visit

[ˈvɪzɪt]

1.

v.

1) наве́дваць, адве́дваць; быва́ць у каго́

to visit one’s aunt — адве́даць сваю́ цётку

2) агляда́ць

The inspector visited the factory — Інспэ́ктар агле́дзеў фа́брыку

3) спасьці́гнуць, напатка́ць

He was visited by misfortune — Яго́ спасьці́гла няшча́сьце

2.

n.

1) наве́даньне; візы́т -у m.

to pay or make a visit — наве́даць каго́; зрабі́ць візы́т

2) гасьціна f.

to be on a visit — гасьці́ць, гасьцява́ць у каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

resort

[rɪˈzɔrt]

1.

v.i.

1) быва́ць, наве́дваць, хадзі́ць, е́зьдзіць

Many people resort to the beaches in hot weather — Шмат людзе́й е́зьдзіць на пля́жы ў гара́чае надво́р’е

2) зьвярта́цца, ужыва́ць

to resort to violence — ужы́ць гва́лт

2.

n.

1) наве́дваньне n.

A park is a place of popular resort in good weather — У паго́ду парк — папуля́рнае ме́сца для наве́дваньня

2) ме́сца адпачы́нку

summer resort — ле́тні куро́рт

3) ужыва́ньне

the resort to force — ужыцьцё сі́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

be

[bi:]

v.i. (Pres. sing. am, are, is; pl. are; past sing. was, were, was, pl. were; pr.p. being, p.p. been)

1) быць (pres. ёсьць; past sing. быў, была́, было́; pl. былі́), існава́ць

To be or not to be — Быць ці ня быць

that may be — гэ́та мо́жа быць, гэ́та магчы́ма

however that may be — Як бы там ні было́

2) жыць; знахо́дзіцца, быва́ць

They are no more — Іх ужо́ няма́

Where are my books? — Дзе мае́ кні́гі?

3) каштава́ць

How much is it? — Ко́лькі гэ́та кашту́е?

4) чу́цца, ме́цца

How is he? — Як ён ма́ецца?

5) у склада́ным выка́зьніку зьяўля́ецца зьвя́зкай

She is a secretary — Яна́ — сакрата́рка

He is sick — Ён хво́ры

6) ужыва́ецца як дапамо́жны дзеясло́ў для ўтварэ́ньня:

а) праця́глае фо́рмы на -ing

I am reading — Я чыта́ю

He was reading — Ён чыта́ў

б) у зале́жным ста́не

I am asked — Мяне́ пыта́юцца

You will be asked — Цябе́ бу́дуць пыта́цца

She was asked — Яе́ пыта́ліся

в) каб вы́разіць абавя́зак, наме́р, магчы́масьць

He is to be there now — Ён му́сіць там быць цяпе́р

г) для ўтварэ́ньня міну́лага зако́нчанага трыва́ньня (perfect tense) ад некато́рых неперахо́дных дзеясло́ваў

The sun is set — Со́нца ўжо́ зайшло́

- be about

- be away

- be for

- Be gone!

- Be that as it may

- Let it be

- to be

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)