шляхецкі род герба «Ляліва», прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. У 16 ст. ад іх адгалінаваліся роды Іржыкавічаў, Кухмістравічаў, Дарагастайскіх. Найб. вядомыя Аляхновічы:
Алехна, сын Рымавіда, заснавальнік роду Аляхновічаў. Намеснік гарадзенскі (1456), маршалак надворны ВКЛ пры Казіміру IV. Яго брат Юрый — заснавальнік роду Забярэзінскіх. Пётр (? — 1516), сын Алехны, кухмістр ВКЛ (1492), пасол на соймы, намеснік уцянскі (1514—16). Андрэй, сын Алехны, пасол ВКЛ у Маскву (1493). Намеснік ожскі і пшэломскі (1494). Мікалай (? — каля 1548), сын Пятра, мечнік ВКЛ (1547).
Магчыма, да гэтага роду належаў Міхал (1746—82), родам са Жмудзі, педагог-піяр, праф. права ў Гал. школе ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЕЦКІ (Kupezky) Ян [1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16.7.1740], чэшскі жывапісец-партрэтыст; прадстаўнік барока. У 1684—87 вучыўся ў Вене ў Б.Клаўса. З 1687 працаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фларэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г.Рэні. З 1709 у Вене, прыдворны мастак, дзе паводле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г.Рыго і Н.Ларжыльера, але захоўваў псіхалагізм вобраза (партрэт К.Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 у Карлавых Варах выканаў партрэт Пятра I. Пасля 1723 у Нюрнбергу, пад уплывам паўн. майстроў у сваіх працах імкнуўся спасцігнуць унутр. жыццё чалавека (партрэт М.Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 1728—29, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ЖЫЛЫ́ ДОМ, дом Пятра I,
помнік архітэктуры з элементамі стылю барока ў г. Полацк Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1692 у цэнтры горада як жылы (на мяжы 18—19 ст. перабудаваны). Мураваны 1-павярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтр.ч.гал. фасада — 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпнымі разеткамі (перароблены ў 19 ст.). Парадныя ўваходныя дзверы дэкарыраваны расл. арнаментам і маскаронамі (разьба па дрэве). У доме ў 1705 жыў Пётр I. Перад будынкам пастаўлены помнік Л.Талстому. П.ж.д. уваходзіць у Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУС (Якаў Вілімавіч) (1670, Масква — 30.4.1735),
ваенны і дзярж. дзеяч Расіі, вучоны, ген.-фельдмаршал (1726). Граф (1721). Паплечнік цара Пятра I. Паходзіў са знатнага шатл. роду, яго продкі з 1647 жылі ў Расіі. Удзельнік Крымскіх 1687, 1689 і Азоўскіх 1695—96 паходаў. Склаў карту зямель ад Масквы да М. Азіі (1696). Уваходзіў у склад Вялікага пасольства. У 1701 кіраваў Наўгародскім прыказам. Камандаваў артылерыяй у Палтаўскай бітве 1709, Пруцкім паходзе 1711 і інш. У 1717—22 сенатар і прэзідэнт Берг- і Мануфактур-калегій. Разам з дыпламатам А.І.Остэрманам падпісаў Ніштацкі мірны дагавор 1721. З 1726 у адстаўцы. Рэдагаваў геагр. карты і глобусы, перакладаў замежныя кнігі, загадваў (з 1706) Маскоўскай грамадз. друкарняй, развіваў артыл. навуку і інш. Імем Бруса названы грамадз. Каляндар 1709—15.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДАЛ ((Budal) Андрэй) (31.10.1889, в. Штандраж, каля г. Гарыцыя, Італія — 7.6.1972),
славенскі пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладчык. Д-рфілал.н. (1913). Пісаў на славенскай і італьян. мовах. Аўтар зб-каў апавяд. «Жупан Жагар» (1927), «Бедны Уштын» (1928), «Чыя ты?» (1930), «Між сэрцам і зямлёю» (1932), «З таго боку магілы» (1934), «На кані» (1938), гіст. аповесці «Хрэсны ход Пятра Купленіка» (1924). Перакладаў з раманскіх і славянскіх моў. Адзін з першых у Славеніі перакладчыкаў і даследчыкаў бел. л-ры. У зб. «Прамень» (1933) апублікаваў грунтоўны артыкул «Пра беларусаў і беларускую літаратуру», дзе змясціў і пераклад верша Я.Купалы «А хто там ідзе?». Пераклаў і выдаў асобнай кнігай творы Я.Коласа («Малады дубок і іншыя апавяданні», 1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́Ў (Афанасій Фёдаравіч) (27.12.1818, г. Хаміна, Фінляндыя — 14.4.1899),
рускі гісторык-славіст, археограф і бібліёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1869; з 1866 экстраардынарны акадэмік). Старшыня Археагр. камісіі (1891), Аддзялення рус. мовы і славеснасці АН (1893). Скончыў Маскоўскі ун-т (1840). Працаваў у Археал. камісіі АН. З 1844 хавальнік Аддзела рукапісаў і старадрукаваных кніг Публічнай б-кі ў Пецярбургу, у 1882—99 яе дырэктар. Рыхтаваў навук. апісанні рукапісных і старадрукаваных кніг, выдаваў летапісы, «Пісьмы і паперы Пятра Вялікага» (т. 1—4). У публікацыях пра старадаўнія помнікі рус. пісьменства закранаў і бел. помнікі (Метрыку ВКЛ, творы Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, братоў Мамонічаў і інш.). Рэдактар «Слоўніка беларускай мовы» І.І.Насовіча, садзейнічаў выпуску яго ў свет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ННА ІВА́НАЎНА (7.2.1693, Масква — 28.10.1740),
расійская імператрыца [1730—40]. З дынастыі Раманавых. Дачка Івана V Аляксеевіча, пляменніца Пятра I. Герцагіня Курляндская (1710—11). Запрошана на прастол Вярхоўным тайным саветам на пэўных умовах («кандыцыях»), якія прадугледжвалі абмежаванне манарх. улады на карысць феад. арыстакратыі. Пры падтрымцы дваранства і афіцэраў гвардыі на пачатку царавання адмовілася ад «кандыцый» і ліквідавала Вярх. тайны савет (4.3.1730). Дала шэраг прывілеяў дваранам (права на валоданне населенымі маёнткамі, абмежаванне тэрміну грамадз. і ваен. службы да 25 гадоў і інш.), заснавала Кабінет міністраў (1731). Пры Ганне Іванаўне заключаны гандл. дагавор паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй (1734), адбылася рус.-тур. вайна 1735—39, у выніку якой Расія набыла крэпасць Азоў. Значную ролю ў кіраванні дзяржавай адыгрываў яе фаварыт граф. Э.І.Бірон (гл.Біронаўшчына).
