пара года і пераходны кліматычны сезон паміж летам і зімой. Астранамічная восень у Паўн. паўшар’і — прамежак часу ад 23 вер. (асенняе раўнадзенства) да 22 снеж. (зімовае сонцастаянне), у Паўд. паўшар’і — ад 21 сак. да 22 чэрвеня. Асеннія месяцы ў Паўн. паўшар’і верасень, кастрычнік, лістапад, у Паўд. — сак., крас., май (гл.Каляндар). Паводле феналагічных з’яў восень падзяляецца на залатую (пажаўценне лісця), глыбокую і перадзім’е. Ва ўмераных шыротах восень характарызуецца паступовым зніжэннем т-ры паветра да адмоўнай сярэднямесячнай, працяглымі дажджамі, адлётам птушак у вырай, лістападам, замярзаннем глебы, з’яўленнем снегавога покрыва, ледаставам на рэках і азёрах.
На Беларусі пачаткам восені лічыцца дата ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 10 °C, а канцом — праз 0 °C у бок паніжэння. Пачынаецца восень у канцы 2-й — пач. 3-й дэкады вер. на Пн і У, у канцы 3-й дэкады вер. — 1-й дэкадзе кастр. на Пд і ПдЗ. Часам бывае вяртанне цёплага надвор’я — «бабіна лета». Канец восені супадае з паяўленнем снегавога покрыва ў пач. 2-й дэкады ліст. на ПнУ, у канцы ліст. на ПдЗ. Восень — час уборкі ўраджаю, сяўбы азімага жыта, канец вегетацыі раслін, падрыхтоўкі жывёл да зімы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́НСКАГА ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літоўскага летапісання, спіс 2-га агульнадзяржаўнага бел.-літ. летапіснага зводу 1-й, кароткай рэдакцыі. Дайшоў у рукапісе 2-йпал. 16 ст.бел. паходжання, які зберагаўся ў б-цы графаў Красінскіх у Варшаве і загінуў у час 2-йсусв. вайны. Рукапіс без пачатку і канца. Апрача бел.-літ. хронікі ў ім змешчаны «Александрыя», «Хаджэнне ігумена Данііла», бел. пераклады біблейскай кнігі Товіт, «Аповесць пра Таўдала», «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і інш. свецкія і рэліг. творы. К.л. складаецца з 2 частак: легендарнай гісторыі Літвы — «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», якая названа «Летапісцам», і «Кройники о великих князех литовских». У 1-й частцы выкладзена легенда пра паходжанне літ. князёў і шляхты ад рымскіх арыстакратаў (абрываецца на княжанні Трайдзена). 2-я частка складам блізкая да арыгінальнай часткі Слуцкага спіса 1-га агульнадзярж. бел.-літ. зводу — Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Яна ўключае «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Аповесць пра Падолле», «Пахвалу Вітаўту» і шэраг апавяданняў па гісторыі ВКЛ канца 14—1-йпал. 15 ст. К.л. апісаны Я.Карскім у працы «Пра мову так званых літоўскіх летапісаў» (Варшава, 1894). Упершыню апубл. А.Бычковым у 1893.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 — пач. 20 ст. ў Мінску. Вядомы 2 тыпы М.к.: гаршковая 15—16 ст. і каробчатая 1-йпал. 16 — пач. 20 ст. Раннія віды гаршковай М.к. маюць прамавугольнае ці круглае вусце; больш познія, т.зв. міскавыя, — ніжэйшыя, з шырэйшым вусцем. Каробчатая кафля 1-йпал. 16 ст. тэракотавая, з квадратнай вонкавай пласцінай памерам 14 × 14 см, аздоблена геам. арнаментам у выглядзе пукатай або глыбокай контррэльефнай разеткі. З 2-йпал. 16 ст. пашырана масавая вытв-сць каробчатай кафлі (зберагаліся фрагменты гліняных штампаў-форм для выціскання ўзору). У 2-йпал. 16—1-йпал. 17 ст. выраблялі сценную, паясную, карнізную кафлю, каронкі, балясіны (тры апошнія тыпы мелі складанапрафіляваную вонкавую пласціну, што рабіла паверхню печаў рэльефнай). Вырабы пакрывалі палівай, найчасцей зялёнай. Выраблялі таксама паліхромную кафлю. У аздабленні М.к. выкарыстоўвалі геам. і расл. арнаменты, партрэтныя, геральдычныя, зааморфныя адлюстраванні, выявы міфалагічных істот, коннікаў, надпісы і інш. М.к. канца 17 — пач. 18 ст. мае вонкавую пласціну без рамкі, аздоблена рэльефным дывановым арнаментам. Кафля сярэдзіны 18 ст. мае гладкую вонкавую пласціну, пакрыта зялёнай або карычневай палівай; у 1-йпал. 18 ст. ў аздабленні выкарыстоўвалі рознакаляровыя эмалі. Кафля 19 ст. пераважна гладкая, пакрытая белай эмаллю; у вырабах канца 19 — пач. 20 ст. прыкметны рысы стылю мадэрн. Іл.гл. таксама да арт.Кафля.
