ТЫПАГЕНЕ́З (ад тып + ...генез) у біялогіі, узнікненне ў працэсе эвалюцыі новых сістэм.груп высокага рангу. Тэрмін прапанаваў ням. геолаг і палеантолаг О.Шындэвольф (1936). Паводле яго меркавання, новыя групы высокага рангу павінны былі ўзнікаць раптоўна, скачком, а не ў працэсе паступовага развіцця. Памылковая гіпотэза Т. засн. на перабольшанні значэння непаўнаты палеанталагічнага летапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗРО́СТАВАЯ СТРУКТУ́РА НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
размеркаванне насельніцтва паводле ўзроставых груп і ўзроставых кантынгентаў. Даследуецца ў мэтах аналізу дэмаграфічных і сац.-эканам. працэсаў. Стат. звесткі па У.с.н. робяцца па 1-гадовых і 5-гадовых групах Паводле рэпрадукцыйных здольнасцей насельніцтва падзяляецца на групы: пакаленне дзяцей — да 15 гадоў, пакаленне бацькоў — 15—49 гадоў і пакаленне прабацькоў — старэй за 50 гадоў. Паводле здольнасці да працоўнай дзейнасці вылучаюць дапрацоўны перыяд (да 15 гадоў), працоўны (15—54 або 59 гадоў) і пасляпрацоўны (старэй за 55—60 гадоў). З-за розніцы ў сац. і дэмаграфічных функцыях мужчын і жанчын У.с.н. часта разглядаецца як полаўзроставая структура. На У.с.н. ўплываюць нараджальнасць, смяротнасць, тып узнаўлення насельніцтва, міграцыя насельніцтва, рэлігія, войны і інш. Вылучаюць 3 асн. тыпы У.с.н.: прагрэсіўны (доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва да 45%; характэрны для краін Азіі, Афрыкі і Лац. Амерыкі), стацыянарны (ураўнаважаныя долі дзіцячых і пажылых узроставых груп з невял. натуральным прыростам; характэрны для Іспаніі, Грэцыі, Партугаліі, ЗША, Аўстраліі, Японіі), рэгрэсіўны (доля пажылых і старых людзей да 20%; мае месца ў многіх краінах Еўропы). У.с.н. ўплывае на натуральны прырост насельніцтва, колькасць прац. рэсурсаў і ўлічваецца пры прагнозе і планаванні сац.-эканам. развіцця краіны. На Беларусі У.с.н. (2001) складаецца з груп: пакаленне дзяцей (18,3% ад агульнай колькасці насельніцтва — 9990,4 тыс.чал.), бацькоў (52,8%) і прабацькоў (28,9%, у т. л. 8,9%, якім за 70 гадоў); паводле працаздольнасці — у дапрацоўным перыядзе 19,9%, працоўным 58,8% і пасляпрацоўным 21,3%; у полаўзроставай структуры колькасць жанчын на 1000 мужчын у адпаведнай узроставай групе: да 4 гадоў — 946, 30—34 — 1015; 60—64 — 1401, 70 і старэй — 2335.
Літ.:
Шувалов Е.Л. География населения. 2 изд. М., 1985;
Пирожков С.И. Демографические процессы и возрастпая структура населения. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ТЫКА (грэч. politika дзяржаўныя, грамадскія справы ад polis дзяржава),
арганізацыйная і рэгулятыўна-кантрольная сфера дзейнасці, звязаная з размеркаваннем і ажыццяўленнем улады, рэгуляваннем грамадскіх адносін. Тэрмін стаў пашыраным пад уплывам трактата Арыстоцеля «Палітыка». Як спецыфічны від дзейнасці ўзнікла разам з дзяржавай. Напачатку П. называлі дзейнасць дзяржавы ўнутры краіны і за яе межамі, узаемадзеянні паміж грамадскімі сіламі, імкненні розных сац.груп да заваявання, утрымання і выкарыстання ўлады, да захавання або разбурэння соцыуму. Сучасная П. мае мнагамерны характар і выступае ў 3 асн. аспектах: як сфера грамадскага жыцця; як найважнейшы від сац. актыўнасці грамадскіх суб’ектаў; як від грамадскіх адносін, узаемаадносін паміж асобамі, сац. групамі, класамі, нацыямі, дзяржавамі і інш. Вылучаюць П. ўнутраную (ахоплівае асн. кірункі дзейнасці дзяржавы, партый палітычных) і знешнюю (ахоплівае сферу адносін паміж дзяржавамі). Адпаведна спецыфіцы дзейнасці і праяўлення ў асн. падсістэмах сістэмы сучаснага грамадства адрозніваюць П. эканамічную — рэгуляванне адносін паміж людзьмі, сац. групамі, грамадствам і дзяржавай у эканам. сферы; сацыяльную — рэгуляванне адносін паміж грамадскімі суб’ектамі ў сац. сферы; П. ў сферы духоўнага жыцця, якая адлюстроўвае дзейнасць дзяржавы, сац. ін-таў, працоўных калектываў, канкрэтных асоб адносна функцыянавання і рэалізацыі ідэй, поглядаў, норм, прынцыпаў, ідэалаў, маральных каштоўнасцей. У вузкім сэнсе П. — дзейнасць вял.