ГАРБАЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (н. 30.1.1953, Мінск),
бел.фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам 1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.
Тв.:
Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́СМАН ((Graßmann) Герман Гюнтэр) (15.4.1809, г. Шчэцін, Польшча — 26.9.1877),
нямецкі матэматык, фізік, мовазнавец. Чл.-кар. Гётынгенскай АН. З 1842 у Шчэцінскай гімназіі. Навук. працы па матэматыцы, акустыцы, магнітным узаемадзеянні токаў, колеразнаўстве (устанавіў законы складання колераў; 1853). Прапанаваў першую сістэматычную пабудову мнагамернай эўклідавай прасторы, якая садзейнічала развіццю вектарнага і тэндэрнага злічэнняў. Склаў слоўнік да гімнаў Рыгведы (помніка стараж.-інд. л-ры; 1875).
Літ.:
Клейн Ф. Лекции о развитии математики в 19 ст.: Пер. с нем. Ч. 1. М.; Л., 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ТГУС (Grotthuss, Grothuß) Крысціян Іаган Дзітрых (Тэадор) фон (20.1.1785, г. Лейпцыг, Германія — 26.3.1822), фізік і хімік. У 1803—08 вучыўся ў Лейпцыгу, Парыжы, Рыме. З 1808 праводзіў навук. даследаванні ў сваім маёнтку Гедучай у Літве. Навук. працы па электра- і фотахіміі, будове рэчыва. Прапанаваў тэорыю электролізу (1805), сфармуляваў першы закон фотахіміі (закон Гротгуса): фотахім. рэакцыю ў рэчыве можа выклікаць толькі тая частка падаючага на яго святла, якую рэчыва паглынае (1818).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ГАН (Юрый Майсеевіч) (н. 6.7.1928, Масква),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад. Расійскай АН (1984; чл.-кар. 1970). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1950). З 1956 у Рас.навук. цэнтры «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, малекулярнай фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, узаемадзеянні ядз. выпрамянення з рэчывам. Стварыў кінетычную тэорыю газаў з вярчальнымі ступенямі свабоды, пабудаваў мікраскапічную тэорыю металаў, прадказаў эфект падаўлення ядз. рэакцыі ў дасканалых крышталях. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНТО́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (7.3.1903, Масква — 30.3.1981),
расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па радыёфізіцы і фізіцы плазмы. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923), дзе і працаваў. У 1934—41 і 1946—52 у Фіз. ін-це, з 1951 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. Навук. працы па электрадынаміцы, оптыцы, стат. фізіцы, тэрмадынаміцы, радыёфізіцы, фізіцы плазмы і інш. З 1951 узначальваў даследаванні па праблемах кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу і фізіцы плазмы. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАШО́Ў (Анатоль Яўгенавіч) (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979),
фізік-тэарэтык, заснавальнік бел.навук. школы па гравітацыі. Д-рфіз.-матэм.н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). З 1962 у БДУ. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай электрадынаміцы. Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у дынамічнай метэаралогіі, фізіцы элементарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.
Тв.:
Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯ́К (Анатоль Іванавіч) (н. 20.11. 1932, в. Першамайск Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел.фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1956). З 1962 у БДУ. Навук. працы ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Правёў даследаванні па інтэрпрэтацыі спектраў комплексных злучэнняў шасцівалентнага урану і вызначэнні прыроды асцылятараў выпрамянення і паглынання ў названым класе злучэнняў.
Тв.:
Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з Л.В.Валадзько, Дз.С.Умрэйкам).
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1960, чл-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1954). Вучыўся ў Ленінградскім політэхн. ін-це. З 1940 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР (з 1957 дырэктар), з 1967 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па акустыцы, фіз. хіміі, фізіцы ізатопаў, фізіцы плазмы, астрафізіцы і галаграфіі. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1953.
Літ.:
Б.П.Константинов // Успехи физ. наук. 1970. Т. 100, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНАФО́НТАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 22.6.1942, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1963 у БДУ. З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па спектраскапіі складаных арган. злучэнняў. Даследаваў спектральна-структурныя ўласцівасці складаных фенольных злучэнняў, распрацаваў фіз. мадэль механізма пераносу зараду ў палімерах са спалучанымі сувязямі.
Тв.:
Спектроскопические свойства и структурные особенности продуктов физико-химических превращений диоксибензолов // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 58, № 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДАЛ ((Kendall) Генры Уэй) (9.12.1926, г. Бостан, ЗША — 15.2.1999),
амерыканскі фізік і грамадскі дзеяч. Чл.Нац.АН ЗША (1992). З 1961 у Масачусецкім тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Даследаваў глыбоканяпругкае рассеянне электронаў на пратонах, дэйтронах і цяжкіх ядрах. Эксперыментальна пацвердзіў існаванне кваркаў (1968). Зрабіў значны уклад у развіццё сістэм кантролю за распаўсюджваннем узбраенняў і тэхнагенным уздзеяннем на прыроду і здароўе чалавека. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Дж.Фрыдманам, Р.Тэйларам).