1) познарымская сярэбраная манета 4—5 ст. (лігатурная маса 4,5 г).
2) Візантыйская сярэбраная манета 6—11 ст. (лігатурная маса 3—2,50 г). У канцы 10 — 1-й пал. 11 ст. невял. колькасць М. трапіла на рынкі Русі. На Беларусі трапляецца ў адзінкавых экзэмплярах у скарбах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́ДА,
від феад. зямельнай рэнты ў грашовай форме, асн. павіннасць асадных сялянВКЛ у 16 ст. Узнікла з развіццём таварна-грашовых адносін. Паводле «Уставы на валокі» 1557 у велікакняжацкіх (гаспадарскіх) уладаннях складала 30 грошаў з валокі. У маёнтках інш. феадалаў памеры асады перавышалі гэту норму. У канцы 16 ст. асада паступова злілася з чыншам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАЙРА́М»
(«Свята»),
штоквартальны гісторыка-этнаграфічны часопіс. Выходзіць у Мінску з 1991 на бел. мове. Выдаецца Бел. згуртаваннем татараў-мусульман «Аль-Кітаб». Друкуе матэрыялы па гісторыі татараў з часу іх пасялення на бел. землях у канцы 14 ст., пра жыццё татараў Паволжа і Крыма, мусульманскіх і цюркскіх краін свету, асновы мусульманскай веры і этыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІ́НСКАЕ ХА́НСТВА,
феад. дзяржава ў Азербайджане з цэнтрам у г. Баку ў сярэдзіне 18 ст. — 1806. Насельніцтва займалася земляробствам, здабычай солі, нафты, транзітным гандлем. У канцы 18 ст. пад пагрозай іран. нашэсця правіцель Бакінскага ханства Гусейн Кулі-хан папрасіў прыняць яго ў падданства да Расіі. У 1806 Бакінскае ханства далучана да Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖКА,
снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Прадаўгаватая металічная пласціна з кручком або якарком на канцы, прымацаваная да доўгага шнура, што цягнуць за чаўном ці лодкай. Кручок (якарок) маскіруюць чырвонымі ніткамі ці тканінай. Шнур намотваюць на спец. калаўроцік (матавільца) або дошчачку. Д. вядома на Беларусі са старажытнасці, у наш час выкарыстоўваецца рыбаловамі-аматарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся ад гар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЭДЭНТЫ́ЗМ (ад італьян. irredento нявызвалены),
палітычны і грамадскі рух у Італіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. за далучэнне да Італіі пагранічных зямель Аўстра-Венгрыі з італьян. насельніцтвам — Трыеста, Трэнціна і інш. На пачатку быў прадстаўлены дэмакр. апазіцыяй. У 20 ст.італьян. ўлады выкарыстоўвалі І. для апраўдання сваіх тэр. дамаганняў на Балканах і Адрыятыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСО́ЛЬ (франц. console) у архітэктуры, выступ у сцяне; канструкцыя, цвёрда замацаваная адным канцом у сцяну пры свабодным другім яе канцы (камень, бэлька, пліта, ферма) ці тая частка, што выступае за апору. К. звычайна падтрымліваюць карнізы, скульптуры, балкон, эркер і інш. Дзякуючы выразным маст. формам, з’яўляюцца элементамі дэкар. аздаблення будынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДЭР,
баявы карабель тыпу эскадранага мінаносца (эсмінца), але з павялічанымі водазмяшчэннем і скорасцю, узмоцненым узбраеннем, які прызначаўся для вываду эсмінцаў у тарпедную атаку і прыкрыцця іх агнём у баі. Як тып карабля існаваў у канцы 1910 — пач. 1970-х г. у шэрагу краін, у т. л. ў ВМФСССР, дзе адным з Л. быў «Мінск».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАРЫ́НАК,
рынак еўравалют, міжнар. рынак пазыковых капіталаў, на якім аперацыі ажыццяўляюцца ў еўравалютах. Створаны ў Еўропе ў канцы 1950-х г. У якасці крэдытораў на Е. выступаюць пераважна прыватныя камерцыйныя банкі, а ў ролі пазычальнікаў — транснац. карпарацыі і дзяржавы, якія адчуваюць патрэбу ў замежнай валюце. Аперацыі Е. праводзяцца ў выглядзе кароткатэрміновых (да 18 месяцаў) крэдытаў.