(6.12.1860, г. Нолінск Кіраўскай вобл., Расія — 19.3.1941),
савецкі хімік, адзін з заснавальнікаў фізіка-хімічнага аналізу. Акад.Пецярб.АН (1913). Скончыў Пецярб. горны ін-т (1882), дзе і працаваў (з 1893 праф.). З 1899 выкладаў у Пецярб. эл.-тэхн. (да 1908) і політэхн. (1902—30) ін-тах. З 1918 дырэктар заснаванага ім Ін-та фіз.-хім. аналізу АНСССР, з 1934 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хімііАНСССР (з 1944 імя К.). Навук. працы па хіміі комплексных і інтэрметал. злучэнняў, па даследаванні шматкампанентных сістэм — метал. сплаваў, сілікатаў, саляных раствораў. Устанавіў факт існавання злучэнняў пераменнага саставу — берталідаў (1900—03). Сфармуляваў прынцыпы бесперапыннасці і адпаведнасці, на якіх грунтуецца фіз.-хім. аналіз (тэрмін уведзены К. у 1913). Стварыў самапісны прыбор для тэрмічнага аналізу (пірометр К.). Прэмія імя У.І.Леніна 1928. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—3. М., 1960—63.
Літ.:
Н.С.Курнаков. М., 1961;
Балезин С.А, Бесков С.Д. Выдающиеся русские ученые-химики. 2 изд. М., 1972.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ў хіміі, аб’яднанне ў растворах аднолькавых ці блізкіх па прыродзе малекул або іонаў у групы (асацыяты) міжмалекулярнымі сіламі ўзаемадзеяння. Уплывае на фіз.-хім. ўласцівасці раствораў. Асацыяцыя малекул вады абумоўлівае захаванне ў вадзе фрагментаў структуры лёду і вызначае некат. яе анамальныя ўласцівасці (высокую т-ру кіпення, залежнасць шчыльнасці ад т-ры і інш.). У растворах электралітаў існуюць асацыяты з соцень і тысяч іонаў, вынікам гэтага з’яўляецца іх анамальная электраправоднасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЕЎ Аляксей Кузьміч
(н. 21.3.1932, с. Новастарбеева Мічурынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі. Д-рхім.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і тэрмахім. кінетыцы элементаарган. злучэнняў, хіміі комплексных злучэнняў. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.:
Структура и энергетика карбонилов металлов. Мн., 1986;
Химия газогетерогенных систем элементоорганических соединений. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНО́К Аляксандр Міхайлавіч
(н. 19.10.1949, г. Клецк Мінскай вобл.),
бел, хімік-арганік. Д-рхім.н. (1990), праф (1991). Скончыў БДУ (1972), дзе і працаваў. З 1991 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі гетэрацыклічных злучэнняў. Распрацаваў метад сінтэзу кісларод- і азотзмяшчальных гетэрацыклаў на аснове рэакцый унутрымалекулярнай цыклізацыі функцыянальна замешчаных ненасычаных і эпоксікетонаў, сінтэзаваў больш за тысячу новых гетэрацыклічных злучэнняў, многія з якіх біялагічна актыўныя (лек. прэпараты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЛЬБЕРГЛЕ́ЙТ Марк Аронавіч
(н. 28.11.1949, Мінск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1990). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1976 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі драўніны, цэлюлозы, лігніну. Распрацаваў тэхналогію атрымання цэлюлозы арганасальвентнымі спосабамі дэлігніфікацыі драўніны.
Тв.:
Применение малоиспользуемых отходов древесины в производстве органоминерального компоста (у сааўт.) // Деревообрабатывающая промышленность. 1995. № З;
Гумификация древесных отходов в процессе их биодеструкции (у сааўт.) // Агрохимия. 1997. № З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧАР Алім Аляксандравіч
(н. 4.7.1933, Мінск),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1974). Сын А.С.Вечара. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1961 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Навук. даследаванні па фіз.хіміі цвёрдага цела (хім. сенсары, цвёрдыя электраліты, паліўныя элементы), вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей неарган. рэчываў.
Тв.:
Твердые электролиты. Мн., 1988 (разам з Д.В.Вечар);
Химические сенсоры. Мн., 1990 (разам з П.П.Жуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛАХ (Wallach) Ота
(27.3.1847, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, — 26.2.1931),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1869). З 1870 у Бонскім ун-це (з 1876 праф.), з 1889 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па хіміі тэрпенаў. Адкрыў ліманэн, феландрэн, фенхан, тэрпіпален і інш., указаў на іх генетычную сувязь з ізапрэнам (1891), рэакцыю аднаўляльнага амініравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909). Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДНАР Іван Васілевіч
(н. 20.7.1940, с. Доўгае Закарпацкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі і хіміі цвёрдага цела. Д-рхім.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ужгарадскі ун-т (1964). З 1969 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1983 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. даследаванні па цвёрдых растворах шматкампанентных сістэм, вырошчванні монакрышталёў складаных паўправадніковых матэрыялаў і вывучэнні іх фіз.-хім. і цеплафіз. Уласцівасцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУ́К Бенядзікт
(1769—1808),
вучоны-медык. Паходзіў з шляхты Мінскай губ.Пач. адукацыю атрымаў у Мінску. Скончыў са ступенню д-ра філасофіі фіз.-матэм. (1799) і са ступенню д-ра медыцыны мед. (1806) ф-ты Віленскага ун-та. У 1799—1803 ад’юнкт кафедры хіміі, з 1806 праф.мед. ф-та Віленскага ун-та. Падрыхтаваў і вёў першы ў навук. установах Беларусі курс суд. медыцыны. Чл. Віленскага т-ва лекараў (з 1806).