расійскі гісторык, філосаф, публіцыст, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнай школы ў гіст. навуцы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1839). У 1857—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1840—50-я г. прадстаўнік заходнікаў, зблізіўся з Ц.М.Граноўскім і А.І.Герцэнам. У 1855 склаў «Запіску аб вызваленні сялян у Расіі», за што адхілены ад выкладання лекцый цэсарэвічу Мікалаю Аляксандравічу. Падзяляў гісторыю Расіі на 3 этапы (родавы, вотчынны і дзяржаўны), аналізаваў дзейнасць рас. правіцеляў, у т. л.Пятра I. У філас. поглядах прытрымліваўся рэлятывізму і інш. Адзін з заснавальнікаў час. «Вестник Европы» (1866). Аўтар прац «Погляд на юрыдычны побыт Старажытнай Расіі» (1847), «Думкі і нататкі аб рускай гісторыі» (1866), «Кароткі погляд на рускую гісторыю» (1887) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТУ́Р, Ла Тур (La Tour) Жорж дэ (19.3.1593, г. Вік-сюр-Сей, Францыя — 30.1.1652), французскі жывапісец; прадстаўнік караваджызму. Пісаў рэліг. і жанравыя карціны, якім уласцівы прастата і напружанасць кампазіцыйнай пабудовы, лаканізм выяўл. сродкаў. Карціны падзяляюцца на дзённыя сцэны, якія трактуюцца ў халодным і яркім асвятленні, і начныя, якія будуюцца на рэзкім кантрасце святла і ценю з вызначанай крыніцай святла (свечка, паходня), што надае ім загадкавасць і драматызм. Сярод твораў: «Варажбітка» (1610-я г.), «Махляры» (каля 1625), «У ліхвяра», «Нараджэнне Хрыста» (абедзве 1630-я г.), «Іосіф-цясляр», «Магдаліна са свяцільнікам» (абодва 1640-я г.), «Адрачэнне апостала Пятра» (1650) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІЯ КАТАЛІ́ЦКІЯ МІ́СІІза мяжой.
Створаны пасля 2-й сусв. вайны па ініцыятыве бел. вернікаў з дазволу дзярж. улад тых краін, дзе яны жылі, і Ватыкана. Дзейнічалі ў Германіі (з канца 1940-х да пач. 1950-х г.; кіраўнік айцец Міхась Маскалік), Бельгіі (кіраўнік айцец Францішак Чарняўскі), Францыі (з 1946; кіраўнік айцец Леў Гарошка ў 1947—69, адначасова ў 1960—69 кіраўнік Беларускіх каталіцкіх місій Вялікабрытаніі) і Вялікабрытаніі (з 1947; кіраўнік Ч.Сіповіч да 1960 і ў 1970—81). З 1982 Беларускія каталіцкія місіі Вялікабрытаніі і Францыі ўзначальвае айцец А.Надсон. Для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў на эміграцыі папа рымскі ўвёў пасаду асобнага Апостальскага візітатара (біскупы Б.Слосканс з 1952, Сіповіч у 1960—81, У.Тарасевіч у 1983—86, архімандрыт Надсон з 1986). З канца 1960-х г. (акрамя 1983—86) рэзідэнцыя Апостальскага візітатара знаходзіцца ў памяшканні Беларускіх каталіцкіх місій ў Лондане. Місія ў Вялікабрытаніі супрацоўнічала з Бел. акадэмічным каталіцкім аб’яднаннем «Рунь» (да 1960-х г.), супрацоўнічае са Згуртаваннем беларусаў у Вялікабрытаніі, Англа-бел. навук. т-вам. На сродкі Ватыкана і ахвяраванні вернікаў у Лондане Беларускімі каталіцкімі місіямі куплены і абсталяваны Дом марыянаў (у гонар св. Дзевы Марыі), пры якім створана царква св.Пятра і Паўла, у 1971 адкрыта бел. бібліятэка імя Ф.Скарыны. Па ініцыятыве Беларускіх каталіцкіх місій ў Лондане дзейнічала бел. школа для хлопчыкаў імя св. Кірылы Тураўскага (1961 — пач. 1970-х г.), у якой выкладалі уніяцкія святары Гарошка, Я.Германовіч, Надсон, Р.Тамушанскі, яны ж удзельнічалі ў выданні бел.рэліг.-грамадскага час. «Божым шляхам». Надсон выдае час. «Весьнік Беларускага каталіцкага душпастырства» (з 1986).
Л.У.Языковіч.
Да арт.Беларускія каталіцкія місіі за мяжой. Шыльда перад уваходам і інтэр’ер царквы св.Пятра і Паўла пры Доме марыянаў у Лондане.