кліматычны і бальнеагразевы курорт у Ленінградскай вобл., паўн.ч.г. Сестрарэцк, Расія. Засн. ў 1898. Клімат прыморскі. Асн. прыродныя лек. фактары — сапрапелевыя гразі і мінер. радонавая хларыдная натрыевая вада з мінералізацыяй 1,12 г/л. Лечаць захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў стрававання, руху і апоры. Санаторый «Сестрарэцкі курорт», пясчаны пляж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРНЯКО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 18.5.1943, саўгас «Рабочы» Кальчугінскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966). З 1979 у БелНДІ кардыялогіі. Навук. працы па хірургіі прыроджаных і набытых парокаў сэрца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РВЕНСКІ САЮ́ЗНЫ ДАГАВО́Р 1704паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
Падпісаны 30 жн.рас. паслом Ф.А.Галавіным і паслом Рэчы Паспалітай Т.Дзялынскім (фактычна прадстаўляў Сандамірскую канфедэрацыю, што падтрымлівала караля Аўгуста ІІ у барацьбе супраць таксама выбранага каралём швед. стаўленіка Станіслава Ляшчынскага) каля г. Нарва (Эстонія) у Паўночную вайну 1700—21. Бакі абавязваліся весці сумесныя ваен. дзеянні супраць Швецыі і не заключаць сепаратных пагадненняў. Расія абяцала даць Аўгусту II дапаможнае войска (12 тыс.чал. і артылерыю), выплачваць штогод субсідыю (200 тыс.руб.) на ўтрыманне арміі Рэчы Паспалітай (48 тыс.чал.), дапамагчы ў падаўленні казацкага паўстання на Правабярэжнай Украіне. У выніку дагавора Рэч Паспалітая атрымлівала магчымасць супрацьстаяць швед. агрэсіі, Расія разлічвала звязаць гал. сілы шведаў у глыбіні Рэчы Паспалітай. Пасля паражэнняў ад швед. войск Аўгуст II 24.9.1706 заключыў са швед. каралём Карлам XII сепаратны Альтранштацкі мір, чым фактычна скасаваў Н.с.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЦІ́НА, палціннік,
манета вартасцю ў 1/2 рубля. 1) У Стараж. Русі палавінны абрубак грыўні — рубля. На Беларусі абарачаліся П. наўгародскага (12—15 ст.) і зах.-рус. (13—15 ст.) тыпаў.
2) Грашова-лікавая адзінка Расіі, якая вызначала суму ў 100 дзенег (гл.Дзенга, 15—1-я трэць 16 ст.), пазней у 50 капеек. На Беларусі ў 1413 — пач. 16 ст. П. адпавядала 50 грошам пражскім, у 16—18 ст. — 50 грошам літоўскім або 62,5 грошам польскім.
3) Медная манета царскай Расіі, выпушчаная Новым (Англійскім) манетным дваром у 1654.
4) Сярэбраная манета Рас. імперыі ў 18—19 ст. Намінал — «полтина», у 1707, 1725—27 — «полтинникъ».
5) Залатая манета Рас. імперыі 1756, 1777—78, 1798—1859.
6) Сярэбраная манета СССР. Намінал — «один полтинник».
7) Сучасная прастамоўная назва манеты вартасцю ў 50 капеек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Яўген Васілевіч) (н. 4.9.1926, в. Навасергіеўка Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.тэрапеўт.Д-рмед.н. (1975), праф. (1979) Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працуе. Навук. працы па розных аспектах сардэчнай недастатковасці, у т. л. пры пашкоджаннях інш. унутраных органаў (хранічны гламеруланефрыт, эмфізема лёгкіх), дыферэнцыраваным лячэнні хранічнай недастатковасці кровазвароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САЎ (Мікалай Аляксеевіч) (н. 29.12.1925, г. Тамбоў, Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т культуры (1962) і Армавірскі пед.ін-т (1967). З 1975 працуе ў БДУ. Працы па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі, педагогіцы вышэйшай і сярэдняй спец. школы, удасканаленні пед. майстэрства настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАВА (Надзея Васілеўна) (14.12.1925, г. Саратаў, Расія — 14.12.1987),
бел. інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыла Саратаўскі мед.ін-т (1948). З 1955 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дыягностыцы грыпу, брушнога тыфу, клініцы дыфтэрыі, краснухі, язвавых калітаў, антыбіётыкавай тэрапіі пры інфекц. хваробах, вакцынатэрапіі поліяміэліту, хранічнага гепатыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЬ,
прыбалтыйска-фінскае племя. Упершыню ўпамінаецца гоцкім гісторыкам Іарданам у 6 ст. Паводле стараж.-рус. летапісаў, жыло на Белым воз. (Валагодская вобл., Расія), паводле тапанімічных даных, займала тэр. ад усх. Прыладажжа да Белаазер’я. Белаазерская весь з 9 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, паступова абрусела. Нашчадкамі весі з’яўляюцца сучасныя вепсы і, верагодна, карэлы-людзікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАКІНА́ЕВА (Лідзія Іларыёнаўна) (5.4.1905, в. Мязга Валагодскай вобл., Расія — 29.1.1990),
бел. дэрматавенеролаг. Д-рмед.н. (1963), праф. (1964). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1938). З 1946 працавала ў ім. У 1963—77 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, абмене рэчываў у хворых на дэрматозы, па псарыязе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЖЭ́ЦКІ (Уладзіслаў Вацлававіч) (26.4.1939, г. Омск, Расія — 28.5.1978),
расійскі акцёр. Скончыў тэатр. студыю пры Омскім дзіцячым т-ры (1955), дзе і працаваў. З 1971 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характары герояў: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.