоўка паўавальная, умацаваная з трох бакоў падковападобным валам. Выяўлены рэшткі 6 жытлаў зрубнай канструкцыі з 2-схільнымі пакрыццямі, кожнае з якіх складалася з 4 памяшканняў з адкрытымі агнішчамі. Знойдзены абломкі штрыхаваных гаршкоў, слоікавых слабапрафіляваных і глянцаваных пасудзін, прасліцы і грузікі, арнаментаваныя геам. узорам, жал. наканечнікі коп’яў і дроцікаў, сярпы, нажы, позналатэнская і падковападобная зчырв. эмаллю фібулы, падвеска.