узброенае выступленне ваен. і інш.апазіц. груповак супраць існуючай у краіне ўлады з мэтай ажыццяўлення дзярж. перавароту альбо далучэння краіны ці часткі яе тэрыторыі да інш. дзяржавы. Захоп улады мяцежнікамі звычайна суправаджаецца ўстанаўленнем адкрытай дыктатуры, разгромам дзярж.устаноў, адменай дэмакр. правоў і свабод насельніцтва, тэрорам у адносінах да паліт. апанентаў, апазіцыйных партый і арганізацый. Тыповыя прыклады М. — Карнілава мяцеж 1917 у Расіі, захоп улады ваен. хунтай у Чылі ў 1973. Гл. таксама Глінскіх мяцеж 1508, Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНАЕ СТАНО́ВІШЧА,
асобы рэжым дзейнасці органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый, які дазваляе ўстаноўленыя спец. законам абмежаванні правоў і свабод грамадзян, правоў юрыд. асоб, а таксама ўскладанне на іх дадатковых абавязкаў. Уводзіцца звычайна ў выпадках буйных грамадскіх беспарадкаў, унутр.узбр. канфліктаў, а таксама стыхійных бедстваў і тэхнал. катастроф. У Рэспубліцы Беларусь, паводле дзеючай Канстытуцыі, адрозніваюцца ўласна Н.с. і ваеннае становішча. Пры неабходнасці гэтыя рэжымы ўводзяцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з унясеннем прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДРАЗДЗЯЛЕ́ННЕ,
1) частка, раздзел чаго-небудзь, якія ўваходзяць у склад больш буйной адзінкі (напр., упраўленні, аддзелы мін-ваў, навуч.устаноў і інш.).
2) Вайсковая адзінка, якая, як правіла, мае пастаянную арганізацыю і аднародны склад. Існуюць у кожным відзе ўзбр. сіл, родзе войск (сіл), спец. войск і ўваходзяць у склад больш буйных П. або часцей. П. з’яўляюцца: аддзяленне, узвод, рота (батарэя, звяно, баявая часць карабля), батальён (дывізіён, эскадрылля), акрамя асобнага, і інш. Баявыя задачы выконвае ва ўзаемадзеянні з інш. П. і самастойна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́ВА (Таццяна Дзмітрыеўна) (н. 12.6.1953, Мінск),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1977 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (у 1993—99 заг. кафедры), у 1997—2000 дырэктар НДІфіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па псіхолага-пед. праблемах спорту, фіз. рэабілітацыі насельніцтва і аздараўленчай фізкультуры. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэорыі і методыцы стралк. спорту, падрыхтоўкі спецыялістаў па фіз. рэабілітацыі для лячэбных і лячэбна-прафілакт.устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ЗВОН»,
газета, орган Цэнтральнага саюза бел. культурных і гаспадарчых арг-цый. Выдавалася штотыднёва з 6.1.1931 да 2.12.1932 у Вільні на бел. мове. Змяшчала матэрыялы пра паліт.-эканам. і культ. жыццё ў Польшчы, Зах. Беларусі, БССР, пра дзейнасць бел.культ. і навук.устаноў і арг-цый, артыкулы па гісторыі Беларусі, пра яе выдатных людзей. Выступала супраць КПЗБ. Напярэдадні прыходу да ўлады ў Германіі Гітлера заклікала падтрымліваць нацыянал-сацыялістаў Германіі. Мела матэрыяльную падтрымку ад улад. Рассылалася бясплатна. Выйшла 58 нумароў. Спыніла існаванне з-за распаду «Цэнтрасаюза».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭМІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т,
першая ў Расіі свецкая вышэйшая навуч. ўстанова. Існаваў у 1724—66. Засн. ў Пецярбургу адначасова з АН, заняткі пачаліся ў 1726. У Акадэмічным універсітэце пераводзілі лепшых вучняў са Славяна-грэка-лацінскай акадэміі і інш. духоўных навуч.устаноў. Змест навучання вызначаўся спецыяльнасцямі акадэмікаў, якія чыталі лекцыі. Статут 1747 абвясціў самастойнасць акадэмічных універсітэтаў. У 1750 уведзены экзамены, наладжана сувязь з Акадэмічнай гімназіяй. Лепшыя выпускнікі ун-та пераводзіліся ў ад’юнкты АН, атрымлівалі ступень магістра. У 1758—65, калі Акадэмічны універсітэт узначальваў М.В.Ламаносаў, утвораны ф-ты філас., юрыд., медыцынскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЫ́Т (ад англ. audit праверка, рэвізія),
праверка аўдытарскай службай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і інш. дакументаў фінансава-гасп. дзейнасці кампаній, прадпрыемстваў, устаноў, каб пацвердзіць іх дакладнасць. Праводзіцца спец. аўдытарскімі карпарацыямі ці аўдытарамі-прадпрымальнікамі. Задача аўдыту — абарона інтарэсаў уласніка, дапамога суб’ектам гаспадарання ў разліку падаткаў, павышэнні эфектыўнасці вытв.-гасп. дзейнасці. Аўдыт бывае знешні (незалежны), унутраны (ведамасны) для ацэнкі работы па маркетынгу, эфектыўнасці структуры кампаніі, праверкі дзейнасці фірмы па выкананні законаў і рашэнняў вышэйстаячых органаў і інш., а таксама абавязковы (вызначаны заканадаўствам) і ініцыятыўны (паводле рашэння суб’екта гаспадарання ці ўласніка).
Засн. ў 1984 у г. Гайнаўка (Польшча) па ініцыятыве Гал. праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Буд-ва пачата ў 1986 на ахвяраванні мясц. насельніцтва, бел. эміграцыі, датацый дзярж. і грамадскіх устаноў Беларусі і Польшчы. Першая экспазіцыя адкрыта 27.10.1990 (300 экспанатаў). Музейны комплекс (агульная пл. 2700 м², 3 будынкі) мае 6 экспазіцыйных залаў. Аснову экспанатаў музея складаюць с.-г. прылады працы, творы нар. мастацтва і культ. здабыткі беларусаў у Польшчы. Мае кіназалу, б-ку, кафэ-бар, атэль.
В.Луба.
Будынак Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́ ПАСЁЛАК,
катэгорыя населенага пункта гар. тыпу, у якім не менш за 2 тыс.ж. і большасць з іх рабочыя, служачыя і члены іх сем’яў. На Беларусі ўведзены Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.9.1938 «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». Пры аднясенні пэўнага нас. пункта да гарадскога пасёлка ўлічваецца таксама яго адм. значэнне, наяўнасць прамысл. і камунальна-быт. прадпрыемстваў, сац.-культ.устаноў. Большасць гарадскіх пасёлкаў Беларусі ўтворана з б. мястэчак, некаторыя — з вял. сёл і вёсак. На 1.1.1996 на Беларусі 95 гарадскіх пасёлкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КСЕЛІС (Вітаўтас Пранавіч) (н. 5.5.1936, г. Варняй, Літва),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Кіеўскае ваен. вучылішча самаходнай артылерыі (1958), Ваен.-паліт. акадэмію (Масква, 1970). З 1970 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Даследуе пытанні дыялектыкі развіцця нацый і нац. адносін, метадалагічныя праблемы ваен. тэорыі і практыкі. Аўтар навук. і метадычных дапаможнікаў для слухачоў і ад’юнктаў вышэйшых навуч.ваен.устаноў.
Тв.:
Национальные отношения в СССР: диалектика развития на современном этапе. Мн., 1987;
Национальные отношения в СССР: закономерности и противоречия развития. Мн., 1990.