НО́РДМАН (Эдуард Баляслававіч) (н. 25.2.1922, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1969). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1958). З 1939 на камсам. рабоце. З пач.Вял.Айч. вайны нам. сакратара, сакратар, чл. Пінскага падп. абкома, адначасова сакратар Пінскага падп. гаркома ЛКСМБ, з ліп. 1943 пам. камісара атрада В.З.Каржа, нам. камісара партыз. брыгады імя Молатава. Пасля вайны на парт., камсам. і сав. рабоце, у органах дзярж. бяспекі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1974—79. Ганаровы грамадзянін г. Пінск.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сакалоўскі А. А. (дзеяч ЛКСМБ) 6/329; 12/259
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЕЎСКІ МУЗЕ́Й БІ́ТВЫ ЗА ДНЯПРО́.
Адкрыты ў 1985 у г.п. Лоеў Гомельскай вобл. на базе матэрыялаў школьнага музея. Да 1990 філіял Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны. Пл. экспазіцыі 170 м², 1,2 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сабраныя матэрыялы прысвечаны бітве армій Цэнтр. фронту за Дняпро на тэр. Гомельскай вобл. ў кастр. 1943. Сярод экспанатаў падп. і франтавыя газеты, лістоўкі, матэрыялы пра дзейнасць партыз. і падп. руху ў раёне, асабістыя рэчы сакратара Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ А.Дз.Рудака, камандзіра злучэння партыз. атрадаў С.А.Каўпака. Адлюстраваны ўдзел у Вял.Айч. вайне ўраджэнцаў раёна Герояў Сав. Саюза К.П.Грыба, А.П.Карпенкі, А.В.Казлова, Дз.К.Марозава, Р.С.Пінчука і Герояў Сав. Саюза, што вызначыліся пры вызваленні раёна ад ням.-фаш. захопнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у Брэсце пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля і Брэсцкага падп. гаркома ЛКСМБ. Першая падп.арг-цыя (кіраўнікі груп Г.К.Баннікаў, Л.В.Папова, Б.М.Пікус, М.А.Шошчыц) дзейнічала з пач. вайны. Восенню 1941 большасць падпольшчыкаў арыштавана. У жн. 1941 рашэннем гар.парт.к-та створана 2-я падп.арг-цыя на чале з У.А.Несцярэнкам, члены якой арганізоўвалі збор зброі, боепрыпасаў і адзення для партызан, наладжвалі ўцёкі ваеннапалонных, прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, рабілі дыверсіі на чыгунцы, здабывалі разведданыя, медыкаменты. У 1942 частка падпольшчыкаў пайшла да партызан, астатнія (каля 30 чал.) прымалі ўдзел у рабоце патрыят. падполля або дзейнічалі самастойна.
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1942). Працаваў у т-рах Варонежа і Нальчыка. У 1950—54 у Брэсцкім абл.драм. т-ры імя ЛКСМБ, у 1955—56 і 1958—82 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выконваў характарныя і камед. ролі, у якіх дакладная псіхал. характарыстыка спалучалася з яркай тэатр. формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Андрэй («У добры час!» В.Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С.Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А.Каламійца) і інш.
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1929 на камсам. рабоце ў Гомелі і Гомельскай вобл., заг. аддзела і чл. Бюро ЦКЛКСМБ. З 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КСМЗБ, з 1933 чл. Сакратарыята, з 1935 1-ы сакратар ЦК КСМЗБ. Адзін з кіраўнікоў Кобрынскага ўзброенага выступлення сялян 1933. У 1937—38 удзельнічаў у нац.-рэв. вайне ў Іспаніі: камісар батальёна імя Палафокса, камандзір роты імя Т.Шаўчэнкі ў складзе інтэрнац. брыгады імя Я.Дамброўскага. Загінуў у баях каля падножжа гор Эстрамадуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЁНАЎ (Аляксандр Нічыпаравіч) (н. 9.10.1924, в. Кунтараўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзярж. і парт. дзеяч БССР. Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1944 на камсамольскай рабоце ў Арэнбургскай, Баранавіцкай і Гродзенскай абл. З 1953 сакратар, 2-і, 1-ы сакратар ЦКЛКСМБ. З 1957 сакратар ЦКВЛКСМ. З 1959 нам. старшыні К-тадзярж. бяспекі пры СМБССР, у 1960—65 міністр унутр. спраў БССР. З 1965 1-ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. З 1971 2-і сакратар ЦККПБ. З 1978 Старшыня СМБССР. У 1983—85 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у ПНР. У 1985—89 старшыня Дзярж.к-таСССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Дэп. ВС БССР 1955—67, 1971—83, ВС СССР 1966—84, 1986—90, чл. Прэзідыума ВС БССР 1975—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРЭ́НКА (па мужу Яўдошанка) Надзея Мацвееўна
(н. 1.7.1929, г. Адэса, Украіна),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Адэскае тэатр. вучылішча (1950). У 1955—88 у Брэсцкім драм. т-ры імя ЛКСМБ. Выконвала драм. і характарныя ролі. Спалучэнне жаноцкасці з унутр. цвёрдасцю характару, эмацыянальнасць, глыбокае пранікненне ва ўнутр. свет гераінь вызначальныя ў мастацтве Ганчарэнкі. Сярод лепшых роляў: Зорына, Марына («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Наталля Фадзееўна («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Ганна Ісакаўна («Верачка» А.Макаёнка), Маці («Парог» А.Дударава), Яўгенія, Мамаева («На бойкім месцы», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Валька («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Эліза («Пігмаліён» Б.Шоу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛО́ВІЧ (Алена Мікалаеўна) (10.5.1906, г. Разань, Расія — 8.11.1957),
руская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1923 працавала ў т-рах Расіі. З 1934 у Бел. трэцім дзярж. т-ры (БДТ-3), з 1937 у Мазырскім т-ры рабочай і калг. моладзі і створаным на яго базе ў 1938 Палескім абл.драм. т-ры. У 1945—46 дырэктар Брэсцкага абл.драм.т-ра імя ЛКСМБ. З 1946 актрыса Палескага і створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (1954) абл.драм. т-раў. Характарная актрыса.