ПАНАСЮ́К Аляксандр Іванавіч (н. 1.11.1950, г. Екацярынбург, Расія),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1991). Брат В.І.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., аптымальным кіраванні. Увёў і даследаваў новы клас эвалюцыйных ураўн. — квазідыферэнцыяльныя ўраўн., якія апісваюць дынаміку сістэм у метрычных прасторах без лінейнай структуры. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з В.І.Панасюком), глабальную мадэль дынамікі сац. сістэм.
Тв.:
О квазидифференциальных уравнениях в метрическом пространстве // Дифференц. уравнения. 1985. Т. 21, № 8; Асимптотическая магистральная оптимизация управляемых систем. Мн., 1986 (разам з В.І.Панасюком).
т. 12, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ЖЫ Анатоль Аляксеевіч (н. 15.1.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1999). Чл. Нью-Йоркскай АН (1997). Скончыў БПІ (1975). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1999 у БПА (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні новых тыпаў алгарытмаў аптымізацыі лічбавых сістэм у частковай логіцы. Распрацаваў праграмныя сродкі высокаўзроўневага сінтэзу вылічальных сістэм, мадэлі сеткавых асінхронных паралельных алгарытмаў і метады іх сінтэзу з рознай ступенню распаралеленасці.
Тв.:
Транслятор логических знаний и задач // Автоматика и вычислительная техника. 1988. № 3;
Методы преобразования логических алгоритмов в САПР СБИС // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1992. № 2.
т. 13, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДЫ́ХАЎ Рауф Хасровавіч (н. 21.10.1944, Баку),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н., праф. (1992). Скончыў Азербайджанскі політэхн. ін-т (1967). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (заг. кафедры). Навук. працы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і відарысаў, распазнаванні вобразаў і ідэнтыфікацыі сістэм.
Тв.:
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з П.М.Чаголіным, У.П.Шмеркам);
Метод генерирования стационарных случайных процессов на основе обобщенного ортогонального преобразования // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1995. №4.
т. 14, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУРКО́ Віталь Васілевіч (23.9.1933, в. Ойценава Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 12.5.2000),
бел. вучоны ў галіне механікі і педагог. Канд. тэхн. н. (1968), праф. (1993). Скончыў БПІ (1956). У 1956—73 на інж.-тэхн. і н.-д. рабоце ў АН Беларусі і ін-це «Белдзіпраторф». З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1975—2000 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях механізацыі здабычы торфу, праблемах выкладання нарысоўнай геаметрыі і інж. графікі ў ВНУ радыёэлектроннага профілю.
Тв.:
Инженерная графика: Элементы машинной графики. Ч. 1. Мн., 1991 (у сааўт.);
Злучэнні дэталей у прыборах РЭА і ЭВА: Альбом вучэб. чарцяжоў. Мн., 1996 (у сааўт.).
А.І.Болсун.
т. 14, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЎПЕЛЬ Ігар Васілевіч (н. 8.4.1949, в. Гарадзец Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), дзе працуе з 1979 (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні інтэлектуальных інфарм. сістэм, лінгвістычных баз ведаў, семантычным аналізе тэксту. Распрацаваў прынцыпы, метады і алгарытмы ўзнаўляльнага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў, стварыў камп’ютэрную сістэму бел.-рус. і рус.-бел. машыннага перакладу тэкстаў.
Тв.:
Инженерно-лингвистические принципы, методы и алгоритмы автоматической переработки текста. Мн., 1991;
Development and application of corpus of Virtual texts in MM-system // Вести БГУ. Сер. 1 1996. №3.
т. 15, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РЫН Віталь Міхайлавіч (н. 17.1.1940, в. Мірадзіна Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. механікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БПІ (1961). З 1968 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўздзеяння ўмоў дэфармацыі на ўласцівасці нержавейных аўстэнітных сталей, метадах паскоранай ацэнкі паказчыкаў надзейнасці вырабаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Испытание на усталость методом качающейся частоты // Изв. вузов. Машиностроение. 1988. № 1;
Влияние отношения амплитуд бигармонического вибронагружения на параметры кривой усталости (разам з Б.С.Міхалёвым) // Завод. лаборатория. 1993. № 3.
т. 15, с. 284
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РМЫШАЎ Юрый Іванавіч (н. 23.4.1937, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1979 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэхн. сродках узаемадзеяння чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі. Распрацаваў спосабы фарміравання і сціскання бінарных графічных відарысаў, метады пёравага інтэрфейсу чалавека з ЭВМ.
Тв.:
Методы и средства формирования шаговых траекторий. Мн., 1980 (разам з М.П.Федарэнкам);
Технические средства машинной графики. Мн., 1987;
Технические средства ЭВМ: Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).
М.П.Савік.
т. 15, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЗІКАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 5.9.1958, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р фіз.-матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі, адначасова з 1989 у БДУ. Навук. працы па матэм. метадах лічбавай апрацоўкі відарысаў, дыскрэтнай аптымізацыі. Распрацаваў метады рашэння шматкрытэрыяльных задач тэорыі раскладаў, алгарытмы інварыянтнага параўнання і аналізу выпуклых аб’ектаў адвольнай размернасці. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Анализ симметричности и сравнение объектов на основе сложения Минковского. Мн., 1998;
Меры сходства выпуклых многоугольников (у сааўт.) // Докл. Нац. АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 2.
М.П.Савік.
т. 16, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРУНЖЫ́ЕЎ Рэшат Ібраімавіч (н. 31.7.1938, г. Сімферопаль, Украіна),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1974). Брат Рызы Фурунжыева. Скончыў Фрунзенскі політэхн. ін-т (1960). З 1962 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1976—89 заг. кафедры). Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, аптымальным праектаванні, адаптыўным кіраванні, інфарм. тэхналогіях, стат. аптымізацыі і ідэнтыфікацыі шматмерных сістэм вібрааховы і стабілізацыі.
Тв.:
Вычислительные машины и программирование. Мн., 1981;
Вычислительная техника и ее применение. 3 изд. Мн., 1984;
Применение математических методов и ЭВМ: Программное моделирование систем. Мн., 1991 (разам з М.М.Гурскім, Р.І.Фурунжыевым).
М.П.Савік.
т. 16, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДО́ГІН Міхаіл Сцяпанавіч (н. 2.4.1938, в. Арлоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд. тэхн. н. (1979), дацэнт (1980). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1988). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1960). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 прарэктар, у 1998—2002 заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, распрацоўцы і даследаванні цвердацельных прыбораў ЗВЧ дыяпазону, праблемах удасканалення вышэйшай інж. адукацыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Распространение пространственных волн в усилительных диодах Ганна // Радиотехника и электроника. Мн., 1982. Вып. 11;
Электроника и микросхемотехника. Мн., 2000 (разам з В.С.Валенка).
А.І.Болсун.
т. 16, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)