ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНАЙ ВЕТЭРЫНАРЫ́І ІНСТЫТУ́Тімя С.М.Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
рэспубліканскае навук.-даследчае унітарнае прадпрыемства. Засн. ў 1930 на базе Бел.дзярж. ветэрынарна-бактэрыял. ін-та, які знаходзіўся ў Віцебску. Мае аддзелы: туберкулёзу і лейкозу, вірусных і прыродных інфекцый, мікрабіялогіі і калекцыі мікраарганізмаў, паразіталогіі, незаразных хвароб, экалогіі і вет. санітарыі, хвароб птушак, пчол і рыб; лабараторыі: культур клетак і пажыўных асяроддзяў, навук.-тэхн. інфармацыі і патэнтазнаўства. Аспірантура (з 1968), савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне заканамернасцей інфекцыйнага і эпізаатычнага працэсаў пры інфекц. захворваннях жывёл — дыягностыка, лячэнне, прафілактыка і ліквідацыя інфекц., паразітарных і незаразных хваробс.-г. жывёл, птушак, рыб і пчол; забеспячэнне біял. бяспекі прадукцыі жывёлагадоўлі; устанаўленне прычын і прафілактыка бясплоддзя жывёл і падзяжу маладняку с.-г. жывёл. Ін-там атрымана 75 аўтарскіх пасведчанняў і 15 патэнтаў, укаранёна ў практыку больш за 300 навук. прапаноў, 13 дыягностыкумаў, 35 вакцын, 19 фармацэўтычных прэпаратаў. Выпускае перыяд.зб-кі «Ветэрынарная навука — вытворчасці» (з 1960) і «Дасягненні ветэрынарнай навукі і перадавога вопыту — жывёлагадоўлі» (з 1974). Выдаў больш за 100 кніг і манаграфій, у т. л. «Туберкулёз сельскагаспадарчых жывёл» М.К.Юскаўца (1963), «Даведнік па ветэрынарнай і медыцынскай паразіталогіі» Р.С.Чабатарова (1971), «Бруцэлёз буйной рагатай жывёлы і барацьба з ім» Г.А.Аб’едкава (1977), «Туберкулёз сельскагаспадарчых жывёл і птушак» Р.У.Тузавай (1983), «Шаленства жывёл» М.Р.Таршыса, М.А.Кавалёва і П.П.Кузняцова (1990), «Хваробы буйной рагатай жывёлы і свіней» (2003) і інш. У ін-це працавалі акадэмікі Нац.АН Беларусі Х.С.Гарагляд, Р.С.Чабатароў, М.К.Юскавец, працуе М.А.Кавалёў, 12 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ХЦЕРАЎ Уладзімір Міхайлавіч (1.2.1857, в. Бехцерава Кіраўскай вобл., Расія — 24.12.1927),
расійскі неўрапатолаг, псіхіятр, псіхолаг і нейрафізіёлаг; заснавальнік навук. школы па рэфлексалогіі. Праф. (1893). Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1878). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1881. У 1884 працаваў за мяжой у Э.Дзюбуа-Рэймона. З 1885 у Казанскім ун-це, з 1893 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1897 у Жаночым мед. ін-це ў Пецярбургу. З 1908 заснавальнік і дырэктар Псіханеўралагічнага ін-та, з 1918 — Ін-та мозга і псіхічнай дзейнасці (цяпер Ін-т мозга імя У.М.Бехцерава). Фундаментальныя працы па анатоміі, фізіялогіі і паталогіі нерв. сістэмы. Залажыў асновы вучэння пра рэтыкулярную фармацыю галаўнога і спіннога мозга, стварыў вучэнне пра кампенсаторныя ўласцівасці мозга, упершыню вылучыў шэраг характэрных рэфлексаў, важных для дыягностыкі нерв.хвароб, апісаў шэраг хвароб і метады іх лячэння. Даследаваў лячэбнае выкарыстанне гіпнозу, у т. л. пры алкагалізме.
