ВІ́ЛАНД ((Wieland) Генрых) (4.6.1877, г. Пфорцгайм, Германія — 5.8.1957),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Д-р філасофіі (1901), праф. (1909). Замежнычл.-кар.АНСССР (1929). Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах, Вышэйшай тэхн. школе ў Штутгарце. У 1899—1917 і 1925—52 у Мюнхенскім ун-це, у 1917—18 у Ін-це хіміі ў Берліне, у 1921—25 у Фрэйбургскім ун-це. Навук. працы па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот і інш. Прапанаваў тэорыю дэгідрыравання, што растлумачыла механізм акісляльных рэакцый, у т. л. працэс біял. акіслення. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́ЛЬДЗІ ((Amaldi) Эдаарда) (н. 5.9.1908, каля г. П’ячэнца, Італія),
італьянскі фізік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1948), замежнычл.АНСССР (1958). Скончыў Рымскі ун-т (1929). З 1945 прэзідэнт Нац.к-та па ядз. даследаваннях Італіі, з 1948 дырэктар Нац. ін-та ядз. фізікі. У 1957—60 прэзідэнт Міжнар. Саюза чыстай і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. спектраскапіі, фізіцы элементарных часціц. У 1934 сумесна з Э.Фермі і інш. адкрыў з’яву запавольвання нейтронаў у рэчывах, якія маюць у сабе вадарод. Прадказаў існаванне антыпратона (1955), у сааўт. адкрыў анты-сігмаплюс-гіперон (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБЕРЛА́НТ, Хаберлант (Haberlandt) Готліб Іаган Фрыдрых (28.11.1854, г. Мошанмадзьяравар, Венгрыя — 30.1.1945), нямецкі батанік і фізіёлаг раслін; адзін з заснавальнікаў фізіял. кірунку ў анатоміі раслін. Чл.-кар. Берлінскай, Венскай, Мюнхенскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Замежнычл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Венскі ун-т (1876). З 1877 працаваў у ім, з 1880 праф. ун-та ў г. Грац, у 1909—23 у Берлінскім ун-це. Распрацаваў класіфікацыю расл. тканак, заснаваную на іх функцыях. Адкрыў т.зв. ранавыя гармоны — прадукты распаду клетак, якія стымулююць клетачнае дзяленне. Вывучаў трапізмы і выявы раздражняльнасці ў раслін. Аўтар працы «Фізіялагічная анатомія раслін» (1884).
нямецкі фізіёлаг і філосаф. Чл. Берлінскай АН (1851), замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1892). Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Праф. Берлінскага ун-та (1855). Навук. працы па жывёльнай электрычнасці: даказаў яе прысутнасць у мышцах, нервах, залозах, скуры, сятчатцы вока і інш. тканках, выявіў «ток спакою». Адкрыў фіз. электрон, распрацаваў індукцыйныя апараты для раздражнення нерваў і мышцаў, непалярызацыйныя электроды і інш. Як філосаф быў прыхільнікам механістычнага матэрыялізму, адмаўляў магчымасць пазнання свету, сутнасці рэчаў і дасягнення ісціны, выступаў супраць вучэння аб прысутнасці ў арганізмах нематэрыяльнай звышнатуральнай сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЦ ((Hertz) Густаў Людвіг) (22.7.1887, г. Гамбург, Германія — 30.10.1975),
нямецкі фізік. Чл. Германскай АН у Берліне (ГДР), замежнычл.АНСССР (з 1958). Пляменнік Г.Р.Герца. Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах. У 1913—45 у НДІ і ун-тах Германіі і Фінляндыі. З 1945 працаваў у СССР, у 1954—62 дырэктар Фіз. ін-та ў г. Лейпцыг. Навук. працы па атамнай спектраскапіі і фізіцы плазмы. Сумесна з Дж.Франкам эксперыментальна даказаў існаванне ў атамах дыскрэтных узроўняў энергіі (дослед Франка і Герца), што пацвердзіла тэорыю Бора. Распрацаваў дыфузійны метад раздзялення ізатопаў. Нобелеўская прэмія 1925. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬБЕРТ ((Hilbert) Давід) (23.1.1862, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 14.2.1943),
нямецкі матэматык. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1934). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1893 праф. Кёнігсбергскага, у 1895—1933 Гётынгенскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі інварыянтаў, тэорыі лікаў, тэорыі функцый, асновах геаметрыі, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, матэм. фізіцы, матэм. логіцы і інш. Аўтар канцэпцыі фармалізму ў матэматыцы. Увёў паняцце гільбертавай прасторы, якім шырока карыстаюцца ў матэматыцы і тэарэт. фізіцы.
Тв.:
: Рус.пер. — Основания математики: Теория доказательств. М., 1982 (разам з П.Бернайсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́БЕЛЬ ((Goebel) Карл) (8.3.1855, г. Білігайм, Германія — 9.10.1932),
нямецкі батанік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1926); чл. Баварскай АН (з 1930 прэзідэнт). Замежнычл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Страсбурскі ун-т (1877). З 1881 працаваў у ім, з 1883 у Ростакскім, з 1887 у Марбургскім ун-тах, у 1891—1931 праф. Мюнхенскага ун-та, арганізаваў пры ім Бат. сад. У падарожжах па краінах Азіі, Амерыкі, Аўстраліі сабраў матэрыял па бат. геаграфіі, параўнальнай эмбрыялогіі вышэйшых раслін. Прадстаўнік арганаграфічнага кірунку ў марфалогіі раслін. Навук. працы па параўнальнай марфалогіі, фізіялогіі развіцця, вывучэнні ўзнікнення прыстасаванняў і заканамернасцей формаўтварэння ў раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВЕР’Е́ ((Le Verrier) Урбен Жан Жазеф) (11.3.1811, г. Сен-Ло, Францыя — 23.9.1877),
французскі астраном. Чл. Парыжскай АН (1846). Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1848). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1833). З 1854 дырэктар Парыжскай абсерваторыі. Навук. працы па нябеснай механіцы і тэорыі руху вял. планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбурэнняў Урана вызначыў (1846, незалежна ад Дж.К.Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрыта ў 1846 ням. астраномам І.Г.Гале). Адкрыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэорыі адноснасці.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966. С. 391—396.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РХГОФ ((Kirchhoff) Густаў Роберт) (12.3.1824, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 17.10.1887),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай (1874) і замежнычл.-кар. Пецярбургскай (1862) АН. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1846). Праф. Гейдэльбергскага (з 1854) і Берлінскага (з 1875) ун-таў. Навук. працы па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэм. фізіцы. Адкрыў заканамернасці працякання эл. току ў разгалінаваных ланцугах (1847; Кірхгофа правілы). Увёў паняцце абс. чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асн. законаў цеплавога выпрамянення (гл.Хірхгофа закон выпрамянення). Разам з ням. хімікам Р.Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хім. элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ТЦЫНГ ((Klitzing) Клаўс Олаф фон) (н. 28.6.1943, г. Сьрода, Польшча),
нямецкі фізік. Чл. Еўрапейскай Акадэміі (1989). Замежнычл.Рас.АН (1994), Нац.АН ЗША (1990). Скончыў тэхн.ун-т у г. Браўншвейг (1969). З 1969 ва ун-тах Вюрцбурга і Мюнхена, з 1985 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела імя М.Планка (г. Штутгарт). Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і нізкапамерных электронных сістэм. Адкрыў квантавы Хола эфект (1980), што зрабіла магчымым стварэнне новага эталона адзінкі эл. супраціўлення — ома. Нобелеўская прэмія 1985.
Тв.:
Рус.пер. — Квантованный эффект Холла // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1.