1) у манархічнай дзяржаве назва трона — сімвала ўлады манарха.
2) У праваслаўным храме стол з мошчамі, накрыты пакрывалам — гал. прыналежнасць алтара. На П. знаходзіцца антымііс (хустка з выявай палажэння ў труну Ісуса Хрыста), прастольнае Евангелле, даразахавальніца, напрастольны крыж. Прастольнае свята — дзень святога, у гонар якога пабудавана царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НГЕ ЗЯМЛЯ́,
востраў у цэнтр.ч.Новасібірскіх астравоў. Тэр. Расійскай Федэрацыі. Злучаны з а-вамі Кацельны і Фадзееўскі, утварае адзіны масіў сушы. Пл. 6,2 тыс.км². Пясчаная, слаба расчлянёная раўніна з асобнымі ўзгоркамі выш. да 20 м. Пашыраны эолавыя формы рэльефу. Названы ў гонаррус. падарожніка і заолага А.А.Бунге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЖЫ́-МАГАМЕ́Д (? — 1877),
імам Дагестана і Чэчні. Сын шэйха Абдурахмана Хаджы Сагратлінскага, паплечніка Шаміля. Вучоны-багаслоў, аўтар паэмы ў гонар трох імамаў (Газі-Магамед, Гамзат-бек і Шаміль). У 1877 узначаліў паўстанне горцаў у Дагестане і Чэчні супраць рас. улад. 4.11.1877 узяты ў палон, паводле рашэння ваенна-палявога суда пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАНА́ЎТАЎ МО́РА,
ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Усх. Антарктыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і м. Рысер-Ларсена. Пл. 698,6 тыс.км². Найб. глыбіня 4798 м. Пастаянна ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе К.м. — рас. метэаралагічны цэнтр Маладзёжная і яп.навук. станцыя Сёва. Названа ў гонар першых сав. касманаўтаў у 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКЛУ́ХА-МАКЛА́Я БЕ́РАГ,
участак паўн.-ўсх. ўзбярэжжа на в-ве Новая Гвінея, паміж зал. Астралейб і п-вам Хуен (дзяржава Папуа — Новая Гвінея). Даўж. каля 300 км. Трапічныя лясы, плантацыі каўчуканосаў. Названы ў гонаррас. вучонага М.М.Міклуха-Маклая, які праводзіў тут этнагр. даследаванні ў 1871—72, 1876—77 і 1883.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НЗАРЭ БЕ́РАГ (Banzare Coast),
частка ўзбярэжжа Уілкса Зямлі (Усх. Антарктыда), паміж 122° і 130°усх. даўгаты. Ледавіковы схіл з рэдкімі выхадамі скальных пародаў. Антарктычныя аазісы Бангера і Грырсана. Вывадныя ледавікі (у сярэдняй частцы шэльфавы ледавік Ваейкава). Вял. колькасць айсбергаў. Адкрыты ў 1931 Брытанска-аўстрала-новазеландскай антарктычнай даследчай экспедыцыяй, у гонар якой (у скарачэнні) названы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІНСГА́ЎЗЕНА КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна на ПдУ Ціхага ак., паміж мацерыковымі схіламі Антарктыды, Паўд. Амерыкі і Паўд.-Ціхаакіянскім, Усх.-Ціхаакіянскім і Зах.-Чылійскім падводнымі падняццямі. Працягласць з ПдУ на ПнЗ каля 8 тыс.км. Пераважная глыб. 4000—5000 м, найб. 5290 м. Грунт — чырвоныя глыбакаводныя гліны і дыятомавыя глеі. Названа ў гонар Ф.Ф.Белінсгаўзена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЦМАНА ПАСТАЯ́ННАЯ,
адна з асноўных фіз. пастаянных, роўная адносінам універсальнай газавай пастаяннай да Авагадра пастаяннай. Пазначаецца k. Названа ў гонар Л.Больцмана. Прымяняюць пры матэм. апісанні заканамернасцяў малекулярнай фізікі і тэрмадынамікі (ураўненне стану ідэальнага газу, выраз для сярэдняй энергіі цеплавога руху малекул і інш.). Прынятае значэнне Больцмана пастаяннай k = 1,380658(12)∙10−23Дж/К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́РА СІ́ЛА,
сіла, што дзейнічае на элемент правадніка з токам у магн. полі. Вызначаецца формулай:
, дзе — шчыльнасць эл. току ў правадніку, — магн. індукцыя ў тым пункце прасторы, дзе знаходзіцца элемент аб’ёму правадніка dV, — вектарны здабытак вектараў і . Названы ў гонар А.М.Ампера.