Літ.:
Мясищев В.Н. В.М.Бехтерев — замечательный ученый, врач, педагог, общественный деятель. Киров, 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМУНІТЭ́Т РАСЛІ́Н,
неўспрыімлівасць раслін да ўзбуджальнікаў хвароб, шкоднікаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці. Заснавальнік вучэння аб І.р. сав. біёлаг М.І.Вавілаў. Адрозніваюць І.р. структурны (мех.; залежыць ад марфал. асаблівасцей расліны-гаспадара, напр., густое апушэнне парасткаў) і хімічны (абумоўлены хім. асаблівасцямі, шкоднымі для паразіта). Вылучаюць 2 формы І.р.: сартавы і відавы (радавы), напр., гібрыд яравой пшаніцы № 21 устойлівы да большасці рас бурай іржы (сартавы), бульба наогул не пашкоджваецца ёй (відавы). Адрозніваюць таксама І.р. прыродны (прыроджаны) і набыты (штучны). Прыродны ўзнікае і замацоўваецца ў працэсе эвалюц. развіцця раслін; бывае пасіўны (існуе незалежна ад таго, трапляе ўзбуджальнік хваробы або паразіт на расліну ці не) і актыўны (уласцівасць расліны процістаяць узбуджальніку або шкодніку, якая выяўляецца і актывізуецца толькі пры пападанні на расліну). Набыты І.р. узнікае пасля перанясення раслінай хваробы ці ў выніку ўвядзення ў расліну аслабленай або знішчанай культуры ўзбуджальніка, пры ўжыванні антыбіётыкаў, інгібітараў росту. На выкарыстанні І.р. заснавана селекцыя раслін, устойлівых да хвароб і шкоднікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Яўген Ніканоравіч (5.3.1884, г.п. Краснагвардзейскае Белгародскай вобл., Расія — 27.5.1965),
расійскі заолаг і паразітолаг. Акад.АНСССР (1939), АМНСССР (1944). Ген.-лейт.мед. службы. Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1908). З 1921 праф. гэтай акадэміі. У 1933—44 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны ў Ленінградзе, адначасова ў Таджыкскім філіяле АНСССР (да 1951). З 1942 дырэктар Заал. ін-та АНСССР і кіраўнік (з 1946) аддзела Ін-та эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМНСССР, з 1962 кансультант гэтага ін-та. Навук. працы па паразіталогіі і агульнай біялогіі. Стварыў вучэнне аб прыроднай ачаговасці трансмісіўных хвароб, канцэпцыю аб паразітацэнозах. Даследаваў цыклы развіцця і патагенез многіх гельмінтаў, фауну лятаючых насякомых-крывасмокаў. Для вывучэння эпідэмічных заразных хвароб правёў экспедыцыі ў Сярэднюю Азію, Сібір, Закаўказзе, Крым і інш. Залаты медаль імя І.І.Мечнікава АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1950. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Природная очаговость трансмиссивных болезней в связи с ландшафтной эпидемиологией зооантропонозов. М.; Л., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭК (Black) Джэймс Уайт (н. 1924),
англійскі фармаколаг. Праф. Лонданскага ун-та (1973). Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1978). Навук. працы па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка. Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНВІ́ЛЬ (Granville),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі, на Пд ад г. Шэрбур, на беразе праліва Ла-Манш. Мяккі марскі клімат, пясчаны пляж, цёплая марская вада эфектыўныя ў клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў. Шмат атэляў, пансіянатаў, водалячэбніц. Буйны цэнтр турызму і паруснага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАД-ЗО́ДЭН (Bad Soden am Taunus), Зодэн,
бальнеакліматычны курорт у Германіі. Побач з г. Франкфурт-на-Майне, у адгор’ях Таўнуса. Міжнар. вядомасць набыў у 19 ст. Каля 30 крыніц цёплых і халодных мінер. водаў (многія выкарыстоўваліся з 15 ст.) для лячэння хвароб суставаў, органаў дыхання, сасудаў і сэрца. Санаторыі, пансіянаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́МА-ДЭ-АРАГО́Н (Alama de Aragon; ад араб. аль-хама цёплыя воды),
бальнеалагічны курорт у Іспаніі. У даліне р. Халон, непадалёку ад г. Сарагоса. Тэрмальныя (да 35 °C) радонавыя воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, дыхання, нырак, жоўцевых шляхоў і інш.Мінер. крыніцы былі вядомыя рымлянам і арабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАКО́КІ,
від бактэрый шарападобнай формы (кокі), размешчаных парамі. Будова Д. абумоўлена тым, што пры дзяленні бактэрый у адной плоскасці 2 новыя асобіны не разыходзяцца. У Д. адсутнічаюць жгуцікі, яны не ўтвараюць спораў. Сярод Д. ёсць сапрафіты, якія жывуць у глебе, вадзе, і ўзбуджальнікі інфекц.хвароб — пнеўмакокі, менінгакокі, ганакокі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ Іосіф (31.3.1806, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1870),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і інфекц.хвароб. Д-р медыцыны (1829), праф. (1837). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1827). З 1842 займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні. Навук. працы па пытаннях сыпнога тыфу, лячэнні пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.