(6.7.1889, в. Дуброўкі Калязінскага р-на Цвярской вобл., Расія — 8.10.1937),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маск. ун-це (1908—13). Друкаваўся з 1908. Ранняя паэзія прасякнута рамант. светаадчуваннем, у аснове якога непрыняцце «індустрыяльнай» цывілізацыі (зб-кі «Песні», 1911; «Патаемны сад», 1913). Распрацоўваў матывы рус. казкі, пераасэнсоўваў іх у духу сімвалізму. У паэзіі пераважаюць сузіральнасць, мары пра недасяжнае. У празаічных творах сумяшчаў рэальнае з фантаст., што стварала атмасферу казачнага побыту, дзе героі — самотныя летуценнікі, дзівакі, праўдашукальнікі. У творах 1920-х г. непрыняцце сав. рэчаіснасці, імкненне да даўніны, матывы несуцешнасці і песімізму: кн. «Дубраўна» (1918), раманы «Цукровы немец» (1925; уражанні пра 1-ю сусв. вайну), «Чартухінскі балакір» (1926), «Апошні Лель» (1927), «Князь свету» (1928). Перакладаў груз. паэтаў, вагульскі і кірг. эпасы. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ ГО́РАДА СВЕТЛАГО́РСКА.
Адкрыты. ў 1978 у г. Светлагорск Гомельскай вобл. на грамадскіх пачатках як краязнаўчы, з 1979 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 264,2 м², каля 3,8 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Аддзелы: этнаграфія і побыт, прырода, Вял. Айч. вайна на тэр. раёна, прамысловасць, сац.-культ. развіццё горада, выставачны. Сярод экспанатаў калекцыі манет 17—20 ст., прадметы побыту і прылады працы 18—19 ст., матэрыялы пра гіст. мінулае горада, стварэнне і дзейнасць прадпрыемстваў, у т. л. суднаверфі (1929—61), Герояў Сав. Саюза, што загінулі ў баях на тэр. раёна, асабістыя рэчы ген. арміі П.І.Батава, нар. адзенне, вырабы з лазы, саломкі, разьбы па дрэве, матэрыялы пра жывёльны і раслінны свет рэгіёна. Музей праводзіць выстаўкі твораў мясц. мастакоў і майстроў нар. творчасці, калекцый нумізматыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Уладзіслаў Якаўлевіч) (15.12.1952, в. Аляксандраўка 1-я Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.7.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Працаваў у друку, у т. л. ў час. «Полымя», з 1986 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1972. У кн. «Вокны без фіранак» (1981) даследаваў маральна-этычныя і сац.-псіхал. аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблемы чалавека ў горадзе. У зб-ках апавяд. і аповесцей «Пахі адталай зямлі» (1984), «Цёплы пух адуванчыкаў» (1987), «Таямніца птушынага гнязда» (1989, Літ. прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І.Мележа 1990), «Светлы ручай любві» (1990) імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі, прыроды. Паэтычны вобраз Мінска стварыў у аповесці «Каштаны» (1982). Аўтар рамана «Не аднойчы забіты» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧО́К (Марка) (сапр.Вілінская-Марковіч Марыя Аляксандраўна; 22.12.1834, с. Екацярынінскае Ліпецкай вобл., Расія — 10.8.1907),
украінская і руская пісьменніца. Жонка ўкр. фалькларыста і этнографа А.В.Марковіча. Пісала на ўкр., рус. і франц. мовах. Выдавала час. «Переводы лучших иностранных писателей» (1871—72, Пецярбург). У зб-ках «Народныя апавяданні» (1857) і «Апавяданні з народнага рускага побыту» (1859) рэалістычна адлюстроўвала жыццё прыгонных сялян да рэформы 1861. У аповесцях і раманах на рус. мове («Глухі гарадок», 1862; «Жывая душа», 1868; «Цёплае гняздзечка», 1873, і інш.) выкрывала гніласць дзярж. ладу царскай Расіі, высмейвала прадажнае чыноўніцтва, інтэлігентаў-філантропаў, бурж. лібералаў. Збірала ўкр. і рус. фальклор. Пераклала на рус. мову 15 раманаў Ж.Верна, творы Х.К.Андэрсена, Б.Пруса, А.Брэма, Ч.Дарвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ (Сяргей Цімафеевіч) (1.10.1791, г. Уфа — 12.5.1859),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім ун-це (1805—07). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (з 1856). З 1843 жыў у маёнтку Абрамцава. Літ. дзейнасць пачаў у 1820-я г. як тэатр. рэцэнзент. Першы маст. нарыс «Буран» (1834). У кн. «Запіскі пра тое, як вудзіць рыбу» (1847), «Запіскі ружэйнага паляўнічага Арэнбургскай губерні» (1852), «Апавяданні і ўспаміны паляўнічага пра розныя паляванні» (1855) выступіў як уважлівы назіральнік паводзін, звычак звяроў, птушак і рыб. Вяршыня творчасці — аўтабіягр. аповесці «Сямейная хроніка» (1856) і «Дзіцячыя гады Багрова-ўнука» (1858), у якіх стварыў шырокую панараму памешчыцкага побыту канца 18 ст. Пісаў артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра л-ру і тэатр, мемуары («Літаратурныя і тэатральныя успаміны», 1856—58, «Гісторыя майго знаёмства з Гогалем», 1852—55, незаконч.; апубл. 1890) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛІН (Іван Ягоравіч) (29.9.1820, г. Цвер, Расія — 13.1.1909),
расійскі гісторык і археолаг. Правадз.чл.АМ (1892), чл.-кар. (1884), ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1907). З 1859 у Археал. камісіі ў Пецярбургу, кіраўнік раскопак на Пд Расіі. У 1862—63 раскапаў курган Чартамлык, у 1869—72 кіраваў раскопкамі Фанагорыі, у 1873 — Ольвіі. У 1879—88 старшыня Т-ва гісторыі і старажытнасцей рас., удзельнічаў у работах камісій па рэстаўрацыі стараж. жывапісу ў Благавешчанскім і Успенскім саборах Маск. Крамля, ва Успенскім саборы Уладзіміра. Адзін з арганізатараў Гістарычнага музея ў Маскве, у 1883—1908 яго фактычны кіраўнік. Аўтар прац па гісторыі стараж.-рус. мастацтва, побытурус. народа 16—18 ст., гісторыі Масквы.
