ТЭТРА́ЭДР (ад грэч. tetra чатыры + hedra грань), адзін з 5 тыпаў правільных мнагаграннікаў, правільная трохвугольная піраміда. Мае 4 грані (трохвугольныя), 6 рэбраў, 4 вяршыні (у кожнай сыходзяцца 3 рабры). Аб’ём Т.
, дзе a — даўжыня рабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРДАРЫ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Сырдар’я, у Казахстане і Узбекістане. Утворана плацінай аднайм. гідравузла ў 1967—68. Пл. 900 км², аб’ём 5,7 км³, даўж. 70 км, найб.шыр. 20 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку. Ваганні ўзроўню да 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і прадухілення навадненняў. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАР,
геаметрычнае цела, абмежаванае звонку сферай. Атрымліваецца пры вярчэнні круга вакол восі, што праходзіць праз яго дыяметр. Адлегласць R ад цэнтра Ш. да любога пункта яго паверхні аднолькавая і наз.радыусам Ш. Аб’ём Ш. V = 4/3πR3, плошча яго паверхні S = 4πR2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙ-ЛЮСА́КА ЗАКО́НЫ,
два законы, адкрытыя Ж.Л.Гей-Люсакам (1802, 1808). Закон цеплавога расшырэння газаў: аб’ём дадзенай масы ідэальнага газу пры пастаянным ціску мяняецца паводле формулы VT = V0(1 + αvΔT), дзе V0 і VT — аб’ём газу пачатковы і пры т-ры T; ΔT = T − T0 — рознасць гэтых т-р; αv — каэф. цеплавога расшырэння газу пры пастаянным ціску (~1/273,15 К−1 для ўсіх газаў). Для рэальных газаў выконваецца набліжана і тым лепш, чым далей ад крытычнага стану знаходзіцца газ. Разам з Бойля—Марыёта законам і Авагадра законам паслужыў асновай для вываду ўраўнення стану ідэальнага газу (гл.Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне). Закон аб’ёмных адносін: аб’ёмы газаў, якія ўступаюць у хім. рэакцыю, адносяцца адзін да аднаго і да аб’ёмаў газападобных прадуктаў рэакцыі як простыя цэлыя лікі. Напр., пры ўзаемадзеянні вадароду і хлору з утварэннем газападобнага хлорыстага вадароду H2 + Cl2 = 2HCl аб’ёмы газаў адносяцца як 1:1:2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ПАЛА́Ц АГІ́НСКАГА.
Існаваў у 17 — 1-й пал. 19 ст. ў Віцебску на тэр. Ніжняга замка. Будынак з рысамі готыкі і рэнесансу меў складаную асіметрычную кампазіцыю. Асн. 2-павярховы ў плане аб’ём завяршаўся 2-схільным дахам са ступеньчатым шчытом у тарцы. З аднаго боку да яго прымыкала высокая гранёная вежа з купалам, з другога — невялікі аб’ём, аформлены ў 2-м ярусе кансольна-бэлечнай галерэяй з разьбяной балюстрадай. Гал. ўваход быў у выглядзе 8-граннай вежы з шатровым пакрыццём. Палац як сімвал горада адлюстраваны на пач. 18 ст. на «Чарцяжы Заходняй Дзвіны», яго выява змешчана на «Чарцяжы» Віцебска 1664. На пач. 19 ст. ў палацы размяшчалася базыльянская школа.
Літ.:
Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в.: Справ. пособие. Мн., 1991. С. 69.
А.М.Кулагін.
Злева направа: Віцебская Святадухаўская царква; Віцебская Спаса-Праабражэнская царква; Віцебская Увядзенская царква; Віцебскі палац Агінскага. Усе з «Чарцяжа» Віцебска 1664.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЯ МІХА́ЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства 18—19 ст. у г. Слуцк Мінскай вобл. Пабудавана ў традыцыях нар. дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класіцызму. Напачатку існавала як Канстанцінаўская царква ў Старым горадзе, у канцы 18 ст. перанесена ў прадмесце Востраў і пабудавана на месцы разабранай у 1795 Міхайлаўскай царквы. У 1812 разрабавана франц. войскамі. Першапачаткова храм 2-зрубны, складаўся з асн. аб’ёму і апсіды, у канцы 19 ст. з захаду да асн. аб’ёму прыбудавана вежа-званіца. Царква яруснай кампазіцыі. Асн. прамавугольны ў плане 3-светлавы аб’ём і апсіда апяразаны па перыметры 2 глухімі прамавугольнымі ў плане галерэямі. Асн.аб’ём завершаны васьмерыком на чацверыку на заломах і ветразях, над апсідай — чацверыковы верх. Над вярхамі складанай формы купалы з цыбулепадобнымі купалкамі на глухіх васьмерыках. 3-ярусная вежа-званіца завершана шлемападобным купалам са шпілем. З 1990-х г. сабор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫ,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Быстрая, за 14 км на У ад г. Горкі. Створана ў 1985. Пл. 1,31 км². Даўж. 5 км, найб.шыр. 0,34 км, найб.глыб. 7 м, аб’ём вады 2,77 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЧАГА́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р. Ілі, у Алма-Ацінскай і Талды-Курганскай абл. Казахстана. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запаўняецца з 1970. Пл. 1847 км², аб’ём 28,14 км³, даўж. 180 км, найб.шыр. 22 км. Шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбаводства і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІ́НКАЛЬН»
(Lincoln),
назва легкавых аўтамабіляў павышанай камфартабельнасці. Выпускаюцца аднайм. фірмай (ЗША) з 1908 (з 1920 у складзе канцэрна «Форд мотар»). Вырабляюцца ў адпаведнасці з нормамі бяспекі з кузавам седан або купэ. Рабочы аб’ём рухавікоў да 4,6 л, магутнасць да 209 кВт, найб. скорасць да 220 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІ́СТРАВАЯ ТО́НА, рэгістравы танаж,
паказчык памераў судна (яго ўмяшчальнасць). Адрозніваюць 2 віды ўмяшчальнасці: валавую (умяшчальнасць брута—брута рэгістравы танаж і чыстую (умяшчальнасць нета—нета рэгістравы танаж). Валавая Р.т. дае ўяўленне пра памеры ўсяго судна, чыстая — пра аб’ём яго памяшканняў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў і пасажыраў.