група з 16 каралавых атолаў узах.ч. Ціхага ак., у Мікранезіі, у складзе дзяржавы Кірыбаці. Пл. 264 км². Нас. каля 52 тыс.чал. (1980). Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны. Вырошчванне какосавай пальмы, гародніны, садавіны. На атоле Тарава — г. Баірыкі, сталіца дзяржавы. Названы ў гонарангл. капітана Дж.Гілберта, які наведаў астравы ў 1788.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЕНВІ́ЛЬ (Bougainville),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вял. ў групе Саламонавых астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа-Новая Гвінея. Пл. 10 тыс.км². Выш. да 3123 м (вулкан Балбі). Вільготныя трапічныя лясы. Радовішчы медзі (адно з буйнейшых у свеце) і волава. Здабыча золата. Лесанарыхтоўкі. Вырошчванне какосавай пальмы, бананаў. Гал. горад — Кіета. Названы ў гонарфранц. мараплаўца Я.А.Бугенвіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТЫС,
у грэчаскай міфалогіі бог фрыгійскага паходжання, любімец Вялікай маці багоў Кібелы. Сімвалам Атыса была хвоя. Паводле адной з легендаў, ён вылегчаў сябе ў рэліг. экстазе і стаў вярх. жрацом культу Кібелы. Угонар Атыса ў Рыме з 15 да 27 сак. праходзілі святкаванні, якія суправаджаліся нястрымнымі оргіямі. Жахі самакатаванняў Атыса апісаў рым. лірык Катул у паэме «Атыс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДЭНШЭ́ЛЬДА АРХІПЕЛА́Г, Нордэншэльда архіпелаг. Упаўд.-ўсх. частцы Карскага м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Распасціраецца з 3 на У на 93 км. 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: а-вы Вількіцкага, Цыволька, Пахтусава, Літке, Усходнія. Самы паўночны і найбольшы — Рускі. Складзены пераважна з вывержаных парод. Названы ў гонаршвед. даследчыка Арктыкі Н.А.Э.Нордэншэльда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУРНА́ЛІІ (лац. Satumalia),
у Старажытным Рыме штогадовыя святы ў гонар бога Сатурна. Наладжваліся пасля збору ўраджаю ў час зімовага сонцастаяння. Суправаджаліся карнавалам, у час якога рабы «ўраўноўваліся» са сваімі гаспадарамі і нават абслугоўваліся імі, бедным грамадзянам раздаваліся грошы. Рытуал С., у т. л. звычай рабіць адзін аднаму падарункі, захаваўся ў калядах і абрадах хрысц. свята Божага нараджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ДЖРА (араб. перасяленне),
пераезд Мухамеда з Меккі ў Медыну ў 622. Угонар гэтай падзеі год Х. абвешчаны пачаткам мусульм. летазлічэння, якое таксама наз. Х. У адпаведнасці з мусульм. месяцавым календаром уліст. 1980 завяршыўся 1400 год Х. і пачалося 15 ст. Дата шырока адзначалася ў мусульм. свеце і была выкарыстана рэліг. арг-цыямі для ўзмацнення прапаганды ісламу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́ГРАФА ЗАЛІ́Ў (Geographe Bay),
заліў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. берага Аўстраліі. Даўж. каля 65 км. Глыб. да 27 м. Упадае р. Васа. Прыбярэжная прастора занята водмелямі і рыфамі. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Парты Банберы і Баселтан. Адкрыты ў 1801 і названы ў гонар карабля франц. экспедыцыі Н.Бадэна «Географ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́РА СІ́ЛА,
сіла, што дзейнічае на элемент правадніка з токам умагн. полі. Вызначаецца формулай:
, дзе — шчыльнасць эл. току ў правадніку, — магн. індукцыя ў тым пункце прасторы, дзе знаходзіцца элемент аб’ёму правадніка dV, — вектарны здабытак вектараў і . Названы ў гонар А.М.Ампера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУ́РН,
адзін з найстараж. рым. багоў. Атаясамліваўся са стараж.-грэч. богам Кронасам. Паводле міфаў, С. быў пазбаўлены ўлады над сусветам сваім сынам Юпітэрам, пасля чаго стаў адным з першых цароў італьян. вобласці Лацый, дзе потым узнік Рым. Лічылася, што ён навучыў сваіх падданых земляробству, вінаградарству і цывілізаванаму жыццю. У яго гонар наладжваліся штогадовыя святы — сатурналіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МЕНС,
адзінка электраправоднасці ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Э.В.Сіменса. Абазначаецца См. С. роўны эл. праводнасці правадніка (участка эл. ланцуга) з эл. супраціўленнем 1 Ом: 1 См = 1 Ом−1. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: кіласіменс (103 См). мілісіменс (10−3 См) і мікрасіменс (10−6 См).