В.Е.Собаль, У.В.Угрыновіч.
Да арт.Мінская кафля. Паліваная кафля з геаметрычным і выяўленчым сюжэтам. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБРЫ́ЦЫУС Ян Фрыцавіч (26.6.1877, хутар Ванкстрэйбей Вентспілскага р-на, Латвія — 24.8.1929),
савецкі ваен. дзеяч. Скончыў Рыжскую гімназію (1894), акад. курсы вышэйшага камсаставу РСЧА (1925). Удзельнічаў у рэвал. руху, быў у ссылцы. З 1915 у арміі, удзельнік 1-йсусв. вайны, вёў рэв. работу сярод лат. стралкоў. У Кастр. рэвалюцыю камандзір батальёна, камісар 1-га лат. палка. Са студз. 1918 член ВЦВК, старшыня ВРК Пскоўскага пав. У канцы 1918 — пач. 1919 камісар 2-й і 10-йстралк. дывізій, што ўдзельнічалі ў вызваленні Латвіі. З кастр. 1919 камандзір 48-й брыгады 16-йстралк. дывізіі, што дзейнічала супраць Дзянікіна, потым (у 1920) на Зах. фронце — супраць войск Польшчы (дзе вызначыўся як арганізатар прарыву Смаргонскага ўмацаванага р-на). Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага паўстання ў Кранштаце. У 1921—23 нач. камандных курсаў РСЧА у Полацку, пяхотных курсаў камсаставу ў Мінску. У 1923—24 камандзір і камісар 2-йБел.стралк. дывізіі, з 1927 камандзір 4-га стралк. корпуса ў Віцебску. З 1928 пам. камандуючага асобнай Каўказскай арміяй. Чл.ЦККВКП(б) з 1927. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—28. Канд. у чл.ЦВКСССР у 1929. Чл. ВВК БССР у 1922—23, 1927—28. Першы кавалер 4 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920, сак., снеж. 1921), 2 з якіх атрымаў у час савецка-польскай вайны 1920 на тэр. Беларусі.
Літ.:
Чудов И.С. Ян Фабрициус. М., 1960;
Владимиров А.В. Четверо легендарных. М., 1969;
Легендарный комбриг: Воспоминания о Я.Ф.Фабрициусе. Рига, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЯ АБАРО́НЧАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1941,
баявыя дзеянні сав. войск Паўд.-Зах. фронту (камандуючы ген.-палк. М.П.Кірпанос) пры садзеянні войск Бранскага, правага крыла Паўд. франтоў і Пінскай ваеннай флатыліі па стрымліванні гал. сіл. ням.-фаш. групы армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Г.Рундштэт) і часткі сіл групы армій «Цэнтр» у пач.Вял.Айч. вайны. Праведзена 7.7—26.9.1941 з мэтай не дапусціць захопу праціўнікам сталіцы Украіны і прарыву яго на левы бераг Дняпра. Пасля няўдалых прыгранічных баёў сав. войскі не здолелі спыніць праціўніка на лініі ўмацаваных раёнаў былой (да вер. 1939) сав.-польск. мяжы. Злучэнні 1-йням.-фаш.танк. групы 9 ліп. захапілі г. Жытомір, але 11 ліп. былі спынены сав. войскамі на р. Ірпень (за 15—20 км ад Кіева). На працягу 2-йпал.ліп. — 1-йпал.жн. немцы беспаспяхова лабавымі ўдарамі намагаліся авалодаць Кіевам, які абаранялі воіны 37-й арміі і нар. апалчэння. Контрудары па ворагу нанеслі 5-я (на ПнЗ ад Кіева) і 26-я (на ПдУ ад Кіева) арміі, аднак праціўнік пацясніў іх і акружыў 6-ю і 12-ю арміі Паўд. фронту. У сярэдзіне жн. правы фланг Паўд.-Зах. фронту пачалі абыходзіць злучэнні 2-йтанк. групы і 2-й палявой арміі, вылучаных са складу ням.-фаш. групы армій «Цэнтр». Яны разбілі войскі Цэнтр. фронту, 19 жн. захапілі абласны цэнтр БССР Гомель і ў канцы жн. — пач.вер. развілі наступленне на Пд у тыл кіеўскай групоўкі сав. войск. Па загаду Стаўкі Вярх. галоўнакамандавання 19 жн. на левы бераг Дняпра адведзены ўсе войскі Паўд.-Зах. фронту, акрамя 37-й арміі. 1 вер. 1-я ням.танк. група захапіла ў раёне г. Крамянчуг плацдармам на левым беразе Дняпра, 12 вер. адсюль пачала наступленне на Пн і 15 вер. каля г. Лохвіца злучылася з 2-йтанк. групай. У акружэнне трапілі часці 21, 37, 5 і 26-й армій Паўд.-Зах. фронту, камандаванне якога страціла кіраванне войскамі і не здолела арганізаваць іх адыход на У. У адпаведнасці з запозненым загадам Стаўкі 19 вер.