Тв.:
История города Москвы. М., 1990.
Літ.:
Формозов А.А. Историк Москвы И.Е.Забелин. М., 1984;
Сахаров А.Н. И.Е.Забелин: новая оценка творчества // Вопр. истории. 1990. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́ЭНС, Камоінш (Camões) Луіш ды (снеж. 1524 або студз. 1525, Лісабон — 10.6.1580), партугальскі паэт, буйн. прадстаўнік партуг. Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар шматлікіх санетаў, напісаных у манеры Ф.Петраркі, і п’ес «Цар Селеўк» (апубл. 1645), «Філадэма» і «Камедыя пра Амфітрыёнаў» (апубл. абедзве 1587). Сусветную вядомасць яму прынесла эпічная паэма ў 10 песнях «Лузіяды» (1572) пра падарожжа Васка да Гамы ў Індыю. Паэма звязана з ант. эпічнай традыцыяй і тагачаснай культурай, міфалагічныя і фантаст. вобразы і сітуацыі ў ёй спалучаюцца з рэаліст. апісаннямі прыроды, побыту і нораваў жыхароў; услаўляюцца мужнасць і стойкасць чалавека, сцвярджаецца каштоўнасць ведаў, выкрываецца жорсткасць правіцеляў, улада золата. Твор прасякнуты верай у бязмежныя магчымасці чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Лирика. М., 1980;
Лузиады;
Сонеты. М., 1988.
Літ.:
История всемирной литературы. М., 1985. Т. 3. С. 399—404.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́ТКІН (Мікалай Аляксеевіч) (25.12.1859, Масква — 17.12.1930),
рускі жывапісец. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1903). Нар.маст. Рэспублікі (1923). Вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1873—83) у В.Пярова, выкладаў там у 1894—1917. Член Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1891), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). У ранні перыяд ствараў познаперасоўніцкія жанравыя карціны («Саперніцы», 1890; «Паклёп», 1893). Адзін з першых звярнуўся да тэмы побыту і працы рус. рабочых: «Шахцёрка», «Збор вугалю беднымі на выпрацаванай шахце» (абедзве 1894), «Вуглякопы. Змена» (1895) і інш. Аўтар работ, прысвечаных рэв. 1905—07: «Рабочы-баявік» (1905), «Атака завода работніцамі» (1906). Пісаў карціны на гісторыка-рэв. тэмы, імкнуўся да стварэння вобраза сав. чалавека: «За вучобу. Піянерка з кнігамі» (1926), «Селькорка» (1927).
Літ.:
Серова Г.Н. А.Касаткин. Л., 1970.
М.Касаткін. Збор вугалю беднымі на выпрацаванай шахце. 1894.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТ ((Kent) Рокуэл) (21.6.1882, г. Тарытаўн, ЗША — 13.3.1971),
амерыканскі мастак, пісьменнік, прадстаўнік амер. рэалізму. Ганаровы чл.АМСССР (1962). Скончыў Калумбійскі ун-т, вучыўся жывапісу ў У.М.Чэйза і Р.Хенры (1909). Шмат вандраваў па Пн ЗША і інш. краін. Уражанні ад паўн. прыроды і побыту жыхароў адлюстроўваў у маст. і літ. творах. Рабіў антыфаш. плакаты і карыкатуры. Ілюстраваў уласныя кнігі, амер., зах.-еўрап., рус. аўтараў. Сярод жывапісных твораў: «Працаўнікі мора», «Зіма» (абодва 1907), «Вяртанне паляўнічага. Паўночная Грэнландыя» (1933), «Лістапад у Паўночнай Грэнландыі», «Поўнач» (1935—37), «Рака Осейбл. Зіма» (1960) і інш. Аўтар кніг, напісаных на аснове сваіх падарожжаў: «У дзікім краі» (1920), «Курс N by Е» (1930), «Саламіна» (1935), «Пра людзей і горы» (1959), «Грэнландскі дзённік» (1962), а таксама аўтабіягр. «Гэта маё ўласнае» (1940), «Гэта я, Божа!» (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСТО́ЎСКІ (Усевалад Уладзіміравіч) (23.2.1840, с. М. Беразанка Ягацінскага р-на Кіеўскай вобл. — 30.1.1895),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, дзе зблізіўся з перадавой моладдзю 1860-х г., пазней перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі. У 1868—74 служыў афіцэрам у палку, раскватараваным у Гродзенскай губ. Друкаваўся з 1857. Сац.-крытычны пафас характэрны для рамана «Пецярбургскія трушчобы» (1864—67). У антынігілістычных раманах «Панургавы статак» (1869) і «Дзве сілы» (1874), аб’яднаных у дылогію «Крывавы пуф», з рэакц. пазіцый адлюстраваў рэв. рух 1860-х г., паўстанне 1863—64. Аўтар трылогіі «Цемра Егіпецкая» (1888—92). Шэраг апавяданняў і нарысаў прысвяціў Беларусі, яе прыродзе і нар.побыту («Белавежская пушча», «Базарны дзень у Свіслачы»).
Тв.:
Средний солдат // Русская военная проза XIX в. Л., 1989;