ФУШУ́НЬ,

горад на ПнУ Кітая, у прав. Ляанін, на р. Хуньхэ. 1,2 млн. ж. (1990). Адзін з найважн. цэнтраў цяжкай прам-сці. Прам-сць: чорная і каляровая металургія (выплаўка алюмінію), маш.-буд., нафтахім., цэм., вытв-сць мінер. угнаенняў, кіслот, сінт. паліва і інш. У раёне Ф. здабыча каменнага вугалю, гаручых сланцаў, жал. руды і алюмініевай сыравіны.

т. 16, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАМХЫ́Н,

горад у КНДР, на р. Санчханган. Адм. ц. прав. Хамгён-Намдо. 701 тыс. ж. (1987). Трансп. вузел. Порт на р. Санчханган, паблізу Усх.-Карэйскага зал. Японскага мора. Разам з аванпортам Хынам утварае прамысл. вузел. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, каляровая металургія (алюміній), хім. (сінт. прадукты, пластмасы), эл.-тэхн., тэкст. (шоўк, шэрсць), абутковая, харчасмакавая, цэментавая. Каскад ГЭС. Рыбалоўства.

т. 16, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЖЭНЧЖО́Ў,

горад у паўн. ч. Кітая, на Вял. Кітайскай раўніне. Адм. ц. прав. Хэпань. 1,2 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны цэнтр машынабудавання і тэкст. прам-сці ў баваўнаводчым раёне. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, хім., харчовая. У раёне Ч. здабыча кам. вугалю і жал. руды. Ун-т. Паблізу Ч. музей гісторыі металургіі стараж. Кітая.

т. 17, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕНЕ́ЦЫЯ (Venezia), Венета,

вобласць на ПнУ Італіі. Пл. 18,4 тыс. км². Нац. 4,36 млн. чал. (1994). Уключае правінцыі Белуна, Венецыя, Верона, Вічэнца, Падуя, Равіга, Трэвіза. Адм. ц. — г. Венецыя. Значныя гарады Падуя і Верона. Размешчана ва ўсх. ч. Венецыянскай нізіны і на схілах Даламітавых Альпаў (г. Мармалада, 3342 м).

Клімат умераны. Рэкі П’яве, Брэнта, Адыджэ, часткова По. На З воз. Гарда. У гарах захаваліся шыракалістыя і хвойныя лясы. Значны прамысл. раён краіны. Машынабудаванне (гідратурбіны, помпы, кампрэсары, станкі, с.-г. машыны) і металаапрацоўка, тэкст. прам-сць, асабліва выраб шарсцяных тканін. У раёне г. Венецыя сканцэнтравана каляровая металургія (вытв-сць гліназёму, алюмінію, цынку), суднабудаванне, нафтаперапрацоўка, нафтахімія, коксахімія, вытв-сць мінер. угнаенняў, чорная металургія, а таксама традыцыйная вытв-сць шкла і вырабаў з яго, мазаікі і філігранных упрыгажэнняў. Дрэваапрацоўка і харч. прам-сць. У сельскай гаспадарцы нізіннай часткі пераважае раслінаводства (пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, каноплі, тытунь, рыс, бабовыя, бульба); вінаграднікі, сады, аліўкавыя гаі. Шаўкаводства (правінцыя Трэвіза). У гарах жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні). Рыбалоўства (порт К’ёджа). Горад Венецыя і воз. Гарда — цэнтры міжнар. турызму.

т. 4, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́МАНТ (Beaumont),

горад на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Засн. ў 1825. 114 тыс. ж., з г. Порт-Артур і агульнымі прыгарадамі 361 тыс. ж. (1990). Марскі порт (вываз нафтапрадуктаў, хімікатаў, рысу), суднаходным каналам звязаны з Мексіканскім зал. Самы буйны ў ЗША цэнтр нафтаперапрацоўкі. Нафтахім., хім., суднабуд., харч. прам-сць. Чорная металургія. Вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці. Ун-т.

т. 3, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЬЗЕНКІ́РХЕН (Gelsenkirchen),

горад у Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. 295 тыс. ж. (1994). Рачны порт на р. Эмшэр і канале Рэйн—Герне. Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны індустр. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. цяжкае, аўтамаб.), нафтаперапр., чорная і каляровая металургія; азотная, шкляная, швейная, піваварная. У наваколлі — здабыча каменнага вугалю (шахты з 1858) і коксахім. прам-сць.

т. 5, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРЖ (Bourges),

горад у цэнтр. ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Шэр і гал. горад гіст. вобл. Беры. 93 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел, порт на канале Беры, які звязвае горад з р. Луара. Машынабудаванне (у т. л. авіябудаванне), каляровая металургія; ваен., інстр., гарбарная, хім. (у т. л. гумавая), лесапільная, папяровая, харч. прам-сць. Музеі. Арх. помнікі 12—17 ст.

т. 3, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎЕ́ДА (Oviedo),

горад на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах. Адм. цэнтр аўт. вобласці Астурыя і правінцыі Аўеда. Засн. пры кляштары, пабудаваным каля 780. 196,1 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Аванпорт на Біскайскім зал. — Хіхон. Цэнтр найбуйнейшага ў краіне вугальнага басейна, металургія, машынабудаванне (пераважна цяжкае), харч., тэкст., цэментная, керамічная, фармацэўтычная прам-сць. Арх. помнікі 8—18 ст. Ун-т. Археал. музей.

т. 2, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭ́ФЕЛЬД (Krefeld),

горад на З Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. 243 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Рэйн. Адзін са значных цэнтраў Рэйнска-Вестфальскага прамысл. раёна. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. цяжкае, тэкст., станкабуд.), вытв-сць якасных сталяў, каляровая металургія, тэкст. (шоўк, аксаміт), швейная, хім., харчовая. Вышэйшая тэхн. школа. Тэкст. музей. Бат. сад. Заасад.

т. 8, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАНЬНІ́Н,

горад на Пд Кітая. Адм., прамысл., навук. і культ. цэнтр Гуансі-Чжуанскага аўт. раёна. 1,1 млн. ж., з прыгарадамі 2,6 млн. ж. (1992). Трансп. вузел. Порт на р. Юцзян (Сіцзян). Цэнтр важнага с.-г. раёна. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, маш.-буд. (рачныя судны, станкі, горнае абсталяванне, с.-г. машыны), хім., харч. (мясакамбінат, млыны, цукр. з-ды), лёгкая, папяровая. Ун-т.

т. 11, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)