сав. войскі пакінулі Кіеў. Толькі частка сав. воінаў выйшла з акружэння, многія загінулі (у т. л. Кірпанос, разам з б.ч. свайго штаба) або трапілі ў палон. У ходзе К.а.а. супраціўленнем на працягу 2,5 месяца сав. войскі адцягнулі значную частку ням.-фаш. сіл з Маскоўскага напрамку. 21.6.1961 Прэзідыум Вярх. Савета СССР устанавіў медаль «За абарону Кіева».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НА Антон Васілевіч (16.1.1885, г. Веліж, Расія — 30.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1902 працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, 1-йсусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі. Ваен. камісар Ігуменскага, Мінскага пав., ваен. камендант Мінска, гомельскі губ.ваен. камісар. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга. Ваенком 2-йстралк. і 7-йкав. дывізій, нам. наркома, нарком па ваен. справах БССР. З 1925 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, старшыня ЦК Асаавіяхіма БССР. Чл.ЦККП(б)Б з 1925. Чл.ЦВКБССР у 1920—21, 1924—37, канд. у чл.ЦВКСССР у 1925—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНЕ́РСКАЯ ЛО́ДКА,
1) ветразева-грабное артыл. судна 2-йпал. 18—1-йпал. 19 ст. Прызначаліся для дзеянняў у прыбярэжных марскіх раёнах (шхерах) і на рэках. Мелі 4—6 гармат або 2 марціры, да 15 пар вёслаў.
2) Артылерыйскі карабель для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах мора, на азёрах і рэках. Водазмяшчэнне да 2,5 тыс.т., узбраенне — да 5 артыл. гармат, аўтам. зенітныя пушкі, кулямёты. Да пач. 1980-х г. заставаліся ў складзе ВМС асобных краін. На Беларусі К.л. выкарыстоўваліся ў 1-йпал. 20 ст. ў складзе рачных ваен. флатылій. Гл.«Верны», «Зарадна», а таксама Карабель ваенны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НА,
надземная разгалінаваная частка дрэва. У ёй фарміруюцца лісце, кветкі і плады, адбываюцца асн. жыццёвыя працэсы расліны — дыханне, транспірацыя, фотасінтэз і інш. Памеры К. залежаць ад узросту, хуткасці росту і генетычна абумоўленай будовы. Дрэвы 1-й велічыні маюць дыяметр К. больш за 10 м (напр., дуб, клён вастралісты, ясень); 2-й — 5—10 м (напр., граб, груша звычайная); 3-й — 2—5 м (напр., рабіна, чаромха). Форма К. спадчынная, але мяняецца з узростам і ў залежнасці ад умоў існавання. Бываюць К. павойныя, падушка- і парасонападобныя, пірамідальныя, ніцыя, сцелістыя, сцягападобныя і інш. У дэкар. садаводстве і пладаводстве К. фарміруюць штучна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЛЯ́ЙСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалтыйскага фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) 5—31.7.1944; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944. Мэта — выйсці да Рыжскага заліва і адрэзаць шляхі адыходу войскам ням. групы армій «Поўнач» ва Усх. Прусію. Удзельнічалі 2-я і 6-я гвардзейскія, 43-я і 51-я арміі. Пачалася пасля завяршэння 4 ліп.Полацкай аперацыі 1944. Войскі 6-й арміі 6 ліп. вызвалілі г. Браслаў, 8 ліп. — г.п. Відзы, 9-га ліп. — г.п. Лынтупы і перарэзалі чыг. Даўгаўпілс—Вільнюс. У працяг наступлення на гэтым напрамку 20 ліп. войскі 2-й і 51-й армій пры падтрымцы 39-й арміі (са складу 3-га Бел. фронту) занялі гарады Паневяжыс, Шаўляй, Даўгаўпілс. Пасля 27 ліп. войскі 1-га прыбалт. фронту разгарнулі наступленне на тэр. Літвы і Латвіі, да 31 ліп. вызвалілі г. Елгава і выйшлі да Рыжскага заліва, адрэзаўшы групу армій «Поўнач» ад Усх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІЗНЯ́ТЫ (лац. Gemini),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў паўн. паўшар’і неба, паміж сузор’ямі Рака і Цяльца. Найбольш яркія зоркі — Полукс і Кастар (адпаведна 1-й і 2-й зорнай велічыні). З тэр. Беларусі добра відаць увосень, зімой і вясной (гл.Зорнае неба).