сац.груп па заваяванні, ахове і выкарыстанні ўлады. У залежнасці ад узроўню і для характарыстыкі вымярэнняў паліт. прасторы вылучаюць: мегапалітыку (звязана з паліт. дзейнасцю на ўзроўні найвышэйшых суб’ектаў — міжнар. аб’яднанняў і арг-цый, адносіны на глабальным узроўні, механізмы дзейнасці міжнар. соцыумаў); макрапалітыку (дзейнасць на ўзроўні базавых суб’ектаў паліт. жыцця — дзяржаў, нацый, класаў, сац.груп і інш., абмежаваных адм.-прававымі межамі публічнай улады); мікрапалітыку (узаемаадносіны асоб малых груп, унутраныя механізмы групавой дынамікі і індывід. паводзін). Суб’екты П. — канкрэтныя гіст. носьбіты прадметна-практычнай дзейнасці, накіраванай на рашэнне паліт. задач, у т. л. на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады з мэтай рэалізацыі сваіх інтарэсаў, на захаванне стабільнасці і цэласнасці соцыумаў, на эфектыўнае выкананне грамадскіх функцый (дзяржава, партыі, масавыя грамадска-паліт. рухі, паліт. лідэры, кіраўнікі партый і рухаў). Суб’екты П. з’яўляюцца носьбітамі канкрэтных паліт. каштоўнасцей, сярод якіх вылучаюць 3 асн. сістэмы: бяспека і незалежнасць дзяржавы; развіццё эканомікі і дабрабыту народа; свабоды і правы чалавека і канстытуцыйны парадак. У функцыі П. ўваходзяць распрацоўка мэт грамадскага развіцця, мабілізацыя рэсурсаў на іх рэалізацыю; спыненне і рэгуляванне грамадскіх канфліктаў; фарміраванне паліт. свядомасці грамадства і кампанентаў, якія яе складаюць; структураванне паліт. арг-цыі грамадства і інш. Навука пра П. — паліталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАТО́ПЫ (ад гігра... + грэч. topos месца),
месцы росту (экатопы), якія адрозніваюцца ўмовамі ўвільгатнення субстрату. Вылучаюць 6 асн. ступеней (груп) вільготнасці: 0 — вельмі сухія, 1 — сухія, 2 — свежыя, 3 — вільготныя, 4 — сырыя, 5 — мокрыя. Для выяўлення гігратопаў выкарыстоўваюцца расліны-індыкатары вільготнасці, якія падзяляюцца на ксерафіты (групы 0; 1), мезафіты (2; 3), гіграфіты (4; 5). Зрэдку дадаткова вылучаюць інш. групы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКСТРА́Н,
высокапалімерны поліцукрыд, які сінтэзуецца бактэрыямі роду Leuconostoc і блізкароднымі да іх з глюкозы ў асяроддзі з цукрозай. Мал. маса да 1∙106а.а.м. і больш. Структура малекулы лінейная або разгалінаваная. Сухі Д. набракае ў вадзе і электралітах (у малекуле шмат гідраксільных груп ОН-) з утварэннем вязкіх раствораў. Часткова гідралізаваны Д. ужываецца як кровазаменнік, папярочнасшыты — у гель-фільтрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДЭНШЭ́ЛЬДА АРХІПЕЛА́Г, Нордэншэльда архіпелаг. У паўд.-ўсх. частцы Карскага м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Распасціраецца з 3 на У на 93 км. 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: а-вы Вількіцкага, Цыволька, Пахтусава, Літке, Усходнія. Самы паўночны і найбольшы — Рускі. Складзены пераважна з вывержаных парод. Названы ў гонар швед. даследчыка Арктыкі Н.А.Э.Нордэншэльда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ Іван Стафанавіч (крас. 1926, г. Клімавічы Магілёўскай вобл. — 11.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1946).
Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Калінінскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр Н. зрабіў 135 баявых вылетаў, у т. л. ў 109 вядучым груп; загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАГЕНЕ́ТЫКА (ад грэч. phylē племя, род, від + генетыка), біягенеалогія,
навука аб паходжанні і шляхах эвалюцыі асобных органаў, пэўных сістэм.груп арганізмаў (філагенезе), вобласць ведаў аб працэсе філагенезу і яго заканамернасцях; таксама раздзел генетыкі, які вывучае пераўтварэнні генет. матэрыялу і яго элементаў. Напр., мутацыі генаў, перакамбінацыі храмасом у працэсе палавога размнажэння, змены генет. саставу папуляцый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭФІЦЫЕ́НТЫў статыстыцы,
адносныя паказчыкі, што выкарыстоўваюцца ў ведамаснай, дзярж., міжнар. статыстыцы. Найб. распаўсюджаныя: К. сацыяльна-эканамічныя (паказваюць размеркаванне матэр. даброт, тавараў, паслуг у разліку на душу насельніцтва, на аднаго работніка і інш.), К. росту (зніжэння) эканамічных паказчыкаў (разлічваюцца ў працэнтах адносна значэння паказчыка на перыяд часу, узятага як базавы; напр., К. тэмпаў росту вытв-сці тавараў, тэмпаў інфляцыі), К. сацыяльна-дэмаграфічныя (адносіны колькасці выпадкаў ці падзей пэўнага роду да колькасці насельніцтва або асобных сац.груп; напр., К. нараджальнасці, смяротнасці, натуральнага прыросту насельніцтва, шлюбнасці, разводнасці і інш.). Сац.-дэмаграфічныя К. могуць быць агульнымі (разлічваюцца адносна колькасці ўсяго насельніцтва), полаўзроставымі (разлічваюцца адносна колькасці асобных полаўзроставых груп) і інш. К. могуць характарызаваць хуткасць развіцця якой-н. з’явы (К. дынамікі) і частату яе ўзнікнення (напр., К. нараджальнасці), узаемасувязь якасна розных з’яў (напр., К. шчыльнасці насельніцтва), ступень выкарыстання матэрыяльных, прац., грашовых рэсурсаў (напр., К. эфектыўнасці), варыяцыю велічынь адзнакі (напр., К. рытмічнасці). К. выражаюцца ў працэнтах, прамілях, адносінах да адзінкі.
Літ.:
Елисеева И.И., Юзбашев М.М. Общая теория статистики. М., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЙМА́ННЕў псіхалогіі,
узнаўленне індывідамі і сац. групамі паводзін інш. індывідаў і груп. Арыстоцель прыпісваў П. важную ролю ў фарміраванні чалавека. У біялагізатарска-інстынктывісцкіх канцэпцыях (У.Мак-Дугал і інш.) падкрэсліваецца прыроджаны характар П. У рамках асацыятыўнай псіхалогіі (гл.Асацыянізм) П. разглядаецца як асаблівы від уздзеяння, пры якім рэакцыя аб’екта П. становіцца ўмоўным стымулам для ўласнай рэакцыі суб’екта П. на стымул. У біхевіярызме П. тлумачыцца з пазіцый тэорыі навучання і разглядаецца як вынік падмацавання адпаведных паводзін з дапамогай прамых і ўскосных відаў заахвочвання і пакарання. Спалучэнне асацыянісцкіх і біхевіярысцкіх уплываў у даследаваннях П., заснаваных на канцэпцыях «замяшчальнага навучання» (А.Бандура і інш.). Пры сац.-псіхал. вывучэнні П. даследуецца гал. чынам узаемадзеянне сац.-тыповых суб’ектаў і аб’ектаў П.; яно разглядаецца, з аднаго боку, як вынік сац. ўздзеяння (напр., уплыў рэферэнтных груп, канфармізм), з другога — як разнавіднасць і сродак сац. ўздзеяння, як адзін са шляхоў далучэння індывіда да сац. і культурнага вопыту. Узор, годны П., з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў выхавання. П. сустракаецца на розных узроставых этапах індывід. развіцця чалавека.